21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не навучыў словам — вучы рублём

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

НА ВЫЕЗДЗЕ

Баранавiцкi райсавет правёў выязную сесiю, на якой прысутнiчалi не толькi кiраўнiкі раёна, але i старшынi сельгаспрадпрыемстваў i сельсаветаў. На сесii разглядалiся пытаннi капiтальнага будаўнiцтва ў раёне, узвядзення жылля на вёсцы, навядзення парадку на зямлi i г.д.

Набалелыя пытаннi выехалi разглядаць у Пачапаўскi сельсавет, а гэта ўжо ўскраiна раёна — 50 км ад горада.

Па дарозе заглянулi ў саўгас-камбiнат «Мiр», каб на прыкладзе гэтай гаспадаркi растлумачыць прысутным, што такое аграгарадкi. У сваiм кароткiм выступленнi старшыня райвыканкама Мiкалай Язубец адзначыў, што некаторыя кiраўнiкi сельгаскааператываў нават не могуць растлумачыць такую з’яву, як аграгарадок. «Можа, мы шырока не асвятляем гэтую тэму?» — спытаў ён.

Калi праязджалi праз невялiчкую вёску Жалезнiца, то нельга было адарваць вачэй ад кветак, якiя раслi ўздоўж плота, абапал вулiцы. Звычайная вёска, але ўразiла чысцiня наўкол: дарога да могiлак высыпаная, кожнае дрэва агароджана, будуецца каплiчка...

I зусiм iншую карцiну ўбачылi ў КСУП «Застарынскае». Спынiлiся ля крайняга дома — праўлення гаспадаркi. Далей — два рады мураваных (у асноўным) дамоў, у якiх жывуць людзi. Праўда, некалькi з iх пустуе. Адзiн вылучаецца асаблiва, бо драўляны i ўзвялi яго сёлета. Выгляд у дома прыстойны, але гэта толькi знешне. Зайшлi ўнутр i ўбачылi, што радавацца няма чаму. Напрыклад, ацяпленне тут пячное, але як тыя печкi напалiць? Перагародка ад дзверцы печкi — на адлегласцi дзвюх пядзяў, i невядома, як у тую печку пакласцi дровы цi выграбцi попел. Ды i ўвогуле яшчэ нiхто не ведае, цi здолеюць тыя печкi абагрэць дом. А ў ванны пакойчык i заходзiць не хацелася, — там таксама ўсё цяп-ляп, абы з рук. Вядома, пасля вайны i такому жыллю былi б вельмi рады, але сёння людзi не спяшаюцца сюды засяляцца.

Ацэньваючы сiтуацыю, Мiкалай Язубец быў катэгарычны:

— Калi будуецца прыватны дом, то там зусiм iншая справа i не патрэбен архiтэктар. А вось калi ўзводзiцца жыллё «па праграме», то адносiны да яго абыякавыя. Гэта пацвярджае будаўнiцтва ў Карчове, Паланэчцы... Дамы не «прывязаны» да мясцовасцi. Як уздумалася, так i выйшла. Цяпер абураемся: дзе былi кiраўнiкi i дэпутаты, калi выбiралi праекты дамоў?

Хiбы патэнцыяльных дамоў закладзены ўжо ў праекце. Архiтэктар бачыць будынак на паперы цi ў макеце, i яго мала турбуе, як будзе апальвацца печка. Не балiць галава i ў таго, хто выбiрае праект i месца для будаўнiцтва, а ўсе праблемы звальваюцца на навасёлаў.

Вось i атрымлiваецца, што драўляныя хаткi ў Жалезнiцы цешаць душу, а мураваныя дамы ў «Застарынскiм» выклiкаюць сум...

Шмат гаварылася пра навядзенне парадку на зямлi раёна, i з прамоў выходзiла, што справiцца з гэтай задачай даволi складана. У раёне 240 населеных пунктаў, а смецце рэгулярна вывозiцца толькi ў 16. Хоць, здавалася б, на 72 мiнi-палiгонах месца для смецця хапiла б, але...

Начальнiк ЖКГ раёна Баляслаў Багдановiч паскардзiўся, што людзi не хочуць заключаць дагавор на ўстаноўку кантэйнераў. Вось паставiлi ў пасёлку кантэйнеры для тых гаспадароў, з якiмi ўдалося дамовiцца, а смецце туды кiдаюць усе. (А то яшчэ стаiць пусты кантэйнер, а смецце валяецца наўкол.) За вываз 1 тоны смецця неабходна заплацiць 3 тысячы, але не ўсе жадаюць плацiць... Часам машына, нагружаная розным хламам, да палiгона не даязджае, а выгружае яго на ўскрайку лесу, пры дарозе.

Праблема iснуе, але яна пачне вырашацца, калi будуць прыняты адпаведныя законы на месцы. З кожнага гаспадара дома цi дачы павiнен брацца падатак. На вываз смецця, на ўтрыманне ў належным парадку палiгона. I нiякiя адгаворкi наконт таго, што «ў мяне смецця няма», не павiнны брацца пад увагу. Калi чалавека нельга навучыць словам, то можна «навучыць» рублём.

Прыемна было бачыць, што падчас сесii ўсе праблемы разглядалiся спакойна, без «разгонаў» i надрыву. Кiраўнiцтва раёна паабяцала, што i ў будучым аналагiчныя мерапрыемствы будуць праводзiцца як мага далей ад горада.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Баранавiцкi райсавет правёў выязную сесiю, на якой прысутнiчалi не толькi кiраўнiкі раёна, але i старшынi сельгаспрадпрыемстваў i сельсаветаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика