Будзем сябраваць з Германіяй. 21.by

Будзем сябраваць з Германіяй

24.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Будзем сябраваць з Германіяй

Штогод з 8 мая па 1 чэрвеня ў краіне ладзіцца месячнік Чырвонага Крыжа. У гэты перыяд актывізуецца работа па зборы дабравольных ахвяраванняў, аказанні гуманітарнай дапамогі, распаўсюджанні ідэй дабрыні, міласэрнасці і ўзаемадапамогі.

Сёлета ў рамках месячніка ў наш раён завітала дэлегацыя Міжнароднага Чырвонага Крыжа з Германіі. Паколькі найбольш вострую неабходнасць у дабрачыннай дапамозе маюць установы аховы здароўя, то наперш гасцей на шумілінскай зямлі вітаў галоўны ўрач раёна Канстанцін Баканаў. Таксама дэлегацыю прымалі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і старшыня раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Таццяна Русакова.
“Вядома, што, прымаючы калег з Германіі, мы разлічваем на гуманітарную дапамогу, якую можа аказаць нам Міжнародны Чырвоны Крыж”, – заўважыла Т. П. Русакова. Нездарма ж дэлегацыя найперш наведала неўралагічнае аддзяленне бальніцы, для якога, нядаўна капітальна адрамантаванага, неабходна мэбля. “Мы маем таксама вострую неабходнасць у інвалідных калясках, хадунках, іншых сродках рэабілітацыі”, – сказаў галоўны ўрач.
У склад нямецкай дэлегацыі ўвайшлі пяць чалавек з гарадкоў Бруххаўзен-Фільзен і Кірхвайе, што непадалёк ад Брэмена. Гэта звычайныя людзі, якія з’яўляюцца валанцёрамі Чырвонага Крыжа ў сябе на радзіме. Напрыклад, Ёахім Клаўс працуе вадзіцелем, а ў Віцебскую вобласць прыязджае аж з 1996 года. Ён падлічыў, што на віцебскай зямлі гасцюе ўжо 38-мы раз і заўжды адкрывае для сябе нешта новае. Таму і яго, і яго калег нямала здзівіў той факт, што Шуміліна, якое размешчана так блізка ад Віцебска, для іх адкрылася ўпершыню. Яны задавалі пытанні пра рэгіён, пра сетку медыцынскіх устаноў, пра магчымасці, якія ёсць для дапамогі людзям.
Для таго, каб госці мелі як мага больш поўнае ўяўленне пра Шумілінскі раён, праграма іх сустрэчы ўключала не толькі наведванне райбальніцы і некаторых  іншых медыцынскіх устаноў. З адметнасцямі нашай самабытнай культуры ў нямецкіх гасцей была магчымасць пазнаёміцца на экскурсіі ў Доме рамёстваў і падчас невялікага канцэрта ў дзіцячай школе мастацтваў. Таксама госці падзівіліся на самы вялікі камень у Беларусі, усклалі кветкі да воінскага пахавання ў Тропіне, пабывалі на некаторых іншых аб’ектах, што прэзентуюць наш раён.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будзем сябраваць з Германіяй Штогод з 8 мая па 1 чэрвеня ў краіне ладзіцца месячнік Чырвонага Крыжа. У гэты перыяд актывізуецца работа па зборы дабравольных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика