Спасатели провели учения в свой профессиональный праздник. 21.by

Спасатели провели учения в свой профессиональный праздник

25.01.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У дзень свайго прафесійнага свята выратавальнікі правялі вучэнні на беразе гарадскога вадасховішча. Зараз для іх наступіў трывожны перыяд, калі на вадаёмах з’явіўся першы вельмі нетрывалы лёд. А вось аматараў падлёднай рыбалкі трываласць лёду мала хвалюе. Аб гэтым сведчыць і сумная статыстыка: толькі на Брэстчыне з пачатку студзеня патанулі тры чалавекі. Невыпадкова падобныя вучэнні выратавальнікі праводзяць з высокай перыядычнасцю да надыходу цяпла.

Паводле ўмоў вучэнняў, у дзяжурную часць паступіла трывожнае паведамленне аб тым, што на гарадскім возеры пад лёд праваліўся рыбак. На рэагаванне ў такой сітуацыі трывожнай групе выратавальнікаў даецца абмежаваны час —толькі адна мінута на апрананне абмундзіравання і яшчэ столькі мінут, колькі спатрэбіцца на тое, каб даехаць да месца здарэння. З сабой супрацоўнікі бяруць гідракасцюм і спецыяльную дошку выратавання.











— Лодку мы выкарыстоўваем толькі ў тых выпадках, калі адкрытай вады больш, чым лёду,— тлумачыць начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г.Пружаны Д.В.Ліпко.— У гэтай сітуацыі, калі лёд ледзь трымае вагу дарослага чалавека і мае шмат прамыін, нас выручае менавіта гэтая дошка.

Таксама Дзмітрый Віктаравіч паведаміў, што выратавальнікі ў спецыяльных гідракасцюмах сухога тыпу могуць дапамагчы толькі таму чалавеку, які трымаецца на паверхні вады. Ныраць у такім абмундзіраванні немагчыма, неабходна выклікаць групу вадалазаў. А на гэта спатрэбіцца нямала часу. Вось таму і раяць усім, хто выходзіць на лёд, абавязкова апранаць выратавальную камізэльку, якая дазваляе пэўны час трымацца на вадзе. Практычна ва ўсіх выпадках да рыбакоў, якія трапілі пад лёд і мелі такі сродак выратавання, дапамога паспявала даехаць.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзень свайго прафесійнага свята выратавальнікі правялі вучэнні на беразе гарадскога вадасховішча. Зараз для іх наступіў трывожны перыяд, калі на вадаёмах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика