Экскурсію і прэзентацыю выставы, прысвечанай Году малой радзімы, правялі ў райбібліятэцы. 21.by

Экскурсію і прэзентацыю выставы, прысвечанай Году малой радзімы, правялі ў райбібліятэцы

01.03.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Экскурсіяй “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках і ілюстрацыях” распачаўся цыкл мерапрыемстваў раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага, прысвечаных Году малой радзімы. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага селькагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Падлеткі атрымалі цікавую і змястоўную інфармацыю па гісторыі Вялікай Бераставіцы. Пазнаёміліся з фотаздымкамі, малюнкамі і партрэтамі, на якіх адлюстраваны асобы, падзеі, адметныя мясціны і архітэктурныя помнікі нашага краю, а таксама страчаная спадчына Бераставіччыны. Адбылася прэзентацыя кніжна-інфармацыйнай кампазіцыі “Малая мілая сэрцу Радзіма”, якая аформлена ў абанементнай зале райбібліятэкі і аснову якой складаюць брашуры мясцовых краязнаўцаў па выніках біяграфічных і гістарычных даследаванняў, праведзеных імі. Асобнай палічкай прадстаўлена сучаснае жыццё Бераставіцкага раёна. – Выстава будзе цікавая шырокаму колу чытачоў, – гаворыць дырэктар Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага Таццяна Марцішэвіч. – Мы запрашаем усіх пазнаёміцца з матэрыяламі, прадстаўленымі на ёй. Што датычыцца абвешчанага ў Беларусі Года малой радзімы, то ў раённай бібліятэцы і яе сельскіх філіялах у розных формах адбудуцца мерапрыемствы, прызваныя ўзгадаць вядомых асоб, знітаваных з Бераставіччынай лёсам, звярнуць увагу чытачоў на важныя гістарычныя падзеі нашага краю, на мясцовыя святы і абрады, літаратурную спадчыну.

Святлана Ганчарова, фота Бераставіцкай райбібліятэкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экскурсіяй “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках і ілюстрацыях” распачаўся цыкл мерапрыемстваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика