Славу на вышынях, Славу на вышынях Яму засьпявайма.
Прыпеў.
НОВА РАДАСЬЦЬ СТАЛА
Нова радасьць стала, Яка не бывала. Над Бэтлемам зьвезда ясна, Сьветла засіяла.
Там Хрыстос радзіўся, Зь Дзевы ўцелавіўся, На нябесі і на землі Нам дабраславіўся.
Ангелы сьпяваюць, Ісуса вітаюць, На нябесі і на землі Мір правазглашаюць!
ЦІХАЯ НОЧ
Ціхая ноч, сьвятая ноч! Усё сьпіць, сьніць даўно. Толькі Маці Сьвятая усьцяж Ціха ў ясьлях люляе Дзіця - Сьпі, Сыночак малы, Люлі-люлі, сьпі!
А угары усё гарыць Серабром зорных крыг, Хор анёлаў пяе пастухом Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом, Сьветлай песьняй хвалы Славяць Збаўцу зямлі.
Ціхая ноч, сьвятая ноч, Ў родны край завітай, Людзям сум і тугу разгані, Хай жа цешацца ў гэтыя дні, Ў ціхую, сьвятую ноч, Ў ціхую, сьвятую ноч!
ДОБРЫ ВЕЧАР ТОМУ
Добры вечар тому*, Хто ў гэтаму дому! Мы самi з сабою, Зь дзецьмi i жаною, Сталы засьцiлаем, Каляды спраўляем.
А па гэтай мовы Будзьма ўсе здаровы, А па гэтай казцы Жывiце ў ласцы.
* Кожны радок сьпяваецца двойчы.
ЗОРА ЗАСЬВЯЦІЛА
Учора зьвячора зора засьвяцiла, Новы год, новы, зора засьвяцiла. А Божая Мацi Сына нарадзiла, Новы год, новы, Сына нарадзiла.
Сына нарадзiла, у пялёны спавiла, Новы год, новы, у пялёны спавiла. У пялёны спавiла, анёлам сказала, Новы год, новы, анёлам сказала:
"Анёлы сьвятыя, калышыце Сына, Новы год, новы, калышыце Сына. Калышыце Сына, пойце Яму песьнi, Новы год, новы, пойце Яму песьнi.
Пойце Яму песьнi, да ўсё i сьвятыя, Новы год, новы, да ўсё i сьвятыя". Усе людзi рады, усе весяляцца, Новы год, новы, усе весяляцца. На Божага Сына ўсё не наглядзяцца, Новы год, новы, ўсё не наглядзяцца.
НА НОВА ЛЕТА РАДЗI, БОЖА, ЖЫТА
На нова лета радзi, Божа, жыта, Шчодры вячор, багаты вячор*,