Першыя вынікі – станоўчыя. 21.by

Першыя вынікі – станоўчыя

12.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2838

Кожны дзень праз тэлевізар, інтэрнэт, радыё чалавек атрымлівае шмат рознай інфармацыі. Таму непаўналетнім вельмі цяжка зрабіць правільны выбар — так многа спакусы. А паводзіны розных “зорак”, герояў кінафільмаў часта далёкія ад этыкетных.

Роздумы пра тое, як дапамагчы дзецям не памыліцца з выбарам, навучыць ладзіць з бацькамі, сябрамі, незнаёмымі людзьмі, дабіцца значных поспехаў у жыцці, стаць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны падштурхнулі калектыў Азерскай сярэдняй школы да ўдзелу ў рэспубліканскім інавацыйным праекце.

— Тэма праекта выбрана не выпадкова. Яна цікавая, карысная, годная для рэалізацыі ў вясковай школе, — адзначыў дырэктар школы Эдуард Ліпніцкі, які, дарэчы, з’яўляецца ініцыятарам і распрацоўшчыкам праграмы. — У рамках новаўвядзення дзеці не толькі атрымаюць веды, але ім будуць закладвацца асновы маральнасці.

Сёлета ўся выхаваўчая работа Азерскай школы зарыентавана на рэалізацыю новай праграмы. У пачатковых класах пачаў работу факультатыў “Асновы праваслаўнай культуры”, які вядзе настаўнік гісторыі Галіна Марціновіч. Дзеці знаёмяцца з Бібліяй, царкоўнымі святамі і народнымі абрадамі. Школа падтрымлівае цесную сувязь з настаяцелем азерскага храма Святых апосталаў Пятра і Паўла айцом Сергіем. Урокі праваслаўнай культуры наведвае і былы настаяцель храма айцец Віктар. Знайсці літаратуру для факультатыўных заняткаў дапамагае матушка.

Прэзентацыя праекта прайшла летась на бацькоўскім сходзе. Па-рознаму ўспрынялі прапанаванае новаўвядзенне і бацькі, і настаўнікі. Адным ідэя прыйшлася да спадобы, хтосьці вагаўся. Убачыўшы, што заняткі падабаюцца дзецям, пытанняў больш не ўзнікала. Сёлета самі бацькі з задавальненнем удзельнічаюць у школьных мерапрыемтсвах, якія праводзяцца ў рамках праекта.

— Яскравы прыклад такой еднасці — свята ўраджаю, у падрыхтоўцы якога ўсе прымалі ўдзел. Пры правядзенні касцюміраванага мерапрыемства мы прытрымліваліся звычаяў, якія характэрны для беларускіх кірмашоў мінулага стагоддзя, — расказаў Эдуард Уладзіміравіч. — Ёсць і свае традыцыі. Так, штогод на 1 верасня і апошні званок мясцовы бацюшка праводзіць асвяшчэнне ўсіх прысутных. На Раство з удзелам айца Віктара рыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне, у час якога школьнікі атрымлівалі падарункі. Такія мерапрыемствы згуртоўваюць дзяцей, і бацькі з радасцю дапамагаюць іх падрыхтаваць.

Школа толькі пачала рэалізацыю праекта, але ўжо ёсць станоўчыя вынікі. Гэта вельмі важна, бо духоўна-маральнае выхаванне не закоўвае дзяцей у нейкія рамкі, наадварот, яно скіравана на выхаванне моцнай асобы, пазбаўленай шкодных звычак, здольнай адрозніваць дабро і зло, гатовай заступацца за слабых і радавацца чужым поспехам.

Наталля КЛІМОВІЧ

Фота Сяргея ШАРАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны дзень праз тэлевізар, інтэрнэт, радыё чалавек атрымлівае шмат рознай інфармацыі. Таму непаўналетнім вельмі цяжка зрабіць правільны выбар — так многа...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика