Беларускiя i польскiя пракуроры знялi бюракратычныя бар’еры
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Днямi Мiнск з афiцыйным вiзiтам наведалi прадстаўнiкi польскай пракуратуры.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры пракуратуры нашай краiны, беларускiя пракуроры абмеркавалi падчас сустрэчы з польскiмi калегамi пытаннi рэалiзацыi Дагавора аб прававой дапамозе i прававых адносiнах па грамадзянскiх, сямейных, працоўных i крымiнальных справах. Згаданы дакумент быў падпiсаны прадстаўнiкамi абедзвюх краiн 26 кастрычнiка 1994 года, i не дзiўна, што зараз узнiкла неабходнасць у яго дапаўненнi. Таму намеснiк Генеральнага пракурора Беларусi Аляксандр Iваноўскi i намеснiк яго польскага калегi Рышард Стэфаньскi падпiсалi адпаведнае пагадненне, якое спрашчае парадак узаемаадносiнаў пракурораў абедзвюх дзяржаў пры аказаннi прававой дапамогi па крымiнальных справах. Сярод iншага, гэты дакумент дасць магчымасць iстотна скарацiць працэсуальныя тэрмiны расследавання крымiнальных спраў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi Мiнск з афiцыйным вiзiтам наведалi прадстаўнiкi польскай пракуратуры |
|