Патрэбна праграма па запчасткахЁСЦЬ IДЭЯ! Вiктар КРАЎЧАНКА, дырэктар гродзенскага ААТ «Белкард» лiчыць, што яго прадпрыемства сёння немагчыма ўявiць па-за расiйскiм рынкам...— Расiйскi рынак для нас — асноўны. Сёння мы пастаўляем туды 60—65% прадукцыi. Дзесяцiгоддзямi цесна супрацоўнiчаем з такiмi гiгантамi, як ЗIЛ, КамАЗ, АўтаВАЗ, ГАЗ, з Уральскiм аўтазаводам. Сярод нашых расiйскiх партнёраў таксама Паўладарскi, Алтайскi, Анежскi i Валгаградскi трактарныя заводы, шэраг прыдпрыемстваў, якiя выпускаюць спецыяльную i дарожна-будаўнiчую тэхнiку — цягачы, пагрузчыкi, аўтагрэйдары, экскаватары. Працуем i з чыгуначнiкамi, якiх забяспечваем карданнымi валамi для вагонаў i цеплавозаў. Супрацоўнiцтва пашыраецца i на вырашэнне канструктарскiх i тэхналагiчных задач. Наш навукова-тэхнiчны цэнтр — лiдар па стварэнню новых канструкцый карданных перадач. А карданныя валы для грузавiкоў серыi «Белкард-2000» — лепшыя на прасторах былога СССР i па сваiх характарыстыках, надзейнасцi i даўгавечнасцi адпавядаюць сусветным стандартам. Трэба сказаць, што нават у крызiсныя гады мы не гублялi сувязi з вядучымi расiйскiмi аўтазаводамi. Так, быў час, калi да паўгода з намi не разлiчвалiся. Але вытрымалi. Ёсць, канешне, i праблемы ў нашых адносiнах. Думаю, нiкога не задавальняе той факт, што ў Расii i ў Беларусi карданную трубу выпускае на прасторы СНД толькi адзiн завод у Новасiбiрску. Раней i ў Маскве гэту важную запчастку рабiлi на трубным заводзе, але потым закрылi вытворчасць. Пэўную наменклатуру выраблялi ў Першаўральску — таксама спынiлi. Тым часам iншыя краiны, як гаворыцца, не спяць у шапку. На расiйскi рынак запчасткi iдуць пад любым «соусам». Помню, неяк пад нашай маркай з’явiлiся зусiм не нашы карданныя валы. Прывезлi iх з Самарскай вобласцi. Сталi разбiрацца — аказаўся кiтайскi прадукт. У Беларусi цяпер спрабуюць упарадкаваць аўтабiзнэс. Рыхтуецца шэраг нарматыўных прававых актаў, якiя павiнны садзейнiчаць стварэнню ўмоў для цывiлiзаванага гандлю аўтамабiлямi i запчасткамi да iх. Гэта выклiкана тым, што сёння на рынку аўтазапчастак шмат няякаснага тавару. Тут непачаты край работы ў тым лiку i для нашага прадпрыемства. Мы цяпер займаемся некалькiмi тэхнiчнымi праектамi. Адзiн з iх будзе ўкаранёны да канца гэтага года — ён датычыць загатовак дэталяў карданных валоў i накiраваны на паляпшэнне iх якасцi i павышэнне каэфiцыенту выкарыстання металу. Наступны праект коштам каля 2,5 млн. долараў — стварэнне магутнасцяў для выпуску карданных перадач да легкавых аўтамабiляў. Шэраг кантрактаў на атрыманне абсталявання ўжо заключаны, думаю, да сярэдзiны наступнага года мы гэты праект завершым, што дазволiць нам узмацнiць свае пазiцыi на рынку легкавых аўтамабiляў. Праграма па выпуску запчастак для легкавых машын, на мой погляд, заслугоўвае ўвагi i ў рамках Саюзнай дзяржавы. Гэта саюзная праграма, улiчваючы вельмi салiдны рынак, магла б мець вялiкi эфект. Тэмпы ж росту аўтамабiлiзацыi iмклiва растуць у Расii i Беларусi. Запiсаў Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiктар КРАЎЧАНКА, дырэктар гродзенскага ААТ «Белкард» лiчыць, што яго прадпрыемства сёння немагчыма ўявiць па-за расiйскiм рынкам...
|
|