У абласны дзень падпісчыка на «Крупскі веснік» падпісалася 275 чалавек . 21.by

У абласны дзень падпісчыка на «Крупскі веснік» падпісалася 275 чалавек

22.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 


Ізноў даводзіцца канстатаваць, што адданыя сваёй раёнцы чытачы яшчэ задоўга да абласнога дня падпісчыка тэлефанавалі ў рэдакцыю і пыталіся аб даце яго правядзення. Аб’ява была змешчана ў суботнім нумары і яе, пэўна, прачыталі ўсе. Мяркуем па тым, што да вызначанага часу ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі Крупкі-1 стварылася чарга.

Але справа пайшла хутка, бо на дапамогу грамадскаму распаўсюджвальніку прыйшоў аператар паштовай сувязі, вызначаны спецыяльна для падпіскі. І прыйшлі амаль усе жыхары горада, якія ўдзельнічаюць у спецыяльнай акцыі, аб’яўленай рэдакцыяй раённай газеты: тым, хто аформіць падпіску на раёнку на 6 месяцаў, у якасці бонуса прапаноўваецца бясплатная падпіска на адзін месяц. І гэту магчымасць ужо не першы год скарыстоўваюць многія не толькі гараджане, але і жыхары сельскіх населеных пунктаў. Загадзя было аб’яўлена, што акцыя ў абласны дзень падпісчыка праводзіцца ва ўсіх сельскіх і перасоўных аддзяленнях паштовай сувязі. І ў гэты дзень асобныя крупчане плацілі за падпіску на раённую газету толькі за 5 месяцаў, бо на ліпень у іх была льгота. У такой акцыі ў снежні мінулага года прыняло ўдзел 135 крупчан. Акрамя гараджан, найбольшая колькасць ільготных падпісчыкаў была ў аддзяленні паштовай сувязі пасёлка Крупскі. Да месца адзначыць, што сярод падпісчыкаў знайшліся жадаючыя выпісаць раённую газету не паквартальна, як рабілі раней, а адразу на паўгода. У прыватнасці, гэта жыхары Крупак Марыя Карнілава, Аляксандр Смірноў, Марыя і Ірына Лобачы, Галіна Дзенісман і іншыя.

А вось што падчас падпіскі гаварыла начальнік Крупскага цэха паштовай сувязі Людміла Пацэева:

– Мы ўжо неаднойчы пераконваліся ў тым, што акцыя рэдакцыі раённай газеты садзейнічае таму, што ў аб’яўляемыя дні падпіскі і ў горадзе, і ў сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі людзі больш ахвотней выпісваюць сваю мясцовую газету. Сёння гэта было таксама відавочна. Хаця да нас з падарункамі і сувенірамі адразу завітаў прадстаўнік рэспубліканскай газеты «Звязда», а затым і «Советской Белоруссии», па колькасці выпісаных экзэмпляраў бясспрэчная перавага ў райгазеты «Крупскі веснік». Карыстаючыся выпадкам, хачу нагадаць, што да заканчэння падпіскі на перыядычныя выданні на другое паўгоддзе засталося не так ужо і шмат часу. Таму заклікаю паспяшацца, каб не застацца без сваіх любімых газет і часопісаў. 

Дарэчы, прыхільнікі раённай газеты, якія прыйшлі ў гарадское аддзяленне, атрымлівалі і блакноты з лагатыпам «Крупскі веснік». Многія з іх у адрас раёнкі выказвалі словы ўдзячнасці. Мы ўпэўнены, што даўнія нашы падпісчыкі абавязкова застануцца з намі і надалей. У той жа час спадзяемся, што выбар на карысць «Крупскага весніка» зробяць і новыя чытачы, знаёмства з газетай якіх адбылося нядаўна. Жадаючых падпісацца на раённую газету чакаюць ва ўсіх стацыянарных і перасоўных паштовых аддзяленнях сувязі, на мотадастаўцы. Аформіць падпіску можна і непасрэдна ў рэдакцыі раённай газеты «Крупскі веснік». Мы чакаем вас!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Ізноў даводзіцца канстатаваць, што адданыя сваёй раёнцы чытачы яшчэ задоўга да абласнога дня падпісчыка тэлефанавалі ў рэдакцыю і пыталіся аб даце яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика