21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi пачынаюць практычную рэалiзацыю праекта па стварэнню Парку высокiх тэхналогiй

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў неадкладна пачаць практычную рэалiзацыю праекта па стварэнню Парку высокiх тэхналогiй. Кiраўнiк дзяржавы 25 кастрычнiка наведаў месца, дзе размесцiцца беларуская «сiлiконавая далiна».

Парк высокiх тэхналогiй (ПВТ) размесцiцца каля мiкрараёна Уручча, паблiзу асноўнай магiстралi сталiцы, што вядзе да яе цэнтра, i за 30 мiнут язды да мiжнароднага аэрапорта.

Чакаецца, што Парк зойме плошчу 50 га, дзе размесцяцца навукова-даследчы корпус, будынкi прадстаўнiцтваў фiрмаў, цэнтр для правядзення канферэнцый, жылы i гасцiнiчны комплексы, гандлёвы цэнтр. Не выключана, што тут з’явяцца таксама жылыя дамы для тых, хто будзе працаваць у ПВТ. Асваенне тэрыторыi будзе весцiся паэтапна.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым адобрыў задуму забудовы Парку высокiх тэхналогiй. «Задума нядрэнная, забудова будзе глядзецца нядрэнна, але галоўнае, каб было нядорага», — падкрэслiў беларускi лiдар.

Звяртаючыся да распрацоўшчыкаў праекта i службовых асоб, прэзiдэнт адзначыў: «Рашэнне прынята, пачынайце з сённяшняга дня працаваць».

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць неабходным ужо на пачатковым этапе арганiзаваць работу з патэнцыяльнымi рэзiдэнтамi Парку. «Жадаючыя ўжо ёсць», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, «не будзе такога, што два гады будзем добраўпарадкоўваць Парк, а потым усiх запросiм сюды». Жадаючыя стаць рэзiдэнтамi ПВТ могуць укладваць сродкi ўжо цяпер.

Адзначыўшы, што рэзiдэнтам Парку будуць прадастаўлены каласальныя магчымасцi, прэзiдэнт указаў на важнасць распрацоўкi неабходных дакументаў.

Як паведамiў старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Мiхаiл Мяснiковiч, прапановы па Статуту Парку высокiх тэхналогiй будуць унесены ў Савет Мiнiстраў на будучым тыднi.

Кiраўнiк НАН падкрэслiў, што беларускiя праграмiсты паспяхова канкурыруюць на сусветных рынках з вядучымi вытворцамi праграмнага забеспячэння. Асваенне тэрыторыi Парку плануецца ажыццявiць за блiжэйшыя 2-3 гады. Мiхаiл Мяснiковiч падкрэслiў, што льготы для рэзiдэнтаў Парку высокiх тэхналогiй не будуць уступаць тым, што прадастаўляюцца ў Расii. Яны нават будуць вышэйшыя, чым у Iндыi i iншых дзяржавах, якiя займаюцца афшорным праграмiраваннем.

Дырэктар адмiнiстрацыi Парку Валерый Цапкала паведамiў, што цяпер зацвярджаюцца формы бiзнэс-плана, заяўкi i дагаворы. «Ужо на першых этапах функцыянавання ПВТ мы чакаем iстотны рост экспарту праграмнага забеспячэння i больш актыўнага выкарыстання яго айчыннымi прадпрыемствамi i дзяржустановамi», — сказаў ён.

У блiжэйшы час плануецца падрыхтаваць праект дэталёвай планiроўкi i размяшчэння аб’ектаў Парку. Пасля гэтага будуць вызначаны ўчасткi, што аддаюцца пад забудову.

На думку прэзiдэнта, месца для стварэння Парку выбрана аптымальна. «Калi задуманае мы ажыццявiм, развiццё будзе каласальнае», — перакананы беларускi лiдэр.

Галоўны архiтэктар Мiнска Руслан Белагорцаў паведамiў, што пры будаўнiцтве iнфраструктуры Парку высокiх тэхналогiй будуць прымяняцца цiкавыя i ў многiм унiкальныя горадабудаўнiчыя рашэннi.

Аляксандр Лукашэнка агледзеў прылеглыя тэрыторыi i даручыў задзейнiчаць усе пустыя будынкi на месцы стварэння ПВТ. «Iх трэба выкарыстаць з карысцю для справы», — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

У гэты ж дзень прэзiдэнт наведаў будаўнiцтва новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi. Прыезд Аляксандра Лукашэнкi да месца ўзвядзення галоўнай iнтэлектуальнай скарбнiцы краiны не быў запланаваны загадзя. Беларускi лiдар азнаёмiўся з ходам работ i выкананнем дадзеных даручэнняў адносна гэтага важнага сацыяльна-культурнага аб’екта.

Прэзiдэнт неаднаразова гаварыў аб важнасцi выканання будаўнiчых работ на самым высокiм узроўнi, узвядзенне бiблiятэкi знаходзiцца непасрэдна пад кантролем кiраўнiка дзяржавы.

Агледзеўшы хол, чытальную залу, залу для нарад, адмiнiстрацыйныя i iншыя памяшканнi, Аляксандр Лукашэнка рэзка крытыкаваў будаўнiкоў за якасць работ. Нават беглы агляд даў магчымасць выявiць наяўнасць шэрагу недахопаў пры будаўнiцтве i аддзелцы памяшканняў. Iх, паводле слоў прэзiдэнта, належыць лiквiдаваць у блiжэйшы час. Як падкрэслiў беларускi лiдар, з-за такiх дробязяў церпiць iмiдж будынка ў цэлым.

Крытычныя заўвагi адносна якасцi будаўнiчых работ былi выказаны ў адрас прэм’ер-мiнiстра, мэра сталiцы i яго намеснiка, а таксама непасрэдна кiраўнiцтва будоўлi. Мiнiстру культуры было ўказана на неабходнасць больш прынцыповага падыходу пры прыёмцы памяшканняў.

«Апошнi раз папярэджваю: за гэты аб’ект я нi сантыметра недаробак нiкому не дарую. Не дай Бог што-небудзь будзе не так, i я ўбачу, што хоць адзiн рабочы схалтурыў, вiнаватыя будуць несцi адказнасць. Усё, у тым лiку аддзелка, павiнна быць iдэальна. Новы будынак бiблiятэкi — узор найвышэйшай культуры, i ўсё тут павiнна быць выканана на самым высокiм узроўнi», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: усе адмiнiстрацыйныя памяшканнi ў новай бiблiятэцы павiнны быць прадуманымi i функцыянальнымi. «Зрабiце так, каб усё працавала на чалавека, наведвальнiка бiблiятэкi, а не на чыноўнiка», — дадаў ён. Сродкi пры абсталяваннi памяшканняў павiнны быць укладзены так, каб забяспечыць максiмальны камфорт i зручнасць для чытачоў.

Прэзiдэнт запатрабаваў не знiжаць iнтэнсiўнасцi работ па ўзвядзенню новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi. Аднак гэта не павiнна рабiцца ва ўрон якасцi. «Трэба спяшацца, але рабiць усё з розумам i ў адпаведнасцi з тэхналогiямi. Калi пасля завяршэння будаўнiцтва мне даложаць, што штосьцi працякло, правiсла — будзеце несцi адказнасць. Пры здачы аб’екта будзе правераны кожны квадратны сантыметр», — заявiў беларускi лiдар.

Як было даложана прэзiдэнту, у снежнi будаўнiчыя работы павiнны быць завершаны. Цяпер на будаўнiчай пляцоўцы бiблiятэкi заняты 1200 чалавек.

Аляксандр Лукашэнка даручыў у блiжэйшы час завяршыць добраўпарадкаванне прылеглых да бiблiятэкi тэрыторый.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў неадкладна пачаць практычную рэалiзацыю праекта па стварэнню Парку высокiх тэхналогiй. Кiраўнiк дзяржав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика