21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кожнаму — сваё

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Працуе звычайна той, хто хоча. Не хочаш — бывай, непрызнаны генiй! Нiхто не заплача... Ах, цябе звольнiлi насуперак твайму жаданню? Магчыма, кiраўнiцтва адчула, што ты «хочаш» працаваць не так моцна, як iншыя? Хаця такая пастаноўка пытання — не самая лепшая для самалюбства. Тады можна пацешыць сябе думкай, што ты — найлепшы работнiк, незаменны... Толькi «некаторым» не дадзена было разгледзець цябе з гэтага боку.

Насамрэч, калi без жартаў, то сапраўдныя гультаi звычайна не працуюць i тым больш не перажываюць з-за страты работы. А вось сапраўды разумныя i прафесiянальныя кадры «выпадаюць з абоймы» па самых недарэчных прычынах. Вядомы, скажам, выпадак, калi адна жанчына (цiкавая знешне i наогул) нейкi час працавала... скажам так, на прэстыжным месцы. Аднак неўзабаве прыйшлi новыя кiраўнiкi — маладыя ды энергiчныя, якiм захацелася бачыць побач з сабой такiх жа — усмешлiвых ды з запалам. Вядомая рэч, новы кiруючы апарат узяўся за паступовае абнаўленне ўсяго кадравага саставу. Спачатку кантракты не падоўжылi тым, каму за... 60, потым за 50, ну i, нарэшце, чарга дайшла да нашай гераiнi, якой аказалася крыху за 40...

У жыццi здараецца шмат непрыемнасцяў. Асаблiва з работай. У першую чаргу ў жанчын, прычым любога ўзросту. Тлумачыцца гэта пераважна тым, што жанчыны нараджаюць i сыходзяць у дэкрэтны водпуск, што словы «дырэктар», «долар» i «капiтал», як гэта нi сумна ўсведамляць, — мужчынскага роду, або, напрыклад, тым, што на рынку свабодных рабочых месцаў пераважаюць патрэбы ў спецыялiстах, здольных выконваць цяжкую, неквалiфiкаваную... словам, «мужчынскую» работу. Практыка паказвае, што калi мужчына сапраўды жадае працаваць, ён будзе працаваць, прычым, хутчэй за ўсё, будзе выконваць работу па душы. У жаночага полу — усё складаней, значна часцей, чым у мужчын, праз «цернi», хаця гэта i не азначае безвыходнасцi (паспрабуем усё ж такi быць аптымiсткамi!).

Цяпер пакiнем у спакоi «палавыя прыметы» i паспрабуем у прынцыпе разабрацца, што рабiць Беспрацоўнаму, якi знаходзiцца ў пошуку новай цi, няхай, першай работы. Звольненыя «несправядлiва» могуць меркаваць прыкладна так: цяпер у мяне з’явiўся рэальны шанц даказаць «некаторым», лёсу i сабе, што я — о-го-го якi працавiты, дысцыплiнаваны, разумны i дальнабачны!..

Нагадаю, што зараз толькi ў сталiцы зарэгiстраваны 15.472 беспрацоўныя. Некаторыя з iх мяркуюць, што нехта (дакладней, бiржа занятасцi) павiнен адшукаць для iх працоўнае месца. Насамрэч нiхто нiкому нiчога не павiнен. Цi, лепш сказаць, гэта мы, кожны з нас павiнен усвядомiць, што, каб мець работу, проста закончыць школу — сёння i заўсёды вельмi, вельмi мала. Разлiчваць жа на бясплатныя курсы перанавучання ад бiржы занятасцi абсалютна не варта, паколькi гэта — усяго толькi саломiнка, якую дзяржава працягвае таму, хто апынуўся ў крытычнай сiтуацыi. Ды працягваецца такая саломiнка з улiкам ужо не вашых асабiстых пажаданняў, а з улiкам выключна патрэб горада цi краiны. Акрамя таго, неабходна нагадаць, што, згодна з устаноўленымi правiламi, дзесьцi толькi адна чвэрць ад усiх зарэгiстраваных у якасцi беспрацоўных трапляюць у лiк тых, каму выплачваюць дапамогу (мiж iншым, штосьцi каля 21 тысячы рублёў).

Такiм чынам... хочаш працаваць — варушыся, не сядзi поседам дома, з тугой перабiраючы аб’явы ў Iнтэрнэце, газетах цi без асаблiвага энтузiязму набiраючы нумары тэлефонаў... Рашуча i настойлiва выкарыстоўвай усе магчымасцi, уключаючы ўласныя вiзiты i сваяцкiя цi сяброўскiя сувязi. Не трэба баяцца «напружыць» некага: калi твае справы пойдуць угору, то, магчыма, заўтра ты здолееш «разлiчыцца», аказаўшы пэўную дапамогу свайму выратавальнiку.

Я ведаю даволi шмат правiнцыялаў, якiя, з яшчэ «цёплым» дыпломам на руках, зайшлi (два, тры, чатыры, пяць разоў) на завод (прадпрыемства, фiрму, фабрыку) i... атрымалi ў рэшце рэшт працоўнае месца. Проста яны хацелi працаваць — на любой пасадзе, пры любым акладзе. Яны не хацелi зацыклiвацца на тым, што пакарыць сталiцу цяжка, што колькасць беспрацоўных няўхiльна расце, што дзесьцi iм дакладна адмовяць (сёння адмовiлi, а заўтра, магчыма, паспрабуюць адшукаць!) i што ў «генералаў ёсць свае ўнукi».

Ну, вось Галiна З. скончыла летась «наргас», стала абсалютна непапулярным на рынку свабодных вакансiй спецыялiстам — бухгалтарам. I што? Спачатку, канешне, нiчога. А потым пайшла на таго, на каго бралi — у сакратаркi... I праз колькi месяцаў лёс усмiхнуўся ёй: трапiла-такi ў бухгалтэрыю.

З iншага боку, адна мiнчанка, замужам, з вышэйшай адукацыяй i вопытам работы хоча працаваць, але... не працуе. Яе працоўная кнiжка ўжо каторы месяц «макулатурай» ляжыць у арганiзацыi, дзе не плацяць заробак. Дзяўчына — у пошуку новай «перспектывы». Толькi прывабныя перспектывы не трапляюцца. То заробак малаваты, то калектыў абы-якi.

З такiм падыходам, канешне, высока не скочыш. Дый наогул нiяк не скочыш. Так што не бярыце гэты прыклад за «ўзор». Не перабiрайце, перастаньце скардзiцца, ленавацца i баяцца адмоўнага адказу. Зразумейце, што на пэўным этапе важнай становiцца работа ў прынцыпе. Прычым да таго, як атрымаць сапраўды тое, што хочацца (у гэта заўсёды неабходна верыць i да гэтага iмкнуцца), можна i трэба набываць любыя навыкi. Успомнiце, колькi вялiкiх, вядомых людзей маюць у сваiх паслужных спiсах дзесяткi месцаў работы, у тым лiку i непрэстыжных.

На Захадзе людзi перш-наперш падкрэслiваюць той факт, што яны працуюць — няважна, дзе i кiм менавiта. Мець любую работу — ужо пачэсна. Напэўна, мы падышлi да той жа фiласофii. Адштурхнiцеся ад яе — i нiколi не будзеце беспрацоўным.

У дадатак прапаную азнаёмiцца з наступнымi рэкамендацыямi, якiя былi выпрацаваны ў вынiку абагульнення самых распаўсюджаных памылак, што дапускаюць людзi падчас пошуку работы.

Практыка паказвае, што абавязкова варта ўсур’ёз успрымаць агульнавядомую прымаўку пра першае ўражанне, калi «сустракаюць па адзенню». Iншаземцы надаюць першаму ўражанню надзвычайнае значэнне. Так, калi ў аб’яве сказана, што неабходна даслаць пiсьмо па электроннай пошце, то i рабiце менавiта так, каб падкрэслiць уласную гатоўнасць з першага кроку прытрымлiвацца ўстаноўленых правiлаў.

Нас могуць ацэньваць не толькi па чыста знешняму выгляду, але i па зместу пiсьмовага рэзюмэ. Калi ў гэтым рэзюмэ вы дрэнна прадставiце сябе, то вашы шанцы «выпасцi» з абоймы кандыдатаў на працоўнае месца значна павялiчваюцца. Рэзюмэ — гэта спосаб праверкi адукаванасцi, узроўню асветы i густу. Яно павiнна быць лаканiчным i сканцэнтраваным на дасягненнях. Разам з тым нельга не растлумачваць у iм, чаму, маючы вышэйшую адукацыю ў галiне iнфармацыйных тэхналогiй, вам давялося працаваць прадаўцом у прадуктовым магазiне. Акрамя таго, вы павiнны засяроджвацца не на мiнулым (каб не атрымаўся некралог), а на будучым: мiнулае павiнна дапамагчы даказаць, як шмат вы можаце зрабiць у будучым. Калi вы нават упэўненыя ў якасцi рэзюмэ, то наўрад цi варта чакаць ля мора пагоды, мяркуючы, што вас паклiчуць: званiце самi ў кадравую службу, нагадваючы пра сваё iснаванне. Характэрна, што прыкладна 60 працэнтаў станоўчых адказаў атрымлiваюць падчас падобных тэлефанаванняў.

Калi ж сустрэча з кiраўнiком цi кадравiком адбылася i вы пачулi: «Дзякуй, мы вам абавязкова ператэлефануем», не складвайце крылы — удакладнiце, з кiм вы можаце звязацца, i перазванiце туды праз нейкi час.

Этыкет у падобных справах, як i ва ўсiх iншых, дарэчы, з’яўляецца вельмi важным. Зразумела, што, як бы нi склалася сiтуацыя, абражаць супрацоўнiкаў аддзела кадраў нельга, як нельга i пакiдаць аб сабе хоць у якой-небудзь ступенi сумнiўнае ўражанне. Шкодна i памылкова думаць, быццам для любой кампанii пошук добрых супрацоўнiкаў — гэта прыярытэт нумар адзiн. Насамрэч галоўная мэта любой кампанii — атрыманне прыбытку. Другая — максiмальнае задавальненне патрабаванняў клiентаў. На трэцiм месцы — задавальненне патрабаванняў уладальнiкаў фiрмы. I г.д.

Як ужо было сказана, не спадзявайцеся цалкам на газетныя аб’явы. Сусветная практыка паказвае, што ў лепшым выпадку да газетных палос даходзiць iнфармацыя не больш як пра дзесяць працэнтаў вакансiй. Акрамя таго, за мяжой, напрыклад, даволi часта наўмысна даюць аб’явы-«пустышкi», паколькi такiм чынам можна ўмацаваць прэстыж фiрмы (набор новых кадраў — сведчанне таго, што справы iдуць угору) i атрымаць звесткi аб узроўнi заробкаў супрацоўнiкаў кампанiй-канкурэнтаў.

Што да адпаведных сайтаў у Iнтэрнэце, то прыкладна трэцяя частка амерыканскiх фiрмаў трымаюць падобную iнфармацыю для накоплiвання рэзюмэ. У нас жа падобныя сайты можна параўнаць з адпаведнымi сайтамi па продажы аўтамабiляў цi здачы жылля. Самыя лепшыя прапановы перахоплiваюцца надзвычай хутка тымi, хто здольны зрабiць на гэтым капiтал. Астатнiя ж могуць не адпавядаць рэчаiснасцi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылася гэта гiсторыя ў першы год калектывiзацыi, калi ў сялян засталiся толькi хлявы i хаты. Коней i плугоў — не стала. Гумны — разбiралiся, i будав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика