БУДАВАЦЬ І РЭКАНСТРУЯВАЦЬ – ПА ЗАКОНУ. 21.by

БУДАВАЦЬ І РЭКАНСТРУЯВАЦЬ – ПА ЗАКОНУ

23.09.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У суседнім Пінску прайшла выязная калегія камітэта КДК вобласці. Разглядаліся на ёй вынікі праверкі ААТ "Парахонскае”. Пэўныя вывады кантралёраў будуць цікавымі і для іншых аграрыяў. Як высветлілася, на пэўных аб’ектах выяўлены недастатковы кантроль за выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў на ўзвядзенні сельскагаспадарчых аб’ектаў, якасцю будаўніча-мантажных работ, вядзеннем бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, захаваннем тэхналогіі вырошчвання жывёлы. Практычна кожная субпадрадная арганізацыя і генпадрадчыкі работы па ўкладцы кіслотатрывалай пліткі на малочна-таварных фермах выконвалі па ўласнаму разуменню. Так, замест эпаксіднай смалы прымяняліся разнастайныя клеі, што ў 17 разоў дзешавей. Прычым плацілі будаўнікам па поўнай, дзякуючы чаму тыя мелі велізарныя прыбыткі. Чысты прыбытак будаўнічай фірмы "Грамадбуд” са статутным фондам усяго 1,2 мільёна рублёў і без штата спецыялістаў склаў за 9 месяцаў 340 мільёнаў рублёў. А асабісты даход гаспадыні, якая фігурыравала на новабудоўлі яшчэ і ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, дасягнуў170 мільёнаў рублёў. У адносінах да яе ўзбуджаны адразу дзве крымінальныя справы. Аналагічныя парушэнні выяўлены ў дачыненні УБП "СПМК №33 ААТ "Пінсксаўгасбуд”, ААТ "САВІСБуд”, РУЭБП "Днепрабугвадшлях” і некаторых іншых. Кіраўнікам самага рознага рангу давялося трымаць строгі адказ. Пасля калегіі старшыня КДК вобласці Валерый Стадольнік зазаначыў, што "кіраўнік павінен аналізаваць не толькі дасягненні, але і недапрацоўкі. А тут яўна бачны недастатковы аналіз, поўная адсутнасць самакрытыкі. Вінаватыя абавязкова будуць пакараны”. Віктар ВАСІЛЕЎСКІ, начальнік аддзела КДК Брэсцкай вобласці.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суседнім Пінску прайшла выязная калегія камітэта КДК вобласці. Разглядаліся на ёй вынікі праверкі ААТ "Парахонскае”. Пэўныя вывады кантралёраў будуць цікавымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика