21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праз росквiт i катастрофы

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Спадчына

У Гродзенскiм каралеўскiм палацы экспануюцца партрэты з нясвiжскай калекцыi Радзiвiлаў

У скверы на Савецкай плошчы археолагамi выяўлены рэшткi радзiвiлаўскiх будынкаў, а непадалёк, у Сенатарскай зале Новага замка, дзе цяпер размешчаны Гродзенскi дзяржаўны гiсторыка-археалагiчны музей, экспануюцца творы з iх славутай мастацкай галерэi ў Нявiжы. З калекцыi, якая перажыла i росквiт, i катастрофы.

Аснова радавой калекцыi партрэтаў была закладзена мецэнатам мастацтва Мiкалаем Кшыштафам Радзiвiлам (Сiроткам) у другой палове XVI стагоддзя, i кожнае новае пакаленне нясвiжскiх уладароў лiчыла сваiм абавязкам павелiчэнне гэтага збору. Згодна з iнвентарным вопiсам 1770-х гадоў калекцыя налiчвала больш за тысячу жывапiсных палотнаў як мясцовых мастакоў, так i вядомых майстроў з Галандыi, Германii, Iталii, Францыi i iншых краiн.

Для параўнання: паводле апошняга вопiсу 1939 года, радзiвiлаўская калекцыя, калiсьцi адна з самых вялiкiх у Рэчы Паспалiтай, налiчвала толькi 264 карцiны. Асаблiва моцны ўдар па партрэтнай галерэi быў нанесены падчас вайны 1812 года, калi многiя творы былi раскрадзены, а большасць — памянялi «прапiску», трапiўшы ў царскую калекцыю Эрмiтажа i iншыя расiйскiя рэзiдэнцыi цi ўстановы. Тымi ж палотнамi i iншымi радзiвiлаўскiмi рэлiквiямi, якiя заставалiся ў Нясвiжы, у лiпенi 1940-га распарадзiўся сваёй пастановай ЦК КП(б)Б, размеркаваўшы iх па розных адрасах i па сутнасцi паставiўшы кропку на iснаваннi створанага на працягу чатырох стагоддзяў унiкальнага збору. Партрэты трапiлi ў Дзяржаўную карцiнную галерэю БССР, а пасля акупацыi Мiнска былi вывезены ў Германiю. Пасля вайны частка музейных фондаў была вернута ў нашу сталiцу, i толькi ў 1968 годзе 57 твораў з нясвiжскай калекцыi Радзiвiлаў паступiлi ў Дзяржаўны мастацкi музей.

На выстаўцы ў Гродне прадстаўлена, пэўна, найцiкавейшая частка збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi — 23 карцiны XVII—XIX стагоддзяў, якiя напiсаны вядомымi i невядомымi аўтарамi. На гэтых партрэтах — наша гiсторыя, знакамiтыя постацi, без якiх яе немагчыма ўявiць. З жывапiснымi палотнамi арганiчна спалучаюцца экспанаты з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гiсторыка-археалагiчнага музея, звязаныя з часам, калi жылi героi гэтых твораў: дакументы, кнiгi, зброя, манеты, прадметы побыту.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродзенскiм каралеўскiм палацы экспануюцца партрэты з нясвiжскай калекцыi Радзiвiлаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика