Дзяржаўны сцяг на вільчаку сваёй хаты: калі можна?.... 21.by

Дзяржаўны сцяг на вільчаку сваёй хаты: калі можна?...

16.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4125.jpg

 – Добры дзень! Ці не маглі б вы патлумачыць вось такую сітуацыю. Было ў нас вяселле. І от гаспадар той хаты ўзяў ды павесіў высока на шастку наш сцяг беларускі, дзяржаўны. А тут нехта з гасцей і кажа: нельга тое рабіць. Нават спрэчка ўзнікла. Вось і пытанне: ці можна мне, як грамадзяніну Беларусі, павесіць дзяржаўны сцяг, скажам, на вільчаку хаты сваёй? І калі тое можна рабіць? Дзе ўвогуле наш сцяг павінен вісець і калі?

Міхаіл, жыхар адной з вёсак раёна. 

Хоць наш аўтар і не пажадаў назваць сваё прозвішча і вёску і зварот як бы ананімны, тым не менш, пытанне, ім узнятае, важнае. Бо абыходжанне з Дзяржаўным сцягам дакладна акрэслена Законам Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”. 
Дзе (адносна нашага раёна) Дзяржаўны сцяг павінен быць вывешаны пастаянна? 
На будынках мясцовых саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, суда, пракуратуры.
У якіх памяшканнях Дзяржаўны сцяг павінен  быць пастаянна? 
У службовых кабінетах старшыняў мясцовых Саветаў дэпутатаў, кіраўнікоў выканаўчых і распарадчых органаў, пракурора, суддзяў.
Дзяржаўны сцяг, згодна з Законам, павінен часова вывешвацца (акрамя пералічаных будынкаў) на будынках дзяржаўных арганізацый падчас дзяржаўных свят і агульнарэспубліканскіх святочных дзён.

Таксама часова Дзяржаўны сцяг павінен быць у памяшканнях, дзе праводзяцца выбары і галасаванне падчас правядзення выбараў і галасаванняў, а таксама ў памяшканнях, дзе праводзіцца ўручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь – падчас уручэння ўзнагарод.
На спартыўных арэнах Дзяржаўны сцяг узнімаецца падчас правядзення чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь.

Цяпер пра тое, ці могуць грамадзяне краіны выкарыстоўваць Дзяржаўны сцяг і калі?
Закон дае станоўчы адказ на гэтае пытанне. Па-першае, Дзяржаўны сцяг можа выкарыстоўвацца ў дні дзяржаўных свят і святочных дзён, у час правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, якія ладзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі. А таксама – падчас народных, працоўных, сямейных свят і ў іншыя памятныя даты. Такім чынам, Закон яўна дазваляе скарыстоўваць Дзяржаўны сцяг у час вяселля (нават без выкарыстання флагштока і дрэўка). Іншая справа, што агаворана аб забеспячэнні неабходнай павагі да сцяга.
Павага да Дзяржаўнага сцяга заключаецца і ў тым, як ён вывешаны на будынку. Дык вось, дрэўка сцяга можа быць строга вертыкальна, альбо пад вуглом да фасада. Пры гэтым вугал між дрэўкам і фасадам не можа быць больш за 45 градусаў. Палотнішча ўзнятага сцяга павінна быць не ніжэй за 2,5 метра ад зямлі. 

Яшчэ: як павінен вісець Дзяржаўны сцяг, калі ён размяшчаецца на сцяне вертыкальна? Пры такім размяшчэнні чырвоная паласа палотнішча павінна быць з левага боку, калі стаць да сцяга тварам.
Пры настольным выкананні Дзяржаўнага сцяга ён можа размяшчацца ў памяшканнях, якія выкарыстоўваюць грамадзяне краіны. Ці то ў рабочым кабінеце, ці дома.
Трэба патлумачыць адзін момант, магчыма, некаму гэта будзе патрэбным.  У некаторых установах, арганізацыях (школах, да прыкладу) ёсць свае сцягі. Ёсць у нас сцяг нашага раёна. Як правільна размяшчаць гэтыя сцягі побач з Дзяржаўным сцягам?
Закон тлумачыць: пры адначасовым размяшчэнні сцяга ўстановы, арганізацыі і Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўны сцяг павінен размяшчацца з левага боку ад іншага сцяга, калі стаць да іх тварам.

Выява Дзяржаўнага сцяга можа быць скарыстана ў дэкаратыўных мэтах у якасці дзяржаўнага і нацыянальнага сімвала, але зноў-такі: пры гэтым павінна быць забяспечана павага да дзяржаўнага сімвала. Акрамя іншага, не дапускаецца ніякіх надпісаў, нанясення нейкіх знакаў на палотнішча сцяга.
Закон кажа і пра яшчэ адно патрабаванне: не павінен узнімацца Дзяржаўны сцяг, палотнішча якога прыйшло ў нягоднасць. Іншымі словамі, калі вятрамі ды дажджамі палотнішча сцяга пашкодзіла, яго трэба зняць, замяніць на новае. А вось старое палотнішча павінна быць утылізавана.
Нагадаем напрыканцы: Дзяржаўны сцяг нашай краіны мае з левага боку вертыкальную белую палоску, на якой размешачны арнаментны ўзор чырвонага колеру. Але ніяк не чырвоную палоску з белым узорам. Трэба быць уважлівым тым людзям, якія мяняюць палотнішчы на флагштоках і дрэўках: пры гарызантальным размяшчэнні сцяга шырокая чырвоная палоска палотнішча знаходзіцца зверху, зялёная вузкая – знізу. 
Варта помніць пра ўсе нюансы, бо дробязей у адносінах да дзяржаўнай сімволікі не бывае…
Падрыхтаваў Валерый ГАПЕЕЎ.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Вось і пытанне: ці можна мне, як грамадзяніну Беларусі, павесіць дзяржаўны сцяг, скажам, на вільчаку хаты сваёй? І калі тое можна рабіць? Дзе ўвогуле наш сцяг...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика