Каждый десятый дом на селе не имеет хозяина. 21.by

Каждый десятый дом на селе не имеет хозяина

11.12.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярод розных праблем, якія сёння існуюць у сельскіх населеных пунктах нашага раёна, найбольш балючай можна назваць пытанне з дамамі, якія не маюць гаспадароў і пустуюць працяглы час. На Пружаншчыне, як паведамляе старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк, на пачатак кастрычніка зарэгістравана амаль тры тысячы такіх аб’ектаў. З улікам усіх домаўладанняў можна сказаць, што безгаспадарнай умоўна з’яўляецца кожная дзясятая хата. Аднак у рэальнасці ёсць такія вёскі, дзе адна за адной стаяць хаты, ледзь бачныя за бур’яном, з разбуранымі ганкамі і дахамі.

— Менавіта ў тым, што такія аб’екты даўно «не бачылі» гаспадарскай рукі, і крыецца праблема,— зазначае Марыя Васільеўна.— Падобныя «маршчыны» значна псуюць твар беларускай вёскі, дзе на вуліцы можна побач сустрэць дагледжаную сядзібу з фарбаваным плотам і добраўпарадкаваным падворкам і напалову разбураную хатку, якая глядзіць пустымі вокнамі-вачамі. Найбольшая колькасць старых дамоў на тэрыторыі Ружанскага сельсавета — 1168, 413 — Зеляневіцкага, 281 — Ліноўскага і 200 — Велікасельскага сельсаветаў.
У гэты спіс трапляюць толькі тыя домаўладанні, спадчыннікі якіх не ўступілі ў спадчыну на працягу трох гадоў з дня смерці ўласніка. А гэта адразу відавочна па тым, што на адведзенай пад сядзібу зямлі не падтрымліваецца належны санітарны і эстэтычны парадак, збудаванні запушчаны.
— Неаднаразова чуў выказванні вяскоўцаў наконт таго, што даўно варта было б знесці бульдозерам старыя дамы і тады быў бы парадак.
— Гэта работа толькі на першы погляд здаецца простай, вырашаемай «з дапамогай бульдозера». У жыцці адбываецца зусім інакш: каб прыбраць тэрыторыю, няма ніводнага жадаючага, а варта толькі прыгнаць тэхніку, дык адразу знойдуцца спадчыннікі, якія будуць патрабаваць кампенсацыю за разбуранае бацькоўскае гняздо. Таму на старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў ускладзена адказнасць за юрыдычна правільнае афармленне дакументаў, каб яны адпавядалі дзеючаму ў да-дзенай сферы заканадаўству. Гэта карпатлівая работа па пошуку і ўстанаўленні спадчыннікаў для ўступлення ў права ўласнасці. Калі ўдаецца знайсці тых, хто не адмаўляецца ад свайго права, то ім выпісваюцца прадпісанні па навядзенні і падтрыманні парадку на прыся-дзібным участку. А потым ажыццяўляецца кантроль за выкананнем законных патрабаванняў. Варта прызнаць, што вынік такой работы не заўсёды станоўчы.
Часцей дзеці і ўнукі памерлых родзічаў адмаўляюцца ад уласнасці, даўно жывуць у горадзе і ездзіць у вёску не збіраюцца. У такім выпадку сельвыканкамы збіраюць дакументы на прызнанне пустуючых дамоў безгаспадарнымі, што адбываецца ў судовым парадку. Суд прымае рашэнне аб перадачы такіх будынкаў ва ўласнасць сельскай выканаўчай улады, хаця і не ва ўсіх выпадках. У гэтым годзе разгледжана 73 такія іскі, з якіх ва ўласнасць сельвыканкамаў перададзена 65 дамоў. На сённяшні дзень у агульным спісе 153 такія аб’-екты.
— Марыя Васільеўна, магчыма, з дапамогай такой уласнасці мясцовыя ўлады могуць вырашаць жыллёвую праблему, якая існуе ў некаторых вёсках раёна?
— Жылыя дамы, прыдатныя да далейшага выкарыстання, сельвыканкамамі прапануюцца для продажу насельніцтву або юрыдычным асобам. У тых выпадках, калі жадаючыя знойдуцца, мясцовая ўлада рыхтуе адпаведныя дакументы і аб’яўляе аўкцыён. Але такія гісторыі адзінкавыя, бо 95% вымарачнай нерухомасці падлягае зносу па прычыне поўнай непрыдатнасці для пражывання.
А гэта дадатковы цяжар на бюджэт сельвыканкамаў. Уявіце, што кошт добраўпарадкавання адной пустуючай сядзібы складае 800 рублёў і больш. Толькі ў 2017 годзе на гэтыя мэты ў раённым бюджэце было закла-дзена больш за 12,5 тысячы рублёў, з якіх Ліноўскаму сельвыканкаму выдзелена 4570 рублёў, Мокраўскаму — 2000, Велікасельскаму — 1100, Шаняўскому — 2900 і Шарашэўскаму — 2000 рублёў. Калі суаднесці названыя мной сумы і колькасць пустуючых дамоў, якія патрабуюць тэрміновага добраўпарадкавання, то бачна, што грошай недастаткова.
Пры гэтым адзначу, што на афармленне дакументаў для продажу дамоў таксама неабходны фінансы, з-за чаго ў бягучым годзе прададзена толькі два аб’екты.
— Калі праехаць па пружанскіх вёсках, то можна заўважыць, што работа па добраўпарадкаванні пустуючых дамоў усё-такі не спыняецца. Варотнае, Мурава, Сухопаль, Вялікае Сяло… Усё менш і менш становіцца безгаспадарных хат, не псуе агульны выгляд бур’ян у рост чалавека або паваленая агароджа.
— Спадзяюся, што паступова мы даб’ёмся парадку. Летась было знесена 85 пустуючых дамоў, сёлета — яшчэ 60. У раёне для зносу падобных аб’ектаў прыцягваюцца работнікі КУВП «Камунальнік» і сельскагаспадарчых арганізацый. У першую чаргу добраўпарадкаванне праводзіцца там, дзе потым мяркуецца распачаць будаўніцтва новых жылых дамоў па праграме абнаўлення вёскі (у якасці прыкладу варта адзначыць такія аграгарадкі, як Мурава і Вялікае Сяло, а таксама там, дзе землі ўцягваюцца ў сельскагаспадарчае карыстанне).
Лічу, што нам зараз неабходна пераадолець своеасаблівы пік такой работы, вырашыць лёс тых хат, якія на 20, а то і больш гадоў засталіся без гаспадароў. Зразумела, што гэтыя дамы наўрад ці зацікавяць пакупніка, а таму патрэбны сродкі на іх знос. У будучым, зыходзячы з набытага за мінулыя гады вопыту і ўдасканаленага заканадаўства, пытанне з устанаўленнем права ўласнасці будзем вырашаць своечасова, дзякуючы чаму адшукаць новых уладальнікаў будзе прасцей.
Гутарыў Алег Сідарэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод розных праблем, якія сёння існуюць у сельскіх населеных пунктах нашага раёна, найбольш балючай можна назваць пытанне з дамамі, якія не маюць гаспадароў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика