21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«У апошнiя гады тавараабарот памiж Калiнiнградскай вобласцю i Беларуссю, на жаль, знiжаецца...»

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Нядаўна ўвага беларускiх палiтыкаў была звернута да праблем Калiнiнградскай вобласцi. Так, з боку вышэйшага палiтычнага кiраўнiцтва нашай краiны прагучала крытыка рашэнняў, якiя былi прыняты на брусельскiм самiце Расiя—ЕС па пытанню аб перамяшчэннi грамадзян вобласцi праз тэрыторыiю Лiтвы...

Сёння карэспандэнт «Звязды» вырашыў пацiкавiцца, як развiваецца эканамiчнае супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Калiнiнградскай вобласцю. Якiя асноўныя праблемы эканамiчнага супрацоўнiцтва? З якiмi цяжкасцямi сутыкаюцца суб’екты гаспадарання дзвюх краiн? На пытаннi карэспандэнта адказвае кiраўнiк прадстаўнiцтва Калiнiнградскай вобласцi ў Беларусi Мiкалай КАЧАНОВIЧ:

— 4-5 снежня павiнна адбыцца трэцяе пасяджэнне расiйска-беларускага Савета па Калiнiнградскай вобласцi. Савет гэты з беларускага боку ўзначальвае намеснiк прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiр Кабякоў, а з расiйскага — губернатар Калiнiнградскай вобласцi Уладзiмiр Ягораў. Адно з асноўных пытанняў, якое будзе разглядацца на пасяджэннi, — пытанне аб стварэннi спрыяльных транспартных умоў для развiцця супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i вобласцю. Гаворка будзе весцiся аб узгадненнi тарыфаў перавозак усiмi вiдамi транспарту, аб лiбералiзацыi збораў за аўтаперавозкi, аб стварэннi ўзаемапрымальных умоў пры перасячэннi гранiц, а таксама аб развiццi сеткi аўтамабiльных i авiяцыйных зносiнаў...

Яшчэ адно пытанне, якое мяркуецца абмеркаваць, — аб выкарыстаннi партовай iнфраструктуры Калiнiнградскай вобласцi ў iнтарэсах Беларусi. Зараз магутнасцi нашага гандлёвага порта выкарыстоўваюцца на 60—80 працэнтаў. Крызiсу з загрузкай магутнасцяў, якi назiраўся раней, сёння няма. Аднак пры гэтым узровень транспарцiроўкi беларускiх грузаў праз нашы парты не перавышае 1 працэнта.

Справа ў тым, што пасля распаду Савецкага Саюза Беларусь сканцэнтравалася на прыбалтыйскiх партах, асаблiва на Клайпедзе. Пераважная большасць беларускiх грузаў iдзе праз Лiтву. I на пасяджэннi ў Калiнiнградзе мы плануем паглядзець, цi ёсць магчымасць для ўзаемнай выгады пры транспарцiроўцы грузаў праз нашыя парты.

Таксама мы хочам прааналiзаваць выкананне рашэнняў Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы па рабоце сумеснай рыбаздабыўной кампанii. Нам неабходна вызначыць меры па нарошчванню аб’ёмаў пастаўляемай прадукцыi. I наогул, неабходна разгледзець пытанне аб упарадкаваннi паставак рыбапрадукцыi з Калiнiнградскай вобласцi ў Беларусь. Раней было прынята рашэнне аб пастаўках рыбапрадукцыi ў 2001 годзе колькасцю 25 тыс. тон. Аднак фактычна было пастаўлена каля 18 тыс. тон. Прычым пастаўкi ажыццяўлялiся ў асноўным праз мноства пасрэднiкаў. А гэта, натуральна, вяло да ўдаражання рыбапрадукцыi, быў нiзкi кантроль за якасцю...

— Як складваецца тавараабарот памiж Калiнiнградскай вобласцю i Беларуссю?

— Тавараабарот памiж Калiнiнградскай вобласцю i Беларуссю, на жаль, у апошнiя гады знiжаецца. Калi ў 1998 годзе ён складаў 120 млн. долараў, то летась — каля 83 млн. долараў.

Сёлета, праўда, узрос iмпарт з Калiнiнградскай вобласцi ў Беларусь. За 9 месяцаў склалася станоўчае сальда на карысць Беларусi ў памеры 15 млн. долараў. У мiнулым жа годзе за аналагiчны перыяд станоўчае сальда на карысць Беларусi складала 29 млн. долараў.

Мы пастаўляем у Беларусь у асноўным рыбапрадукты, цэлюлозна-папяровую прадукцыю. З Беларусi ў вобласць пастаўляюцца тавары лёгкай прамысловасцi, будаўнiчыя матэрыялы, драўнiна. Пастаўляюцца таксама трактары, аднак у мiнулым годзе iх экспарт з Беларусi знiзiўся. Сёлета вобласць набывала трактары ў Германii.

— Цi iснуюць сёння праблемы пры ўзаемаразлiках у гандлi памiж суб’ектамi гаспадарання Калiнiнградскай вобласцi i Беларусi?

— Такiя праблемы былi раней, яны iснуюць i сёння. Беларускiя суб’екты гаспадарання, многiя з якiх з’яўляюцца дзяржаўнымi, не заўсёды могуць своечасова рабiць перадаплату, не заўсёды своечасова разлiчваюцца. Наш прыватны бiзнес бачыць нявыгадныя для сябе ўмовы, бачыць несвоечасовыя разлiкi, i таму больш ахвотна працуе з кампанiямi Лiтвы, Германii i Польшчы, а не Беларусi.

Тавараабарот з гэтымi краiнамi ў нас у некалькi разоў большы, чым з Беларуссю. I сумесных прадпрыемстваў з лiтоўцамi, немцамi i палякамi ў Калiнiнградскай вобласцi значна больш. Калi сумесных з Беларуссю прадпрыемстваў сёння налiчваецца 47 (пры гэтым актыўна працуюць толькi каля 10), то, напрыклад, сумесных з Лiтвой прадпрыемстваў налiчваецца больш за 300.

Тым не менш, нягледзячы на ўсе складанасцi, эканамiчнае супрацоўнiцтва працягваецца. Нядаўна, напрыклад, ААТ «Белэнергабуд» выйграла мiжнародны тэндэр на будаўнiцтва Калiнiнградскай ТЭЦ-2...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна ўвага беларускiх палiтыкаў была звернута да праблем Калiнiнградскай вобласцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика