Днi Беларусi ў Маскве пройдуць у канцы верасня,
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Блакітны экран ...але i канал «Культура» страцiць шкада»Як ужо паведамляла «Звязда», сёння ў Беларусi пачне вяшчанне новы сямейны тэлеканал «Лад», ствараемы Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанiяй Беларусi. Плануецца, што ў сталiцы вяшчанне канала будзе ажыццяўляцца на частаце расiйскага тэлеканала «Культура», а ў абласцях — на частотах, якiя выкарыстоўваюцца для вяшчання абласных тэлерадыёкампанiй (сёння яны працуюць на частотах, якiя раней выкарыстоўвалiся для рэтрансляцыi каналаў «Культура» i «Расiя»)... Як паўплывае з’яўленне новага канала на сiтуацыю на тэлевiзiйным рынку Беларусi? Цi можна чакаць з’яўлення новага магутнага канкурэнта АНТ, СТБ i Першага канала? На гэтыя пытаннi карэспандэнт «Звязды» папрасiў адказаць людзей, якiя працуюць у тэлевiзiйным бiзнэсе. Рыгор КIСЕЛЬ, старшыня праўлення ЗАТ «Другi нацыянальны тэлеканал»: — Я станоўча адношуся да павелiчэння колькасцi сродкаў масавай iнфармацыi, як друкаваных, так i электронных. Павелiчэнне колькасцi тэлеканалаў, газет, FM-радыёстанцый — гэта стварэнне нармальнага канкурэнтнага асяроддзя, гэта павышэнне якасцi прадукцыi i, у пэўнай ступенi, гэта развiццё нашай нацыянальнай культуры (незалежна ад таго, на якой мове распаўсюджваюцца гэтыя СМI). Наколькi сур’ёзным канкурэнтам можа стаць тэлеканал «Лад» для iншых беларускiх каналаў i, у прыватнасцi, для АНТ? Справа ў тым, што я не знаёмы з яго дэталёвай канцэпцыяй, таму мне цяжка адказаць на гэтае пытанне. Я магу толькi пажадаць новаму каналу поспехаў, як i любому iншаму каналу на тэрыторыi Беларусi... Наогул, чым больш добрых каналаў, тым лепш. Што датычыцца вяшчання новага канала ў сталiцы на частаце, дзе зараз вяшчае «Культура»... Гэта вельмi праблемнае пытанне. З аднаго боку я за тое, каб выкарыстоўваць нацыянальны частотны рэсурс у iнтарэсах менавiта беларускiх тэлеканалаў. З iншага боку, канешне, хацелася б мець доступ да каналаў, якiя выклiкаюць у народа павагу, напрыклад, да канала «Культура». Гэта адзiн з нямногiх тэлеканалаў, якi сапраўды не камерцыялiзаваны... Як бачым, тут iснуе супярэчнасць: я за тое, каб вяшчалi беларускiя каналы — i адначасова сцвярджаю, што будзе шкада страцiць адзiн з нямногiх каналаў, якi грунтуецца на каштоўнасцях культуры, маралi, духоўнасцi. Як знайсцi кампрамiс у гэтай сiтуацыi? Я не буду даваць парады, бо кiруе частотамi сёння Белтэлерадыёкампанiя. Лiчу, што яна павiнна думаць аб гэтым. Андрэй КАЧУРА, старшы рэдактар мiнскага карпункта тэлеканала «Расiя»: — Цяжка гаварыць аб прадукце, калi яго не бачыў. Я не ведаю, што гэта будзе за канал, я не ведаю, у якiх традыцыях, у якiм жанры ён збiраецца вяшчаць. Што можна пракаменцiраваць у сiтуацыi, калi мы чулi толькi пра жаданне ствараць прадукт, але не бачылi нават пiлотнага выпуску? Iншая справа, мне крыху крыўдна, што новы канал можа вяшчаць на частаце, на якой вяшчае нейкi iншы канал. Мне здаецца, для таго каб стварыць нешта новае, не абавязкова ламаць старое... Павел КАРАНЕЎСКI, дырэктар праграмнай дырэкцыi ЗАТ «Сталiчнае тэлебачанне»: — Я выступаю за з’яўленне новых каналаў у краiне. Бо з’яўленне СТБ i АНТ фактычна карэнным чынам змянiла сiтуацыю на тэлевiзiйным рынку лiтаральна за апошнiя паўтара-два гады. У гледача з’явiлася магчымасць выбару. I самае галоўнае, што паказваюць сёння рэйтынгi, — мы пачалi перамагаць расiйскiя каналы, якiя з’яўляюцца больш багатымi i моцнымi. I мы пачалi перамагаць толькi таму, што канкурыруем адзiн з адным. Сёння больш за 60 працэнтаў гледачоў у краiне перыядычна выбiраюць беларускiя каналы — БТ, СТБ i АНТ. Гэта вялiкi прарыў у параўнаннi з тым, што было яшчэ тры гады таму. Тады рэйтынг БТ быў зусiм нязначным. Цi зменiць неяк суадносiны сiл на тэлевiзiйным рынку канал «Лад»? Канешне, гэта будзе яшчэ адзiн iгрок на тэлевiзiйным полi. Але мне здаецца, што прынцыпова ён не зменiць сiтуацыi... Я думаю, што пасля выхаду новага канала ў яго i Першага канала гледачоў не дабавiцца ў параўнаннi з тым, колькi зараз гледачоў у аднаго Першага нацыянальнага тэлеканала. Проста частка гледачоў БТ адыдуць да канала «Лад». Гэта маё меркаванне як спецыялiста-тэлевiзiйнiка. Што датычыцца трансляцыi канала «Лад» на частаце тэлеканала «Культура» ў сталiцы i на частотах каналаў «Расiя» i «Культура» ў рэгiёнах... Калi Белтэлерадыёкампанiя зможа зрабiць канал з лепшым зместам — гэта будзе плюс. Але мне здаецца, што гэтага не адбудзецца. Такiм чынам, гэта мiнус з пункту гледжання гледача. Тым не менш, я думаю, што мы паступова павiнны адыходзiць ад трансляцыi расiйскiх каналаў. Нашых каналаў павiнна быць больш. I гледачы ў першую чаргу павiнны мець доступ да нашых каналаў. А калi я хачу глядзець «Культуру» — я стаўлю «талерку», падключаю дадаткова гэты тэлеканал па кабелю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
але падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства — у самым разгары |
|