Эпiдэмiя перамяшчаецца ў агульную папуляцыю
Святлана БАРЫСЕНКА
1 снежня — сусветны дзень барацьбы са СНIДам
Менавiта так ахарактарызаваў распаўсюджванне ВIЧ-iнфекцыi ва ўсiм свеце глава Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi Нiл Бунэ падчас выступлення на 1-й рэспублiканскай навукова-практычнай канферэнцыi «Медыка-сацыяльныя аспекты ВIЧ-iнфекцыi, вiрусных гепатытаў i iнфекцый, якiя перадаюцца палавым шляхам», што днямi прайшла ў Мiнску. Спадар Бунэ падкрэслiў, што работу па прафiлактыцы ў краiнах былога саюза неабходна ўзмацнiць. У першую чаргу ўрад i грамадскiя арганiзацыi павiнны больш актыўна вынаходзiць грашовыя сродкi. Пазiтыўным для Беларусi фактам ў гэтым сэнсе Арганiзацыя Аб’яднаных Нацый лiчыць падачу заявы ўрадам краiны ў Глабальны фонд барацьбы з ВIЧ/СНIДам. У еўрапейскiм рэгiёне па сённяшнi дзень ВIЧ-iнфекцыя распаўсюджваецца самымi хуткiмi тэмпамi. Лiдыруе ў «чорным спiсе» Эстонiя, дзе колькасць ВIЧ-iнфіцыраваных на 100 тысяч насельнiцтва за невялiкi адрэзак часу стала самай вялiкай ў свеце. На бягучы момант i ў краiнах былога саюза, i ва многiх развiтых краiнах большасць iнфiцыраваных — нарказалежныя. Такi расклад, вiдавочна, расслабляе ў тым лiку i беларускую грамадскасць, якая забываецца, што ўвогуле iнфiцыраваных у свеце праз ужыванне наркотыкаў i палавым шляхам — пароўну. Гэта прапорцыя iмкнецца да такога выроўнiвання i ў нашай рэспублiцы. У мiнулым годзе каля 30 пррацэнтаў выяўленых iнфiцыраваных заразiлiся палавым шляхам. Спецыялiты прагназуюць далейшы рост колькасцi такiх заражэнняў. Аднак, акрамя таго, эпiдымiя ВIЧ/СНIДу ў нас накладваецца на неспрыяльную дэмаграфiчную сiтуацыю. Паводле слоў дацэнта кафедры сацыялогii БДУ Яўгенii Кечынай, да 2005 года мы можам чакаць павелiчэння смяротнасцi людзей, якiя маглi б мець дзяцей. Адначасова прыблiзна да таго ж моманту ў рэспублiцы з’явiцца ад 300 да 400 хворых на стадыях прэ-СНIД i СНIД. Гэта ў дзесяць разоў больш, чым зараз. Грашовых жа сродкаў, якiя спатрэбяцца на ўтрыманне i лячэнне хворых, запатрабуецца куды больш, чым у дзесяць разоў, калi параўнаць з тым, што трацiцца сёння. ВIЧ-iнфіцыраваныя прызнаюцца, што не атрымлiваюць усяго неабходнага. Тым чысам грамадства застаецца раўнадушным да праблемы ВIЧ/СНIДу. Саулюс Чаплiнскас, дырэктар Лiтоўскага нацыянальнага цэнтра прафiлактыкi СНIДу лiчыць, што выратавацца ад эпiдэмii можна з дапамогай навукi i маралi, прафесiйнасцi i адказнасцi кожнага чалавека ва ўсiх сэнсах i сферах жыцця.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 снежня — сусветны дзень барацьбы са СНIДам
|
|