21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб мерах па забеспячэнню сельскагаспадарчых арганiзацый, якiя маюць жывёлагадоўчыя комплексы, птушк

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 478

У мэтах забеспячэння сельскагаспадарчых арганiзацый, якiя маюць жывёлагадоўчыя комплексы, птушкагадоўчыя фермы i рыбную гаспадарку, а таксама птушкафабрык i рыбгасаў атрыманым у рэспублiцы збожжам ураджаю 2002 года пастанаўляю:

1. Устанавiць, што:

1.1. банкi, упаўнаважаныя абслугоўваць дзяржаўныя праграмы ў адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ад 2 кастрычнiка 1996 г. № 647/9 «Аб абслугоўваннi банкамi дзяржаўных праграм» (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 28, арт. 746; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 81, 5/10788):

у вераснi 2002 г. праводзяць рэструктурызацыю на тэрмiн да 1 студзеня 2005 г. узнiкшай на 1 лiпеня 2002 г. запазычанасцi па крэдытах, выдадзеных сельскагаспадарчым арганiзацыям, якiя маюць жывёлагадоўчыя комплексы, птушкагадоўчыя фермы i рыбную гаспадарку, а таксама птушкафабрыкам i рыбгасам на закупку збожжа, бялковай сыравiны, камбiкармоў, i налiчаных па iх працэнтах у суме 47899,5 мiльёна беларускiх рублёў згодна з дадаткам 1* i ў суме 14538,2 тысячы долараў ЗША ў замежнай валюце згодна з дадаткам 2;*

выдзяляюць у жнiўнi — кастрычнiку 2002 г. на тэрмiн да 1 жнiўня 2003 г. названым сельскагаспадарчым арганiзацыям для разлiкаў за збожжа, якое закупляецца, крэдыты ў суме 50 мiльярдаў рублёў, у тым лiку адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Белагра-прамбанк» — 37 мiльярдаў рублёў, «Ашчадны банк «Беларусбанк» — 3 мiльярды рублёў, «Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк» — 3 млрд. рублёў, «Белпрамбудбанк» — 1 млрд. рублёў, «Прiорбанк» — 6 млрд. рублёў, з выплатай працэнтаў за карыстанне крэдытамi ў памеры палавiны стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка.

Запазычанасць банкам па крэдытах, названых у абзацы другiм часткi першай гэтага падпункта, пагашаецца сельскагаспадарчымi арганiзацыямi з выплатай штомесяц палавiны стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка за карыстанне крэдытамi, выдадзенымi ў беларускiх рублях, i 6 працэнтаў гадавых за карыстанне крэдытамi ў замежнай валюце;

1.2. пералiчаныя ў абзацы другiм часткi першай падпункта 1.1 гэтага пункта сельскагаспадарчыя арганiзацыi ў мэтах забеспячэння вяртання банкам крэдытаў, якiя прадастаўляюцца згодна з названым падпунктам, адлiчваюць па ўзгадненню з банкамi на спецыяльныя рахункi, пры ўмове адсутнасцi ў iх запазычанасцi па плацяжах у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, уключаючы Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, да 20 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi (работ, паслуг), iншых даходаў для далейшага накiравання гэтых сродкаў на пагашэнне запазычанасцi па крэдытах i працэнтах па iх.

У выпадку выкарыстання гэтых сродкаў не па мэтаваму прызначэнню гэтыя арганiзацыi пачынаючы з месяца, якi iдзе за кварталам, у якiм дапушчана нямэтавае выкарыстанне, ажыццяўляюць разлiкi ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2000 г. № 359 «Аб зацвярджэннi парадку разлiкаў памiж юрыдычнымi асобамi, iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ў Рэспублiцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 64, 1/1403).

2. Дазволiць сельскагаспадарчым арганiзацыям, якiя маюць жывёлагадоўчыя комплексы, птушкагадоўчым i збожжапрыёмным арганiзацыям з 1 лiпеня па 30 верасня 2002 г. накiроўваць, незалежна ад наяўнасцi ў iх запазычанасцi па плацяжах у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, акрамя Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, да 30 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi (работ, паслуг), iншых паступленняў для разлiкаў за збожжа ўраджаю 2002 года, якое закупляецца ў сельскагаспадарчых арганiзацый рэспублiкi, што яго рэалiзуюць.

3. Мiнскаму гарвыканкаму:

кампенсаваць у 2002 годзе за кошт сродкаў, якiя паступаюць у мясцовы мэтавы фонд стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, што ўтвараецца Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, страты банкаў, звязаныя з рэструктурызацыяй запазычанасцi па крэдытах i выдачай крэдытаў у адпаведнасцi з падпунктам 1.1 пункта 1 гэтага Указа;

пры распрацоўцы праектаў бюджэтаў на 2003—2004 гады прадугледжваць пакрыццё гэтых страт банкаў.

4. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласцi на Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

5. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

3 верасня 2002 г., г.Мiнск.
_________
* не прыводзiцца


Каментарый да Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 верасня 2002 г. № 478 «Аб мерах па забеспячэнню сельскагаспадарчых арганiзацый, якiя маюць жывёлагадоўчыя комплексы, птушкагадоўчыя фермы i рыбную гаспадарку, а таксама птушкафабрык i рыбгасаў атрыманым у рэспублiцы збожжам ураджаю 2002 года»

Гэтым Указам прадугледжваецца правядзенне рэструктурызацыi запазычанасцi названых сельскагаспадарчых арганiзацый па крэдытах банкаў. Сродкi, што вызваляюцца такiм чынам, будуць выкарыстаны для разлiкаў за збожжа ўраджаю 2002 года, якое закупляецца.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика