У госці да ветэранаў. 21.by

У госці да ветэранаў

09.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Напярэдадні Дня Перамогі навучэнцы СШ № 1 наведалі з віншаваннямі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Васіля Антонавіча Глаза і Валянціну Васільеўну Зайцаву. Вучні 11-га класа да Васіля Антонавіча ходзяць рэгулярна, ветэран “сваіх” дзяцей і іх класнага кіраўніка Валянціну Пігулеўскую чакае, з задавальненнем гутарыць, распытвае пра вучобу, а яшчэ абавязкова дзеліцца ўспамінамі пра сваё юнацтва. Васіль Глаз 18-гадовым хлопцам трапіў на фронт, служыў сувязным на Ладажскім возеры, у лютым 1943 года быў паранены… Ветэрану ёсць што расказаць і аб чым пагаварыць з юнакамі і дзяўчатамі, што вось-вось пачнуць сваё самастойнае жыццё. Прапануюць школьнікі і сваю дапамогу, вось і ў гэты раз прынеслі вады ў хату, а ўвогуле са многімі іншымі справамі Васіль Антонавіч спраўляецца сам і дзеці, унукі і праўнукі не забываюць, рэгулярна адведваюць.

Валянціну Васільеўну Зайцаву вучні першай школы таксама наведваюць пастаянна, а вось пяцікласнікі былі ў яе ўпершыню. Дарэчы, сваіх юных сяброў гэтая прыветная жанчына заўсёды сустракае пачастункамі, і яны, зразумела, прыходзяць не з пустымі рукамі. Галоўнае ж у такіх сустрэчах — аповед чалавека, які прайшоў самую страшную ў сусветнай гісторыі вайну і не ў тэорыі разумее, што значыць мір. Валянціна Васільеўна трапіла на фронт у 16 год, а да гэтага амаль з самага пачатку вайны працавала на заводзе, дзе рабілі зброю для фронту. Пасля змены тут жа, не ідучы дадому, і засыналі — настолькі цяжкай была гэта праца. Дарэчы, усе, хто працаваў на заводзе, мелі бронь, тым не меней актывістка, камсамолка, камсорг змены Валянціна Зайцава вырашыла, што яе месца — там, дзе ідуць жорсткія баі… Пасля трох месяцаў “вучэбкі” летам 1943 года старшы сяржант Валянціна Зайцава апынулася на перадавой… Сучасныя падлеткі не заўсёды ведаюць, хто такі камсорг, што такое бронь. Магчыма, не так востра адчулі школьнікі і аповед Валянціны Васільеўны аб тым, як плакаў яе камандзір, дарослы чалавек, што страціў на вайне нямала сяброў, прывык да пастаяннай пагрозы, — ён плакаў, калі іх часць вызваляла дзіцячы канцлагер. Расказваючы пра сваё франтавое жыццё, Валянціна Васільеўна не раз паўтарыла: “Лепш вам, дзеткі, ведаць пра такое толькі з расказаў”. У сваю чаргу школьнікі далі слова вырасці добрымі, спагадлівымі людзьмі, выхаваць іх такімі паабяцала і класны кіраўнік Алена Вяргейчык.

А. ПЯТРОВА

Фота прадастаўлена СШ № 1

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня Перамогі навучэнцы СШ № 1 наведалі з віншаваннямі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Васіля Антонавіча Глаза і Валянціну Васільеўну Зайцаву....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика