14 жніўня Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці па пытаннях аховы здароўя правядзе “гарачую лінію”
13.08.2019
—
Разное
|
“Гарачая лінія” Камітэта дзяржаўнага кантролю
Па пытаннях аховы здароўя
14 жніўня Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці правядзе “гарачую лінію” з жыхарамі вобласці па пытанні эфектыўнасці функцыянавання ўстаноў аховы здароўя і даступнасці аказваемай медыцынскай дапамогі.
Падчас “гарачай лініі” грамадзяне могуць паведаміць пра ўсе выпадкі няякаснага аказання медыцынскіх паслуг і няўважлівага абслугоўвання ва ўстановах аховы здароўя вобласці сёлета, пра факты неабгрунтаванага накіравання на платнае лячэнне, незаконнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці, іншыя парушэнні.
Павышаная ўвага будзе ўдзелена пытанням стварэння належных умоў знаходжання пацыентаў ва ўстановах аховы здароўя вобласці пры аказанні стацыянарнай медыцынскай дапамогі (стан матэрыяльнай базы, забеспячэнне харчаваннем і лекамі, адносіны медперсаналу, выкананне санітарна-гігіенічных патрабаванняў, а таксама правілаў тэхнікі бяспекі і г. д.).
Звароты прымаюцца 14 жніўня з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефонах: 8(0212) 37-61-94, 37-61-53.
Надрукавана ў №63 ад 13.08.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Гарачая лінія” Камітэта дзяржаўнага кантролю Па пытаннях аховы здароўя 14 жніўня Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці правядзе “гарачую лінію” з...
|
|