Генадзь Навiцкi наведаў будаўнiчую пляцоўку новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi
Мiлена АНУФРЫЁНАК, БЕЛТА
Увесь вопыт беларускiх праекцiроўшчыкаў i будаўнiкоў павiнен быць выкарыстаны пры ўзвядзеннi новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Генадзь Навiцкi ў ходзе наведвання 21 кастрычнiка будаўнiчай пляцоўкi, дзе размесцiцца галоўнае кнiгасховiшча краiны.
Кiраўнiк урада агледзеў месца будучай забудовы. Згодна з намечаным планам пляцоўка пад катлаван ужо вызвалена. Прэм’ер-мiнiстр даў даручэнне адпаведным мiнiстэрствам i арганiзацыям паскорыць падрыхтоўчыя работы. Так, ужо да 1 лiстапада павiнна быць усё гатова для пачатку работы будаўнiкоў у дзве змены. Будаўнiцтва павiнна быць завершана на два месяцы раней, да 1 лiпеня 2005 года. Асаблiвую ўвагу Генадзь Навiцкi ўдзялiў таксама ходу перасялення жыхароў 12 дамоў, размешчаных на гэтай тэрыторыi. Прэм’ер-мiнiстр заявiў, што будзе забяспечана своечасовае фiнансаванне работ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увесь вопыт беларускiх праекцiроўшчыкаў i будаўнiкоў павiнен быць выкарыстаны пры ўзвядзеннi новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi |
|