О чём рассказал пожар в Захарове?. 21.by

О чём рассказал пожар в Захарове?

Размер текста:
A
A
A

О чём рассказал пожар в Захарове?

Изображение носит иллюстративный характер

Пажар у Захараве

5 лютага здарыўся пажар у вёсцы Захарава Обальскага сельсавета. Хутчэй за ўсё прычынай стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых устройстваў і агрэгатаў
Паведамленне пра пажар жылога дома паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях 5 лютага ў 9.53. Калі да месца выкліку прыехалі падраздзяленні МНС, з гаспадарчай пабудовы, прыстасаванай пад жылы дом, ішоў дым. У выніку пажару пашкоджаны столевае перакрыцце, сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца. Папярэдняя разглядаемая версія – парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых устройстваў і агрэгатаў.
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што адказнасць за бяспечную эксплуатацыю працуючых газавых прыбораў і іх утрыманне ў належным стане нясуць іх уладальнікі. Па ўсіх пытаннях, звязаных з выкарыстаннем газу ў быце, неабходна звяртацца толькі да спецыялістаў па эксплуатацыі газавай гаспадаркі, якія маюць ліцэнзію і дазвол на выкананне работ павышанай небяспекі.
Нагадваем пра неабходнасць выконваць наступныя правілы:
– правяраць герметычнасць шлангаў і разьбовых злучэнняў можна толькі з дапамогай мыльнай пены, намазаўшы месца мяркуемай уцечкі газу намыленай гумкай, пры наяўнасці ўцечкі з’явяцца мыльныя пузыры;
– каб запаліць газавую гарэлку, спачатку паднясіце запаленую запалку, а потым плаўна адкрыйце газавы кран;
– агонь у гарэлцы павінен быць раўнамерным, а колер полымя – густа-блакітным. Жоўты, чырвоны, іншы колер полымя сведчыць пра непаладкі;
– не пакідайце ўключаныя газавыя гарэлкі без нагляду;
– сачыце за тым, каб награваемая на газавай пліце вадкасць не заліла полымя гарэлкі;
– заўважыўшы патухлую гарэлку, не спрабуйце адразу ж запаліць яе зноў – гэта можа прывесці да выбуху. Перакрыйце кран падачы газу, адчыніце вокны і праветрыце памяшканне. Дайце патухлай гарэлцы астыць і пачысціце яе;
– запальваючы газ у духоўцы, пераканайцеся, што полымя гарыць ва ўсіх адтулінах гарэлак, і толькі пасля гэтага зачыніце дзверцы;
– для папярэджання накаплення ў паветры шкодных, а часам і смяротна небяспечных прадуктаў няпоўнага згарання газу, не выкарыстоўвайце запаленыя гарэлкі для абагрэву кватэры;
– не трымайце пастаянна ў гарэнні кнот (фитиль – рус.) газавай калонкі – гэта можа прывесці да выбуху.
Пры з’яўленні паху газу перакрыйце кран падачы газу. Адчыніце ўсе вокны і дзверы – калі пах газу застаўся і пры перакрытым кране, выведзіце з кватэры ці жылога дома ўсіх прысутных. Не карыстайцеся тэлефонам, электравыключальнікамі, бо іх размыканне можа выклікаць іскрэнне і выбух. Каб пазбегнуць атручэння, дыхайце праз кусок вільготнай тканіны, пакіньце кватэру. Неадкладна выклікайце аварыйную службу па тэл. 104 ці 112, скарыстаўшыся тэлефонам суседзяў. Дачакайцеся іх прыбыцця на вуліцы.
Дзмітрый ГУШЧЫН, старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №13 ад 12.02. 2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Изображение носит иллюстративный характер Пажар у Захараве 5 лютага здарыўся пажар у вёсцы Захарава Обальскага сельсавета. Хутчэй за ўсё прычынай стала...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика