POSTfactum
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
КАЗЯРОГАЎ чакае спрыяльны перыяд для актывiзацыi партнёрскiх адносiнаў. Кантакты i стуасункi на гэтым тыднi будуць вельмi карыснымi i прадукцыйнымi. Астролаг таксама лiчыць, што ў наступныя днi ў вас з’явiцца магчымасць заключыць выгадныя кантракты i дагаворы. Пiк вашай удачы прыпадзе на аўторак. ВАДАЛЕЯЎ чакае ўдачны тыдзень у плане камандзiровак i разнастайных дзелавых паездак. Накiраваўшыся ў далёкi шлях, вы зможаце даведацца шмат новага i карыснага, у тым лiку i пра тых людзей, з кiм вам даводзiцца кантактаваць па службовай дзейнасцi. Паспяховыя, актыўныя днi — серада i чацвер. РЫБЫ з бляскам правядуць важныя дзелавыя перагаворы, дзякуючы чаму на наступным тыднi ў вас з’явiцца магчымасць някепска падзарабiць, падпiсаўшы выгадны кантракт. Астролаг толькi перасцерагае вас ад таго, каб за працай не забывалi пра адпачынак. Удачныя днi для гэтага — пятнiца i субота. АВЕНАЎ надыходзячы тыдзень можа паставiць перад важным выбарам: праца цi сям’я? Нябесныя свяцiлы раяць вам выбiраць другое — як вядома, «всего важней погода в доме...». Так што, калi ёсць магчымасць, ад працы ў блiжэйшыя днi адмоўцеся i прысвяцiце ўвесь свой час блiзкiм. Спрыяльны дзень — серада. ЦЯЛЬЦОЎ астролаг папярэджвае аб тым, што ў iх можа ўзнiкнуць вострая неабходнасць разрыву партнёрскiх пагадненняў i скасавання кантрактаў. Аднак гэта не павiнна вас засмучаць, паколькi вам удасца дасягнуць поспеху ў iншых сферах жыцця, асаблiва ў сардэчнай. Дзень любоўных жарсцяў — пятнiца. БЛIЗНЯТАМ не варта ставiць сабе глабальных задач у плане працы i кар’еры — наступны тыдзень не лепшы для гэтага час. На першы план выйдуць асабiстыя адносiны — магчыма, вас чакаюць сустрэчы з даўнiмi сябрамi i блiзкiмi людзьмi, а магчыма, i любоўныя гiсторыi. Асаблiва падыходзiць для гэтага субота. РАКАЎ, наадварот, астролаг перасцерагае ад амурных прыгод — iх наступствы могуць аказацца для вас цалкам непрадказальнымi i непажаданымi. Аб пачуццях лепш цяпер забыць увогуле, а засяродзiць усю сваю ўвагу на працы i вашых службовых абавязках. Удачны дзень — панядзелак. IЛЬВЫ даб’юцца поспеху ў любой камерцыйнай дзейнасцi, якой прысвецяць сябе на наступным тыднi. Менавiта цяпер, як лiчыць астролаг, магчыма рэалiзацыя ўсяго вашага патэнцыялу. Дзякуючы ўдачы i веры ва ўласныя сiлы, зможаце ажыццявiць задуманае. Спрыяльныя днi — чацвер i нядзеля. ДЗЕВЫ адчуюць прылiў працоўнай энергii i энтузiязму ў адносiнах да самых складаных спраў, што дазволiць iм на наступным тыднi дасягнуць выдатных вынiкаў на прафесiйным полi дзейнасцi. I, будзьце ўпэўненыя, гэта не застанецца незаўважаным вашым начальствам, абяцаюць зоркi. Удачны дзень — чацвер. ШАЛI дасягнуць поспеху ў пошуках новай працы, якая акажацца вельмi перспектыўнай. Калi ў вас наспела неабходнасць змены роду дзейнасцi, то можна без усякага страху што-небудзь страцiць ажыццявiць гэта на наступным тыднi. Найбольш падыходзяць для вырашэння такiх пытанняў панядзелак i аўторак. СКАРПIЁНЫ могуць разлiчваць на жаданае павышэнне па службовай лесвiцы. Размяшчэнне нябесных свяцiл на наступным тыднi будзе садзейнiчаць кар’ернаму росту i любым справам, звязаным з працай. Галоўнае пры гэтым — самiм не сядзець склаўшы рукi, а iмклiва дзейнiчаць, асаблiва ў аўторак. СТРАЛЬЦОЎ чакае актыўнае i насычанае прафесiйнае жыццё. Аднак замыкацца толькi на справах не варта. Вам на гэтым тыднi будуць карысныя i мерапрыемствы культурна-забаўляльнага характару з блiзкiмi — паходы ў тэатр цi выезды на прыроду. Удачны для гэтага дзень — нядзеля.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 кастрычнiка 1564 года ў Брэсце была выдадзена ананiмная «Размова паляка з лiцвiнам» — першы нерэлiгiйны твор, надрукаваны ў Беларусi
|
|