Беларускі футбаліст Вабга Ц'енчэн стаў Цярэнціем Луцэвічам. 21.by

Беларускі футбаліст Вабга Ц'енчэн стаў Цярэнціем Луцэвічам

11.01.2013 02:00 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі футбаліст Вабга Ц’енчэн стаў Цярэнціем Луцэвічам

Наша Ніва
Сайт мінскага "Дынама" паведамляе, што абаронца клуба Вабга Ц’енчэн перайшоў у арэнду ў "Гомель".

Аднак гэта не адзіная навіна, звязаная з футбалістам.

Ад нядаўняга часу Вабга стаў Цярэнціем Луцэвічам. Спартсмен памяў імя на "больш звыклае для беларускага вуха". Прозвішча ён узяў у бабулі, якая яго выхавала, а імя далі пры хросце.

Вабгу Ц’енчэну 21 год. Нарадзіўся ён у Камеруне, у сям’і беларускі і камерунца. Аднак у хуткім часе жанчына прывезла хлопчыка на Радзіму, хаця сама вярнулася ў Афрыку. Выхоўвала Вабгу бабуля.

У адным з інтэрв’ю футбаліст казаў:

"Ведаю, што мой бацька памёр, а маці пераехала назад у Беларусь, але сустракацца са мной у яе няма жадання… Што ж, гэта яе выбар".

Вядома, што Вабга вучыцца на эканамічным факультэце БДУ, прычым паступаў туды на агульных асновах. Пра расізм у Беларусі ён кажа: "Не сказаў, што пакутую, але заўсёды ёсць людзі, якія коса глядзяць на цябе".

Ц’енчэн выступаў за юнацкую зборную Беларусі па футболе.
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спартсмен памяў імя на "больш звыклае для беларускага вуха". Прозвішча ён узяў у бабулі, якая яго выхавала, а імя далі пры хросце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика