21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Андрэй ЗЫГМАНТОВIЧ: «Буду рады, калi сын пераўзыдзе мяне»

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь СIВЫ

Пытацца ў сапраўдных аматараў футбола: «Цi ведаеце вы Андрэя ЗЫГМАНТОВIЧА?» — зусiм недарэчна. У мiнулым блiскучы паўабаронца мiнскага «Дынама» i iспанскага клуба «Расiнг», а зараз — галоўны трэнер мiнскага «Дынама» сёння ў гасцях у «Звязды».

— Андрэй Вiкенцьевiч, праз некалькi месяцаў мiнскае «Дынама» будзе святкаваць своеасаблiвы юбiлей — 20 гадоў таму каманда стала чэмпiёнам СССР. Успамiнаеце «залатыя» днi?

— А як жа iх забудзеш?! Для мяне 1982 год i наогул стаў памятным. Менавiта тады я трапiў у асноўны склад «Дынама», забiў свой першы гол у вышэйшай лiзе варатару зборнай Саюза i маскоўскага «Спартака» Рынату Дасаеву i, безумоўна, стаў чэмпiёнам СССР. Такое не забываецца. Для мяне, тады 20-гадовага юнака, гэта было самым сапраўдным святам. Зрэшты, было ў каго вучыцца — больш вопытныя Юрый Пудышаў, Аляксандр Пракапенка i iншыя давалi маладым велiзарныя ўрокi футбольнага жыцця.

— «Дзяды» ганялi маладых?

— Скажам так: мы заўсёды ставiлiся з павагай да старэйшых футбалiстаў. Было, канешне, негалоснае правiла, якога, дарэчы, заўсёды прытрымлiваўся Эдуард Васiльевiч Малафееў, што малады заўсёды павiнен рабiць нейкую справу апошнiм, аднак нiчога зняважлiвага ў гэтым я не бачу. Будзе ж час, калi i ты станеш ветэранам, i да цябе моладзь павiнна ставiцца з павагай.

— А ад самога Васiльевiча «на арэхi» даставалася?

— Калi даставалася за кагосьцi аднаго, то даставалася ўсёй камандзе. А маладая кроў, самi ведаеце, гарачая. Дзесьцi на дыскатэцы пагуляў, альбо ўрач заўважыць, што цiск павышаны — усе мы не без граху. I тады, як кажуць, прымалiся меры.

— Па кiшэнi бiлi?

— I па кiшэнi, i ў армiю маглi адправiць. Была справа, што Жору Кандрацьева, каб не адрываўся ад рэальнага жыцця, «заканапацiлi» ў лес у нейкую вайсковую часць. Праз месяц пасля армейскага харчавання i марш-кiдкоў вярнуўся ў каманду — хоць да раны прыкладвай. Чалавек-дысцыплiна. А ўвогуле ў нас быў цудоўны калектыў, i, безумоўна, мы маглi сабе дазволiць разам адзначыць цi то заканчэнне сезона, цi то ў каго вяселле, або сын нарадзiўся — гэта не забаранялася.

— I хто на такiх мерапрыемствах быў, як кажуць, душой кампанii?

— Безумоўна, Юра Пудышаў. I на полi, як капiтан, i ў кампанii, як тамада, ён быў своеасаблiвым лiдэрам. Валера Мельнiкаў любiў па-добраму пажартаваць. Памятаю, усё Людаса Румбуцiса з яго лiтоўскiм акцэнтам перадражнiвалi, над Сашам Пракапенкам, светлая яму памяць, маглi пакеплiваць.

— Аляксандр Пракапенка i сёння для беларускiх балельшчыкаў застаецца Футбалiстам i Чалавекам з вялiкай лiтары.

— I я хацеў бы сказаць, што ён быў выдатнейшы прафесiянал. Сваю працу ён рабiў заўсёды з душой i «без халтуры», ён быў па-сапраўднаму ўлюбёны ў футбол i меў талент ад Бога. Гуляючы ў футбол, ён адпачываў, а галы забiваў такiя, што толькi радавацца можна было. Памятаеце яго вядомы гол пяткай кiеўскiм дынамаўцам?!

— Чаму ж не? I, дарэчы, пра кiеўлян. Чэмпiёнская гонка кiеўскага i мiнскага «Дынама» iшла да самага апошняга тура, i толькi перамога ў апошнiм матчы над маскоўскiм «Спартаком» прынесла нам «золата». Многiя сцвярджалi, што спартакаўцы, «у косць» кiеўлянам, «злiлi» тую гульню.

— Разумееце, у кожнай перамозе, паражэннi альбо ў судзействе можна заўсёды знайсцi нешта падазронае. Напрыклад, тады ў вышэйшай лiзе гуляла 6 украiнскiх каманд. Натуральна, што казалi: вось, маўляў, кiеўскаму «Дынама» ў неабходны момант «землякi» аддавалi ачкi. Я лiчу, што ў такiх выпадках не варта корпацца ў бруднай бялiзне, а наша каманда па сваёй гульнi ў сезоне заслужана стала першай. Хоць i не выключаю, што дамоўленыя гульнi былi.

— Суддзяў куплялi?

— Iх я наогул чапаць не хачу — гэта своеасаблiвая каста. Скажу толькi, што мне падабаюцца замежныя суддзi. Мы зараз прайгралi балгарам, але да арбiтраў няма анiводнай прэтэнзii. Беларускае судзейства — асобнае пытанне, хоць у гэту «кухню» лезцi не мае сэнсу. Што з таго, што суддзю за няправiльныя рашэннi падчас матча дысквалiфiкуюць на пару месяцаў? Пасядзiць пару месяцаў дзе-небудзь на дачы, пап’е сок цi «Кока-Колу», а пасля iзноў выйдзе рабiць сваю справу. Вось калi б яму пагражала пажыццёвая дысквалiфiкацыя, тады б чалавек задумаўся — цi вартае таго прапанаванае яму.

— Iспанскае судзейства вам падабалася?

— Практычна анiякiх прэтэнзiй. За тыя паўгода, што я працую з мiнскiм «Дынама», я ўбачыў столькi скандалаў, звязаных з судзействам, колькi не бачыў у Iспанii за тыя чатыры гады, што гуляў там.

— Андрэй Вiкенцьевiч, калi ўжо закранулi iспанскую тэму, то як вы трапiлi ў тамтэйшы «Расiнг»?

— Прыглянуўся, значыцца, клубу. Хоць мне i было тады ўжо 30 гадоў. Зараз жа бачыце, што з’язджаюць футбалiсты ў прыстойныя замежныя клубы ў 20—25 гадоў.

— Памятаю, што тады ў адным беларускiм спартыўным выданнi на першай старонцы напiсалi, здаецца, так — «Мiльён долараў за Андрэя Зыгмантовiча».

— Па тых часах гэта i на самай справе былi велiзарнейшыя грошы. Гэта зараз розных «новых беларусаў» не здзiвiш, а тады — о-го-го! Маiм бацькам казалi: «Калi вашага сына за мiльён долараў прадаюць, то вы, напэўна, паўмiльёна маеце?» Народ жа быў без паняцця, што гэта ўсяго толькi кантракт, а не мая зарплата.

— У Iспанii прынялi нармальна?

— Вялiкай непрыязнасцi да сябе не адчуваў, аднак жа вядома, што не кожнаму падабаецца, што прыехаў нейкi чужынец, якi можа заняць тваё месца. Аднак самай вялiкай праблемай было няведанне мовы. Не вельмi прыемнае адчуванне, калi хтосьцi штосьцi гаворыць, а ты не ведаеш — што. На першым часе са мной быў перакладчык, а потым сам сеў за кнiгi, каб не выглядаць «лапухом». А то адзiн мой расiйскi «калега па няшчасцю» з-за няведання мовы купiў у магазiне сасiскi для сабак. З`еў, не атруцiўся. Пасля ўжо я пачаў кантактаваць на бытавым узроўнi, з Расii прыехалi Папоў i Радчанка.

— Андрэй Вiкенцьевiч, ваш сябар па мiнскаму «Дынама» Сяргей Алейнiкаў, пагуляўшы ў Iталii, там жа i застаўся i зараз працуе трэнерам. Вам такiх прапаноў ад iспанцаў не паступала?

— Вы не ўяўляеце, колькi яны сваiх трэнераў маюць. А каб выйсцi на высокi трэнерскi ўзровень, трэба альбо мець высокiя вынiкi з тымi камандамi, з якiмi працуеш, альбо мець, скажам так, заступнiцтва аўтарытэтнага чалавека. Калi такога няма, то, прабачце, — у iх вялiкi трэнерскi рынак, ёсць з каго выбiраць. У мяне такiх сувязяў не было.

— I вы вырашылi вярнуцца дадому i ўзначалiць мiнскае «Дынама»?

— Я заўсёды марыў аб гэтым.

— Можаце параўнаць мiнскае «Дынама» ўзору 82-га года i «Дынама» 2002-га?

— Гэта тое самае, што параўноўваць той час, у якiм жылi, i цяперашнi. Мы знаходзiмся зараз на ўзроўнi чэмпiянату Беларусi, а ўзровень гэты вызначаецца тым, колькi iгракоў з гэтага чэмпiянату iграюць за зборную, а таксама тым, як выступаем на мiжнародных гульнях. Што ў нас атрымлiваецца? За зборную выходзяць гуляць 11 чалавек, i нiводны з iх не выступае ў першынстве Беларусi. Вось наш узровень — мы варымся ва ўласным соку.

— На ваш погдяд, сённяшнiя праблемы мiнскага «Дынама» — гэта праблемы ўсiх беларускiх клубаў?

— Па вялiкаму рахунку, так. I галоўная праблема — праблема з iгракамi. Усё лепшае, што з’яўляецца, ад нас хутка з’язджае. Застаецца альбо моладзь, альбо ветэраны.

— Ваш сын, наколькi вядома, таксама займаецца футболам у дынамаўскай школе. Расце папаўненне ў вашу каманду?

— Буду рады, калi ён чагосьцi дасягне ў футболе. А калi бацьку пераўзыдзе, то буду рады ўдвая больш.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытацца ў сапраўдных аматараў футбола: «Цi ведаеце вы Андрэя ЗЫГМАНТОВIЧА?» — зусiм недарэчна. У мiнулым блiскучы паўабаронца мiнскага «Дынама» i iспа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика