Вiтамiн В выратуе сэрцыIнфарм-укол Як высветлiлася падчас даследавання, праведзенага супрацоўнiкамi Медыцынскай школы Лондана, фолiевая кiслата — адзiн з асноўных кампанентаў вiтамiнаў групы В — можа ў значнай ступенi зменшыць рызыку сардэчнага прыступу, iнфаркту i нават трамбозу вен.Гэты эфект забяспечваецца здольнасцю фолiевай кiслаты панiжаць у арганiзме чалавека ўзровень гомацысцiну — хiмiчнага кампанента, якi напрамую звязаны з развiццём розных захворванняў сардэчна-сасудзiстай сiстэмы. Такiм чынам, як мяркуюць медыкi, дабiцца змяншэння колькасцi хворых з такiмi дыягназамi дапаможа прызначэнне спецыяльнай дыеты з павышаным утрыманнем фолiевай кiслаты — зялёнай салаты, караняплодаў, грыбоў, садавiны, арэхаў, цi яе дабаўленне да асноўных прадуктаў харчавання пацыентаў. Акрамя таго, медыкi настойлiва прапануюць прытрымлiвацца фолiевай дыеты маладым жанчынам, якiя толькi рыхтуюцца стаць мацi, i жанчынам, якiя кормяць. Зялёны чай карысны для курцоў Згодна з вынiкамi новага даследавання, чай, як i садавiну, можна ўнесцi ў спiс прадуктаў, што складаюць аснову здаровага харчавання. Даказана, што чай валодае процiракавым дзеяннем, здольны абаранiць ад захворванняў сэрца i хваробы Паркiнсона. Антыаксiданты, якiя ўтрымлiваюцца ў лiсцi чаю, дапамагаюць клеткам аднавiцца пасля працяглага знаходжання на сонцы, стрэсу, работы з хiмiчнымi рэчывамi. Акрамя таго, спажыванне чаю прыводзiць да знiжэння ўзроўню халестэрыну ў крывi. У новым даследаваннi бралi ўдзел 16 добраахвотнiкаў — 8 мужчын i 8 жанчын. На працягу першых трох тыдняў яны харчавалiся пад строгiм наглядам вучоных i атрымлiвалi ў якасцi напоя вадкасць, якая iмiтавала чай колерам i смакам. На працягу наступных трох тыдняў яны пiлi сапраўдны чай — па пяць кубачкаў на дзень. Высветлiлася, што спажыванне чаю прыводзiла да знiжэння ўтрымання «дрэннага» халестэрыну на 10 працэнтаў, у той час як утрыманне «добрага» халестэрыну заставалася нязменным. У другiм эксперыменце бралi ўдзел 140 добраахвотнiкаў-курцоў. Мэтай даследавання было атрымаць адказ на пытанне, цi можа чай садзейнiчаць аднаўленню клетак, якiя пацярпелi ад курэння. На працягу чатырох месяцаў добраахвотнiкi пiлi цi зялёны чай, цi чорны чай, цi ваду. Высветлiлася, што спажыванне зялёнага чаю садзейнiчала знiжэнню канцэнтрацыi рэчыва, якое паказвае на наяўнасць пашкоджаных клетак, на 25 працэнтаў. Аднак канцэнтрацыя гэтага рэчыва заставалася нязменнай у тых людзей, якiя пiлi чорны чай цi ваду. Лепшы дыетычны напой — белае вiно Спецыялiсты Форуму вiнаробства i здароўя, якi днямi праходзiў у Германii, сумесна з вучонымi з Нямецкай вiннай акадэмii правялi даследаванне, вынiкi якога iх прыемна здзiвiлi. У даследаваннi ўзялi ўдзел 40 добраахвотнiкаў, якiя пакутавалi ад атлусцення. Iх падзялiлi на дзве групы. Людзям з першай групы на працягу месяца давалi па 200 мiлiлiтраў свежавыцiснутых сокаў, а другая група замест сокаў кожны дзень атрымлiвала па шклянцы белага сухога вiна. У вынiку людзi, якiя спажывалi вiно, без усялякiх намаганняў пахудзелi ў сярэднiм на чатыры-пяць кiлаграмаў. Спецыялiсты, якiя ўзначальвалi гэта даследаванне, прыпiсваюць станоўчыя вынiкi па знiжэнню вагi менавiта беламу сухому вiну. Аднак яны папярэджваюць, што нiякае вiно не дапаможа пазбавiцца ад лiшнiх кiлаграмаў тым, хто не прытрымлiваецца нiякай дыеты i многа есць на ноч. Даследчыкi таксама перасцерагаюць i ад злоўжывання вiном — 200 мiлiлiтраў на дзень дастаткова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як высветлiлася падчас даследавання, праведзенага супрацоўнiкамi Медыцынскай школы Лондана, фолiевая кiслата — адзiн з асноўных кампанентаў вiтамiнаў
|
|