Патрыятызм без iнструкцый
Вiктар ХУРСIК
ТВОЙ ВЫБРАННІК Старшыня Лапiцкага сельсавета Асiповiцкага раёна Валянцiна ПАШКОЎСКАЯ да абрання на гэтую пасаду працавала на Асiповiцкiм прадпрыемстве магiстральных газаправодаў. Менавiта тут кiраўнiцтва раёна заўважыла яе арганiзатарскiя здольнасцi i наяўнасць тых рысаў характару, якiя вызначаюць сапраўднага кiраўнiка: кантактнасці, прынцыповасці i вялiкай павагі да людзей.Прайшло ўсяго два гады, як землякi абралi яе, а здаецца, што сельсавет ужо даўно працуе па-новаму, заявiў аб сабе не толькi вырашэннем надзённых пытанняў, але i шэрагам новых арыгiнальных спраў. Асобным пунктам сярод iх — патрыятычнае выхаванне. Прынамсi, у Валянцiны Мiхайлаўны нiякiх iнструкцый наконт мясцовага патрыятызму няма. Усе iнiцыятывы зыходзяць ад яе асабiста. Яна жыва цiкавiцца падзеямi, што адбываюцца ў наваколлi i, наколькi дазваляюць веды i сродкi, iмкнецца зафiксаваць iх для гiсторыi. У тым лiку — увасобiць у каменi. Апошняя акалiчнасць асаблiва важная. На працягу доўгага часу (бадай, цi не з 60-х) на тэрыторыi сельскiх саветаў помнiкаў адкрывалася вельмi мала. Асаблiва рэзка пагоршылася справа пасля таго, як адышлi ад спраў i ўлады былыя ветэраны вайны. Мiж тым падстаў для мемарыялiзацыi iх подзвiгу не паменела. Па-ранейшаму застаюцца не ўшанаванымi ахвяры войнаў, славутыя землякi. Мы разважалi на гэтую тэму з Валянцiнай Мiхайлаўнай, калi iшлi да мемарыяльнага знака, якi, дзякуючы намаганням старшынi сельсавета, быў узведзены i адкрыты ў гэтым юбiлейным годзе. Тут, ля Лапiч, 30 чэрвеня 1944 года нямецкай групоўцы, якая з Мiнска iшла на дапамогу акружаным у Бабруйску фашысцкiм ваякам, процiстаялi гвардзейцы 1-га Данскога танкавага корпуса. 9 разоў працiўнiк хадзiў у контратаку з намерам прарвацца да Мiнскай шашы i завалодаць пераправай цераз Свiслач, але гвардзейцы занялi абарону i стрымлiвалi яго нацiск. У баях вызначылася танкавая рота пад камандаваннем Губанiшчава. Яна трымалася тры днi, што дало магчымасць падысцi асноўным сiлам корпуса i выбiць немцаў з Лапiч. Сам камандзiр роты, як i многiя iншыя байцы, загiнуў тады смерцю храбрых. Паспрабаваў запярэчыць: ды такiя цi падобныя баi адбывалiся тады амаль на кожным кiламетры, што — усiх загiнуўшых памiнаць? Даўно ж мiнуў час! «Iх час не мiне. Героi — вечныя», — адказала Валянцiна Мiхайлаўна. — Над узвядзеннем знака працаваў не толькi сельсавет, — расказвае Пашкоўская. — Бачыце, ад каменя ў бок вясковых могiлак iдзе прысада з клёнаў? Iх прадаставiла Жорнаўская эксперыментальная лясная база. Сам камень дапамаглi адшукаць i прывезцi вайскоўцы часцi, якой камандуе Уладзiмiр Герасiмовiч. Садзiлi дрэвы вучнi мясцовай школы. Потым размова зайшла пра жывых ветэранаў, пра тое, як iм дапамагае мясцовая ўлада. Мая суразмоўца запэўнiла, што нi адзiн з 23 чалавек, якiя стаяць на ўлiку, не абыдзены клопатам i ўвагай. Мы паехалi разам за шэсць кiламетраў у вёску Ручай, каб наведаць аднаго з iх — Фёдара Паўлавiча Дудко, 1917 года нараджэння. Былы абаронца Ленiнграда выглядаў даволi бадзёра. Падзякаваў за тое, што з’явiўся новы дах на яго хаце, i з усмешкай заўважыў: «Валянцiна, нешта ты стала мяне забываць. Заходзь часцей». У гэтым годзе сельсавет дапамог ветэранам чым мог: каму з рамонтам даху, каму — з рамонтам агароджы цi элетраправодкi, адзiн дом быў абкладзены цэглай. Грошы на гэтыя мэты даў райвыканкам. Але i наш Лапiцкi сельскi Савет сёе-тое мае, — не датацыйны. На тэрыторыi — два буйныя СПК, дзве воiнскiя часцi, Асiповiцкае ўпраўленне магiстральных газаправодаў. Бюджэт фармiруюць адлiчэннi ад падаходнага падатку, зямельны падатак, падатак на нерухомасць, зборы за рэгiстрацыю шлюбаў (дарэчы, за верасень мы зарэгiстравалi 18 пар), зборы за прапiску. — За гэтыя грошы ўзведзены i той памятны знак, што мы бачылi? — Часткова — так. Але запэўнiваю: для патрыятычнай справы галоўнае — не грошы, а iнiцыятыва. Дарэчы, зараз у стадыi распрацоўкi ўзвядзенне яшчэ аднаго помнiка ў гонар падзей мiнулай вайны. На думку Валянцiны Мiхайлаўны, не толькi на тэрыторыi сельсавета, але i ўвогуле ў краiне практычна адсутнiчае рэгiёназнаўства. Няма дакладных ведаў пра тое, што адбывалася ў канкрэтнай кропцы ў вызначаны час. З-за гэтага стрымлiваецца развiццё турызму, у тым лiку сельскага (пра якi шмат гаворыцца апошнiм часам). «Калi ў нашых руках будуць звесткi пра вартыя ўшанавання з’явы з далёкай мiнуўшчыны — мы iх абавязкова адзначым», — паабяцала старшыня. А ў блiжэйшы час яна мяркуе выдаць маляўнiчы буклет, прысвечаны дню цяперашняму i дню мiнуламу тэрыторыi Лапiцкага сельсавета, i нават хоча займець свой сайт у мiжнароднай iнфармацыйнай сетцы Internet. Патрыятызм — гэта гонар за родны куток, а якi ж гэта гонар, калi ён будзе адставаць ад часу?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Лапiцкага сельсавета Асiповiцкага раёна Валянцiна ПАШКОЎСКАЯ да абрання на гэтую пасаду працавала на Асiповiцкiм прадпрыемстве магiстральны
|
|