Ствалавыя клеткi бываюць розныяIнфарм-укол Найбольш перспектыўнымi ў сэнсе клiнiчнага прымянення расiйскiя вучоныя лiчаць ствалавыя клеткi, атрыманыя з абартыўнага матэрыялу. Паводле слоў члена-карэспандэнта РАМН, прафесара Навуковага цэнтра акушэрства, гiнекалогii i перынаталогii РАМН Генадзя Сухiх, эмбрыянальныя, або фетальныя (у залежнасцi ад тэрмiна, на якiм была перарваная цяжарнасць), ствалавыя клеткi называюцца саматычнымi — iншымi словамi, яны прайшлi першасную дыферэнцыяцыю ва ўмовах развiцця чалавека. Гэта i дазваляе зрабiць далейшы працэс iх дыферэнцыяцыi кiруемым i прадказальным.Гэта выгадна адрознiвае такiя ствалавыя клеткi ад эмбрыянальных, атрыманых на стадыi бластацысты — 4—7-м днi развiцця зародка. Бластацыстныя ствалавыя клеткi з’яўляюцца асноўным прадметам даследавання замежных вучоных, укладання мiльярдаў долараў. Аднак дагэтуль, нягледзячы на намаганнi транснацыянальных даследчых калектываў i буйнейшых фарматэўтычных кампанiй, так i не ўдалося ўстанавiць механiзм накiраванай дыферэнцыяцыi бластацыстных ствалавых клетак. Значныя складанасцi ўзнiкаюць яшчэ з-за таго, што не ўсе 100 працэнтаў такiх клетак праходзяць дыферэнцыяцыю падчас стымулявання. А нiзкадыферэнцыраваныя клеткi могуць стаць крынiцай злаякаснай пухлiны — тэратомы. Менавiта таму выкарыстанне бластацыстных ствалавых клетак застаецца пытаннем досыць аддаленай будучынi. Апошнiя ж даследаваннi паказваюць, што ствалавыя клеткi, якiя не прайшлi пэўны перыяд «навучання» ў жывым арганiзме, увогуле не маюць перспектывы прымянення. Дзве iншыя традыцыйныя крынiцы — пупочная кроў i касцявы мозг — могуць выкарыстоўвацца для атрымання ствалавых клетак пераважна ў анкагематалогii, паколькi як у пупочнай крывi, так i ў касцявым мозгу абсалютную масу складаюць ствалавыя клеткi высокай ступенi дыферэнцыяцыi — папярэднiцы клетак крывi. Генадзь Сухiх кажа, што работы расiйскiх вучоных паказалi эфектыўнасць прымянення саматычных ствалавых клетак у клiнiчнай практыцы — для забеспячэння працэсаў рэгенерацыi (аднаўлення), пашкоджаных тканак. I хоць вакол ствалавых клетак, атрыманых з абартыўнага матэрыялу, вядзецца мноства маральна-этычных i рэлiгiйных спрэчак, прафесар лiчыць, што большасць праблем такога кшталту надуманыя. Вялiкiя немаўляты — вялiкiя дарослыя British Medical Journal апублiкаваў агляд 24 даследаванняў, якiя даказваюць, што вялiкая вага пры нараджэннi i хуткiя тэмпы прыбаўкi ў вазе маюць неспрыльныя наступствы для далейшага лёсу дзяцей. Яны, у прыватнасцi, маюць большую рызыку пакутаваць ад атлусцення. Даследаваннi былi праведзены ў ЗША, шэрагу еўрапейскiх краiн, Азii i Лацiнскай Амерыцы. Вучоныя высветлiлi, што поруч з рызыкай атлусцення ў будучым крочаць высокi iндэкс масы цела пры нараджэннi i высокiя тэмпы прыбаўкi ў вазе ў першыя два гады жыцця. Спецыялiсты сцвярджаюць, што харчаванне цяжарных жанчын не павiнна быць празмерным. Акрамя таго, грудное ўскормлiванне немаўлят забяспечвае iх усiмi неабходнымi пажыўнымi рэчывамi, што папярэджвае паступленне лiшнiх калорый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольш перспектыўнымi ў сэнсе клiнiчнага прымянення расiйскiя вучоныя лiчаць ствалавыя клеткi, атрыманыя з абартыўнага матэрыялу |
|