21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трагедыя на Балтыйскiм вакзале ў Санкт-Пецярбургу

На Балтыйскiм вакзале Санкт-Пецярбурга 4 чалавекi загiнулi i 5 атрымалi раненнi ў вынiку аварыi электрапоезда.

Трагедыя адбылася ўчора ў 10.25. Адна з электрычак пасля капiтальнага рамонту выйшла на хадавыя выпрабаваннi. Людзей у саставе не было. Паводле папярэднiх даных, у электрычцы была няспраўная сiстэма тармазоў, з-за чаго яна ўрэзалася ў платформу вакзала. Ад удару два вагоны электрапоезда адчапiлiся i рухнулi на перон, на якiм стаялi людзi. У вынiку ўдару платформа была разбурана.

Басаеў адхiлены ад кiраўнiцтва бандамi баевiкоў

Аслан Масхадаў выдаў шчодрыя грашовыя ўзнагароджаннi шэрагу палявых камандзiраў, з атрадаў якiх адбiралiся ўдзельнiкi захопу заложнiкаў у Маскве.

Прэмii былi раздадзены на нарадзе верхаводаў бандфармiраванняў. У нарадзе прымаў удзел сам Шамiль Басаеў. Яна адбылася ў сяле Эшылхатой Вядзенскага раёна. Аб гэтым паведамiў прадстаўнiк рэгiянальнага аператыўнага штаба па правядзенню контртэрарыстычных аперацый на Паўночным Каўказе палкоўнiк Iлья Шабалкiн.

Ён адзначыў, што, паводле даных з агентурных крынiц, на нарадзе амаль аднагалосна было прынята рашэнне аб адхiленнi Басаева ад кiраўнiцтва ўзброенымi фармiраваннямi, нiбыта па прычыне пагаршэння стану яго здароўя. Паводле слоў Шабалкiна, Масхадаў «iмкнецца падпарадкаваць сабе ўсiх баевiкоў у Чачнi i разглядае Басаева як канкурэнта».

У Германii шукаюць ... мозг тэрарысткi

У Германii шукаюць знiклы мозг тэрарысткi Ульрыкi Майнхоф — верхавода некалi знакамiтай ультралевай групоўкi Баадэра-Майнхоф. У 1970-х гадах па Германii пракацiлася хваля забойстваў, выбухаў i выкраданняў, здзейсненых бандай.

Майнхоф знайшлi, асудзiлi, i ў 1976-м яна скончыла жыццё самагубствам у турме. Перад пахаваннем яе мозг быў канфiскаваны вучонымi — тыя спрабавалi знайсцi ў iм нешта, што спрыяла развiццю экстрэмiсцкiх схiльнасцяў Ульрыкi. Цяпер яе дачка Бецiна Роель хоча даказаць, што гэта было зроблена незаконна. Яна сцвярджае, што мозг вучоныя клiнiкi ў Юбiнгене, дзе праводзiлiся даследаваннi, захоўвалi ледзь не ў кардоннай каробцы.

Але ў ходзе даследаванняў прафесар Юрген Пфайфер выявiў некаторыя анамалii ў вобласцi мозга, адказнай за эмацыянальныя рэакцыi. Паводле слоў Роель, даследаванне стала доказам таго, што Майнхоф не поўнасцю кантралявала сябе, i таму ўлады вырашылi не афiшыраваць вынiкi. У 1997 годзе мозг перавезлi ва унiверсiтэт Магдэбурга, дзе вучоныя параўноўвалi яго з мозгам серыйных забойцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Балтыйскiм вакзале Санкт-Пецярбурга 4 чалавекi загiнулi i 5 атрымалi раненнi ў вынiку аварыi электрапоезда
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика