«Жыроўкi» патаннеюць, батарэi пацяплеюць
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
IНФРАСТРУКТУРА Жыллёва-камунальная галiна «традыцыйна» адносiлася да лiку найбольш складаных у сацыяльным плане. Пытаннi, звязаныя з належным абслугоўваннем жылля, вырашаць прыходзiлася кожнаму. Асаблiвую вастрыню набываюць яны падчас ацяпляльнага сезона. Да работы ў асенне-зiмовы час камунальшчыкi рыхтуюцца загадзя, пачынаючы ўжо з вясны. Аднак зношанасць iнжынерных сетак i iх пастаянны «недарамонт» (з-за недахвату фiнансавання) штогод выклiкаюць у жыхароў апасеннi наконт цеплынi ў кватэрах. Да гонару камунальшчыкаў, буйных аварый i надзвычайных здарэнняў апошнiм часам не адбывалася.Асобая гаворка — утрыманне камунiкацый на вёсцы. Адпаведныя аб’екты некалькi гадоў таму былi перададзены на абслугоўванне жыллёва-камунальным прадпрыемствам. Дагэтуль усю iнжынерную iнфраструктуру даглядалi сельгаспрадпрыемствы. У вынiку чаго ў шэрагу выпадкаў камунальныя аб’екты на вёсцы прыйшлi ў заняпад. Каб давесцi ўсё да ладу, спатрэбяцца час i грошы. На Мiншчыне падчас падрыхтоўкi да ацяпляльнага сезона было заменена 12 неэканамiчных катлоў. Да 2010 года 25 працэнтаў энергii на камунальных аб’ектах павiнна выпрацоўвацца за кошт выкарыстання мясцовых вiдаў палiва. Сёлета ў цэнтральным рэгiёне былi ўстаноўлены 45 адпаведных катлоў. Таксама адбываецца перавод кацельняў, якiя працавалi на электрычнасцi, на спажыванне прыроднага газу. У вынiку эканомяцца значныя фiнансавыя рэсурсы i, што надзвычай важна, паляпшаецца якасць абслугоўвання жылля. Зараз на Мiншчыне будуецца 7 модульных кацельняў. Дзве з iх — у Любанскiм раёне (у вёсках Рэдкавiчы i Сарачы). Паводле iнфармацыi намеснiка генеральнага дырэктара Мiнскага абласнога унiтарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркi» Аляксандра Лапiна, такiя аб’екты ўзводзяцца хутка, i абыходзiцца гэта адносна танна. Летась на Любаншчыне было пракладзена больш чым 30 кiламетраў газаправода, таму на шырокае выкарыстанне «блакiтнага палiва» тут робiцца апраўданая стаўка. Старшыня Любанскага райвыканкама Валерый Грыбанаў падкрэслiвае, што ўсё робiцца для паляпшэння ўмоў жыцця людзей. Цi не ў першую чаргу гэта датычыцца вяскоўцаў, дзе адпаведная iнфраструктура пакуль далёкая ад iдэалу. Сёлета ў вёсцы Сарачы будзе ўведзена ў эксплуатацыю першая на Любаншчыне модульная кацельня. Дагэтуль ацяпленне жылля ажыццяўлялася электракацельняй. Алег Гарчанiн, начальнiк цеплавой гаспадаркi раённага унiтарнага прадпрыемства «Любанская жыллёва-камунальная гаспадарка», гаворыць, што выдаткi «набягалi» значныя, таму i было вырашана адысцi ад выкарыстання электрычнасцi. Каштаваць модульная газавая кацельня будзе каля 700 мiльёнаў рублёў, а гадавы эфект яе працы складзе 740 млн. руб. Тут устаноўлена нямецкая аўтаматыка, якая дазваляе надзвычай ашчадна (i, што галоўнае, эфектыўна) выкарыстоўваць «блакiтнае палiва». У Сарачах асаблiвых праблем з гарачай вадой не было — у кожным шматкватэрным доме ўсталяваны спецыяльныя газавыя калонкi. Таму «цёпленькую» пры жаданнi можна «зрабiць» у любы час. А вось з ацяпленнем — зусiм iншая сiтуацыя атрымлiвалася. — У нашай вёсцы ёсць трох- i пяцiпавярховыя дамы, — кажа старшыня Сароцкага сельсавета Аляксандр Шаплыка. — Але ў жыхароў падчас ацяпляльнага сезона тэмпература ў кватэрах была далёкая ад жаданай. А плацяжы атрымлiвалiся даволi адчувальныя — у асобных выпадках за ўвесь комплекс жыллёва-камунальных паслуг неабходна было выкладваць да 100 тысяч рублёў. З увядзеннем новай модульнай газавай кацельнi «жыроўкi» заўважна патаннеюць, а ў кватэрах стане цяплей. Прынамсi, так абяцаюць спецыялiсты. Любанскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыллёва-камунальная галiна «традыцыйна» адносiлася да лiку найбольш складаных у сацыяльным плане. Пытаннi, звязаныя з належным абслугоўваннем жылля, в
|
|