21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Следства павiнны весцi прафесiяналы

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Права

Падчас ажыццяўлення пракурорскага нагляду было адменена 205 пастаноў аб спыненнi папярэдняга расследавання i 224 — аб прыпыненнi вытворчасцi па справах

Чалавеку, як вядома, уласцiва памыляцца. Але ёсць сферы дзейнасцi, дзе людзi проста не маюць права на памылку i на халатныя адносiны сваёй справы. Да iх лiку адносяцца следчыя.

Як адзначыў падчас нядаўняй калегii рэспублiканскай Пракуратуры Генеральны пракурор Беларусi Пётр Мiклашэвiч, «папярэдняе расследаванне — гэтая тая сфера, дзе найбольш iстотна закранаюцца правы i законныя iнтарэсы грамадзян». Больш таго, менавiта ад следчага нярэдка залежыць лёс канкрэтнага чалавека.

Таму кiраўнiцтва Пракуратуры краiны, як падкрэлiў Пётр Мiклашэвiч, надае асаблiвае значэнне паляпшэнню якасцi работы следчага апарату, штат якога, дарэчы, налiчвае 346 следчых i 16 следчых-крымiналiстаў. Следчыя пракуратуры за 9 месяцаў гэтага года прыцягнулi да крымiнальнай адказнасцi 4414 абвiнавачваемых, накiравалi ў суды 3728 крымiнальных спраў, сярод якiх 685 забойстваў i 500 злачынстваў супраць iнтарэсаў службы. Гэта, так бы мовiць, колькасныя паказчыкi. А вось што датычыць якасцi, то следчым яшчэ далёка да дасканаласцi. Паводле слоў Пятра Мiклашэвiча, супрацоўнiкам пракуратуры не ўдалося кардынальна змянiць сiтуацыю ў галоўным накiрунку: забяспечыць высокую якасць расследаванняў, iх аператыўнасць i законнасць. Напрыклад, сёлета было спынена крыху больш як 150 крымiнальных спраў, узбуджаных па падазрэнню ва ўчыненнi злачынстваў супраць iнтарэсаў службы. Дык вось, 125 такiх спраў былi спынены з-за адсутнасцi саставу злачынства. Як падкрэслiў Генеральны пракурор, падобныя памылкi сведчаць аб недапрацоўках падчас правядзення папярэднiх праверак i рэвiзiй, нiзкiм прафесiяналiзме следчых. Дарэчы, паводле iнфармацыi намеснiка Генеральнага пракурора Вiктара Пруса, больш за палову следчых пракуратуры (58 працэнтаў) маюць стаж работы да 3 гадоў. «Не ўсе здольныя быць следчымi», — шчыра прызнаўся Вiктар Прус. А некаторыя i не вельмi стараюцца сумленна выконваць сваю работу. Паводле iнфармацыi намеснiка кiраўнiка Пракуратуры краiны, сёлета былi выпадкi, калi некаторыя следчыя гублялi рэчавыя доказы, забывалiся iх забраць з месца забойства. За дапушчэнне грубых памылак i несумленныя адносiны да працы 16 следчых i пракурораў былi прыцягнуты да дысцыплiнарнай адказнасцi i 40 — да матэрыяльнай.

Вiктар Прус таксама паведамiў, што ў гэтым годзе следчым не ўдалося раскрыць 39 забойстваў. Да таго ж пракурорамi выяўлены 92 факты ўтойвання забойстваў шляхам няправiльнай квалiфiкацыi гэтых злачынстваў. Iншымi словамi, каб не мець лiшнiх клопатаў з «глушцамi» (так на следчым «жаргоне» называюцца малаперспектыўныя для раскрыцця злачынствы), некаторыя супрацоўнiкi праваахоўных органаў «манiпулявалi» стытыстыкай. Разам з тым, паводле слоў Вiктара Пруса, па 30 справах, узбуджаных па фактах знiкнення людзей, ёсць падставы меркаваць аб iх гвалтоўнай смерцi. Усяго ў вытворчасцi дазнавацеляў сiстэмы МУС зараз знаходзiцца 1010 крымiнальных спраў па прапаўшых без вестак.

Пагоршылася i аператыўнасць расследавання. «Па- даўжэнне тэрмiнаў следства становiцца звыклай, а не выключнай справай», — канстатаваў Вiктар Прус. Як было сказана, 53 крымiнальныя справы расследуюцца ўжо больш як 6 месяцаў, а 22 — больш чым год.

Нярэдка пракурорам даводзiцца выпраўляць памылкi сваiх калег. Сёлета падчас ажыццяўлення пракурорскага нагляду было адменена 205 пастаноў аб спыненнi папярэдняга расследавання i 224 — аб прыпыненнi вытворчасцi па справах. Здараюцца i выпадкi, калi людзi месяцамi сядзяць за кратамi (у гэтым годзе па падазрэннi ва ўчыненнi злачынстваў было затрымана 1416 грамадзян, з якiх 87,5 працэнта былi змешчаны пад варту), а прад’яўленыя iм абвiнавачанннi «рассыпаюцца» ў судзе. «Гэта не азначае, што любой цаной трэба абараняць гонар мундзiра i гнаiць людзей за кратамi», — заявiў Вiктар Прус. Намеснiк Генеральнага пракурора лiчыць, што неабходна паляпшаць якасць следства, а выкананне законнасцi павiнна стаць галоўным прыярытэтам дзейнасцi пракурораў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас ажыццяўлення пракурорскага нагляду было адменена 205 пастаноў аб спыненнi папярэдняга расследавання i 224 — аб прыпыненнi вытворчасцi па спра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика