Встреча с Президентом: впечатления незабываемые. 21.by

Встреча с Президентом: впечатления незабываемые

16.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас святочнай цырымоніі ўзнагароджвання работнікаў-перадавікоў аграпрамысловага комплексу сабраліся ў Мінску лепшыя жывёлаводы, раслінаводы, вадзіцелі, трактарысты-машыністы з усёй краіны. З рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі 63 прадстаўнікі сельскагаспадарчай галіны краіны.


Як мы ўжо паведамлялі, на рэспубліканскім свяце працаўнікоў вёскі былі і прадстаўнікі Капыльшчыны. Мы папрасілі дэлегатаў падзяліцца ўражаннямі ад удзелу ў мерапрыемстве.

Уладзімір РУДАКОЎСКІ, дырэктар ААТ «Старыца-Агра»:

— Вельмі радуе, што гонар прадстаўляць Капыльшчыну выпаў нам. Лічу, што гэта заслуга ўсяго нашага сельгас-прадпрыемства. Вядома ж, за кожнай намалочанай на жніве тонай, за кожным здадзеным на перапрацоўчыя прадпрыемствы кілаграмам малака стаяць людзі — працавітыя і адказныя. Хоць я і не ўпершыню сустракаюся з Прэзідэнтам Беларусі, але кожны раз перапаўняюць эмоцыі. Сімвалічна, што гэты год аб’яўлены Годам малой радзімы. Верыцца, што 2018-ы ў пэўнай ступені стане пераломным, і сучасныя, адукаваныя маладыя людзі пасля вучобы ва ўніверсітэтах і каледжах будуць вяртацца назад на радзіму.

Віктар ДАРАШЭВІЧ, трактарыст-машыніст ААТ «Старыца-Агра»:

— Уражанні незабыўныя. Не кожны дзень і не кожнаму выпадае магчымасць бачыць і чуць Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Мне вельмі спадабалася выступленне кіраўніка краіны. Хочацца, каб наша моладзь у пошуках лепшага жыцця не выязджала ў горад, а заставалася на Радзіме і тым самым прыносіла плён, каб вёскі не выміралі, а наадварот, адраджаліся, каб у кожнай вясковай хаце гучаў дзіцячы смех.

На маю думку, прыемным дапаўненнем да ўрачыстай цырымоніі стаў канцэрт з удзелам айчынных і замежных зорак эстрады.

Мікалай КАНДРАЦЕНКА, галоўны інжынер ААТ «Прагрэс 2010»:

— Даведацца пра тое, што буду ўдзельнічаць у рэспубліканскай цырымоніі ўзнага-роджвання лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі краіны, было вельмі хвалююча і нават дзіўна.

Вельмі цікава было слухаць выступленне кіраўніка дзяржавы. Прыемна, што Аляксандр Рыгоравіч столькі ўвагі надае сельскай гаспадарцы і яе працаўнікам. Наколькі стала мне зразумелым з выступлення кіраўніка дзяржавы, адраджэнне вёскі працягнецца і надалей, што вельмі радуе.

Апытваў Сяргей КОЗЕЛ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас святочнай цырымоніі ўзнагароджвання работнікаў-перадавікоў аграпрамысловага комплексу сабраліся ў Мінску лепшыя жывёлаводы, раслінаводы, вадзіцелі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика