Падчас акцыi пратэсту супраць правядзення ў Нiгерыi конкурсу «Мiс Свету» загiнулi 105 чалавек
Парламент Новай Зеландыi забаранiў мiнiстрам краiны вязаць падчас пасяджэнняў.
Рашэнне аб гэтым было прынята пасля таго, як парламентарыi заўважылi, што падчас абмеркавання аднаго з законаў аб гандлi мiнiстр гандлю Джудзiт Цiзард вязала замест таго, каб слухаць дэбаты. Лiдэр апазiцыi абвiнавацiў Цiзард у тым, што такiм чынам яна выказала «пагарду» ўрада ў адносiнах да парламента. У адказ Цiзард заявiла, што i раней вязала ў зале, але нiякiх пярэчанняў гэта нiколi не выклiкала. Пасля ажыўленай дыскусii спiкер парламента Джонатан Хант прыняў рашэнне, што «вязаць можна, знаходзячыся ў палаце, але не ў месцы, якое адведзена для мiнiстраў». Забаранiўшы вязаць мiнiстрам, але не закрануўшы парламентарыяў, Хант, ветэран з 33-гадовым стажам, зноў даказаў сваю мудрасць, таму што члены парламента рэгулярна злоўжываюць гэтым заняткам. Так, у сваiх мемуарах былая член парламента Мэрылiн Уорынг прызнала, што за 9 гадоў, якiя правяла ў парламенце, ёй удалося звязаць 32 свiтэры. На яе думку, гэта была галоўная карысць ад яе прысутнасцi падчас дэбатаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не менш як 105 чалавек загiнулi ў нiгерыйскiм горадзе Кадуне ў вынiку пагромаў, якiя ўчынiла мусульманская моладзь
|
|