21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мастацкiя рамёствы — для развiцця добрага густу i падтрымання нацыянальнай культуры

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Глыбiнка

У Асiповiчах адкрылася дзiцячая школа мастацкiх рамёстваў. У былым будынку дзiцячага садка, якi пераабсталявалi, займаюцца 30 дзяцей рознага ўзросту — ад 6 да 15 гадоў. У школе цяпер выкладаюць выяўленчае мастацтва i майстэрства керамiста.

Сюды прымаюць усiх, хто жадае, i сярод навучэнцаў, сцвярджаюць настаўнiкi, нямала здольных дзяцей. Дырэктар школы рамёстваў Рыгор Ягораў хоча, каб да мастацтва цягнулася больш дзяцей.

— Далучэнне да мастацтва шмат дае дзiцяцi, — упэўнены Рыгор. — У працэсе жыцця чалавек пастаянна павiнен развiвацца, а калi ён звязаны з мастацтвам, то ў любой прафесii гэта дае ўвогуле разуменне ўсяго — i вытворчасцi, i жыцця, i зносiнаў з людзьмi. Але ў першую чаргу ў маладога чалавека развiваецца добры густ.

У асiповiцкiх дзяцей найбольшай папулярнасцю карыстаюцца заняткi па выяўленчаму мастацтву. Па-першае, дызайнер i архiтэктар — цяпер модныя i запатрабаваныя прафесii. Ну а тыя, хто не марыць звязаць сваё прафесiйнае жыццё з мастацтвам, проста вучацца для сябе правiльна маляваць i бачыць свет ды фарбы.

А вось для керамiста галоўнае — адчуваць форму, рабiць яе сваiмi рукамi. Гэта для дзяцей нават незвычайна ў наш час, калi ўсе захапляюцца вiртуальнымi камп’ютарнымi гульнямi.

— Канешне, у нас складаная тэхналогiя, — згаджаецца настаўнiк керамiстаў Дзмiтрый Паляшчук, якi назiрае за тым, як 6-гадовы Дзянiс крэхча i размiнае глiну, каб вырабiць кубак. — Але ўвогуле працэс займальны i дзецям падабаецца назiраць, як рэч «вырастае» з кавалка глiны прама ў iх руках.

Крысцiна Салох i Яна Мархотка займаюцца керамiкай ужо гады тры — пачыналi з гуртка, а цяпер прыйшлi ў школу. Яны сочаць за малымi, якiя толькi праходзяць так званае «пасвячэнне ў керамiста». Яны спачатку робяць глiняную масу, а потым будуць спрабаваць нешта з яе ляпiць. Большасць работ дзецi забiраюць дадому, так што мара Дзянiса падарыць мацi кубак, сподак i потым чайнiк цалкам рэальная. Вынiк будзе — у гэтым упэўненыя i настаўнiкi школы мастацтваў, i яе навучэнцы.

У Асiповiцкай школе мастацкiх рамёстваў гавораць аб падтрымцы народных, нацыянальных традыцый i iх далейшым развiццi. У школе плануюць адкрыць новыя аддзяленнi — саломапляцення i разьбы па дрэву. У Асiповiцкiм раёне ёсць выдатныя майстры, якiя могуць выкладаць у школе.

Асiповiцкi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Асiповiчах адкрылася дзiцячая школа мастацкiх рамёстваў. У былым будынку дзiцячага садка, якi пераабсталявалi, займаюцца 30 дзяцей рознага ўзросту —
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика