У гонар кастрычніка. 21.by

У гонар кастрычніка

09.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святочна-натхняючая музыка, патрыятычныя песні, кветкі ў руках, усмешкі на тварах, успаміны — у такой добразычліва-прыязнай атмасферы камуністы раённай арганізацыі разам з кіраўніцтвам рэгіёна, прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў, паважанымі ветэранамі і моладдзю адзначылі на цэнтральнай плошчы горада чарговую гадавіну Вялікага Кастрычніка.


Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка адзначае гістарычнае значэнне свята 7 лістапада: гэта — наша гісторыя, людская памяць. Яе не перакрэсліш, той, хто спрабаваў рабіць падобнае, кідаў камень у мінулае, атрымаў той самы камень у сучасным. Канечне, час ідзе, і ўзгаданы чырвоны дзень календара варта было б напоўніць нейкім іншым сэнсам. Але тое, што сацыялістычная рэвалюцыя стала надзвычай важнай падзеяй у гісторыі развіцця чалавецтва, адыграла велізарную ролю ў будучых лёсах многіх народаў, — факт відавочны. I пра гэта забывацца ніколі і нікому нельга.

Калі лаканічна, то прыкладна такі сэнс мелі і выступленні на ўрачыстым мітынгу кіраўнікоў мясцовых арганізацый КПБ і ветэранаў Iгара Петуха і Міхаіла Слесарэнкі і старшыні райвыканкама Паўла Налівайкі. Па традыцыі да помніка Леніну землякі ўсклалі вянкі і жывыя кветкі. I не разыходзіліся яшчэ доўга: ім было пра што паразмаўляць ды аб чым узгадаць…

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святочна-натхняючая музыка, патрыятычныя песні, кветкі ў руках, усмешкі на тварах, успаміны — у такой добразычліва-прыязнай атмасферы камуністы раённай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика