Паведамленні прэс-службы Прэзiдэнта
У Рэспублiцы Беларусь уводзiцца новае прафесiйнае свята — Дзень кааперацыi, якое будзе адзначацца штогод у першую суботу лiпеня. Адпаведны Указ падпiсаў 5 лiстапада 2002 г. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Устанаўленне Дня кааперацыi ў Беларусi з’яўляецца сведчаннем прызнання заслуг работнiкаў гэтай галiны i накiравана на павышэнне iнфармаванасцi насельнiцтва аб дзейнасцi спажывецкай кааперацыi ў рэспублiцы. Кааператыўны рух iснуе ў Беларусi больш як 100 гадоў i з’яўляецца важным элементам эканомiкi краiны, забеспячэння матэрыяльных i iншых патрэбнасцяў насельнiцтва. У склад спажывецкай кааперацыi рэспублiкi ўваходзяць 119 спажывецкiх таварыстваў, 6 абласных саюзаў i рэспублiканскi саюз спажывецкiх таварыстваў. Беларускi рэспублiканскi саюз спажывецкiх таварыстваў з 1992 года з’яўляецца членам Мiжнароднага кааператыўнага альянсу, якi аб’ядноўвае больш як 230 членскiх арганiзацый з больш чым 100 дзяржаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. * * * Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзiдэнту Рэспублiкi Ангола здароўя, шчасця, поспехаў у дзейнасцi, а ангольскаму народу — дабрабыту i мiру. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. * * * Кiраўнiк дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што традыцыйна дружалюбныя адносiны i плённае супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Кыргызстанам працягваюць развiвацца i ўмацоўвацца на карысць двух народаў. «У гэтым — вялiкая доля Вашага ўдзелу i карпатлiвай працы», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Беларускi лiдэр пажадаў Аскару Акаеву здароўя, удачы, а народу Кыргызстана — мiру i працвiтання. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Да ведама членаў Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 14 лiстапада 2002 года ў 16.00 у зале пасяджэнняў Савета Рэспублiкi (вул. Чырвонаармейская, 4) прадоўжыць работу шостая сесiя Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Рэспублiцы Беларусь уводзiцца новае прафесiйнае свята — Дзень кааперацыi, якое будзе адзначацца штогод у першую суботу лiпеня
|
|