Экспэрт: Па схеме Хадаркоўскага могуць вызваліць Статкевіча. 21.by

Экспэрт: Па схеме Хадаркоўскага могуць вызваліць Статкевіча

23.12.2013 06:04 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якаўлеўскі ня згодны з камэнтатарамі, якія кажуць, што Хадаркоўскага ў турме зламалі. Але і ня верыць у тое, што экс-магнат стане апазыцыйным лідэрам:

"З Хадаркоўскага Мандэлы не атрымаецца. Не сакрэт, што ў Расеі (і ня толькі) багатых ня любяць. На прэс-канфэрэнцыі ён казаў, што ня будзе займацца палітыкай, але падкрэсьліваў, што будзе дапамагаць іншым нясправядліва асуджаным. Нібыта палітыка і праваабарончая дзейнасьць - гэта розныя рэчы. Але ў нас усё палітыка. І ў Расеі таксама".

"Хадаркоўскі хацеў быць расейскім Сорасам, - распавядае Якаўлеўскі. - Пэўныя асобы кажуць, што ён ніякі не маральны аўтарытэт, бо толькі грошы зарабляў у ліхія гады. Я бы нагадаў такія рэчы, што яго фонд "Адкрытая Расея" вельмі дапамагаў мэдыям, напрыклад, "Інтэрньюз", альбо ліцэй-інтэрнат "Падмаскоўны" для дзяцей зь цяжкм лёсам. Пра гэта забыліся".

Паводле Якаўлеўскага, Хадаркоўскі разьлічвае, што зь яго здымуць абвінавачваньні па першай справе, паводле якіх ён вінен сплаціць велізарныя сумы грошай:

"Пакуль справа ня зьнятая, ён ня бачыць гарантыяў для сябе ў Расеі. Таму не выключае, што пры нявырашаным пытаньні ня будзе мець магчымасьці ў любы час выехаць за мяжу".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітаглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што вызваленьне Хадаркоўскага, калі ён напісаў прашэньне аб памілаваньні без прызнаньня віны, - добры прэцэдэнт і для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика