21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Знакавы з’езд?

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння пачынае сваю работу чацвёрты нечарговы з’езд Федэрацыi прафсаюзаў Беларускай. Тыя змены, якiя зараз адбываюцца ў сiстэме ФПБ, шмат для каго, пэўна былi доўгачаканымi. Аднак адна справа — пачаць станоўчыя зрухi i зусiм iншая — замацаваць iх i намецiць канкрэтныя шляхi рэалiзацыi. Чаго чакаюць ад з’езда ФПБ яго ўдзельнiкi? На гэтае пытанне мы паспрабавалi адшукаць адказ напярэдаднi падзеi.

Алена БЕЛЬСКАЯ, старшыня рэспублiканскага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя

— Мы павiнны прааналiзаваць усе тыя недахопы, памылкi, якiя былi дапушчаны на працягу апошнiх гадоў. Прафсаюзы — арганiзацыя працоўных, якая павiнна быць па-за палiтыкай. Наша асноўная задача — сацыяльная абарона людзей. Пра гэта нельга забываць, i я думаю, што такi падыход да функцый прафсаюзаў павiнен пачаць актыўна фармiравацца ўжо зараз. Таму, на маю думку, з’езд у гэтым сэнсе павiнен стаць зыходным пунктам. Разумееце, у сённяшняй даволi складанай сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi, якая склалася ў нашай дзяржаве, цi не адным з галоўных, глабальных пытанняў з’яўляецца пытанне захавання сацыяльнага мiру i ўзаемаразумення. Каб дасягнуць пэўных станоўчых вынiкаў на гэтым шляху, павiнны быць узгодненыя дзеяннi ўрада, наймальнiкаў i прафсаюзаў. Паколькi вельмi важна, каб усе рашэннi, захады, што робiць, напрыклад, урад, улiчвалi б сацыяльны кошт канкрэтнага пытання. Я маю на ўвазе тое, каб ад гэтага не пацярпеў просты чалавек. На з’ездзе, думаю, усе гэтыя праблемы знойдуць свой водгук, i мы намецiм шляхi да iх вырашэння.

Юрый РОЎДА, старшыня рэспублiканскага прафсаюза работнiкаў нафтавай i газавай прамысловасцi.

— Самае галоўнае зараз, каб наладзiлiся добрыя адносiны сацыяльнага партнёрства. У гэтым накiрунку вельмi важна ўвесь час рухацца наперад. Апошнiя два гады партнёрства проста не было. Непасрэдна ў нашай галiне гэты працэс, канешне, нiколi не прыпыняўся, але зараз я вяду гаворку пра ўсю сiстэму ўвогуле. У гэтым плане з’езд, якi адбудзецца, павiнен стаць знакавай з’явай. Мы ў рэшце рэшт чакаем змен у гэтым глабальным пытаннi, ад яго вырашэння залежыць стратэгiя далейшага развiцця прафсаюзнага руху. Трэба сабрацца i абмеркаваць усе нашыя праблемы.

Эма АЛЕКСАНДРОВIЧ, старшыня Вiцебскага абласнога камiтэта прафсаюза работнiкаў аграпрамысловага комплексу

— Тая сiтуацыя, якая склалася ў прафсаюзах за апошнi час, нас вельмi трывожыла. Таму тыя змены, што зараз адбываюцца, мы ацэньваем як станоўчыя i доўгачаканыя. Прафсаюзы павiнны iснаваць як адзiная структура, трэба навесцi элементарны парадак, вярнуць усё тое станоўчае, што мы страцiлi за апошнiя гады. Надзеi на з’езд мы ўскладаем вялiкiя — трэба прыняць канкрэтны статут, сiстэматызаваць структуру, устанавiць адказнасць кадраў, вызначыць дакладныя функцыi арганiзацый усiх узроўняў. Таксама, магчыма, вырашыцца i пытанне па ўзносах. А калi казаць больш глабальна, то думаю, што з’езд дапаможа нам адчуць сябе менавiта арганiзацыяй, якая вырашае патрэбныя грамадству праблемы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння пачынае сваю работу чацвёрты нечарговы з’езд Федэрацыi прафсаюзаў Беларускай. Тыя змены, якiя зараз адбываюцца ў сiстэме ФПБ, шмат для каго, пэў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика