21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праграма саюзнага будаўнiцтва абавязвае дзве дзяржавы рухацца наперад

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

НЕБЯСПЕКА

На складах Узброеных Сiл Беларусi знаходзiцца 3,6 мiльёна процiпяхотных мiн, у якiх скончыўся гарантыйны тэрмiн захоўвання

З усiх прылад, якiя вынайшаў чалавек для знiшчэння да сябе падобных, аднымi з самых «негуманных» з’яўляюцца процiпяхотныя мiны. Ад iх найчасцей гiнуць цi атрымлiваюць цяжкiя калецтвы мiрныя жыхары, палова з якiх — дзецi. Паводле звестак ААН, кожныя 20 хвiлiн у свеце на мiне падрываецца чалавек. Мiнныя палi займаюць сёння вялiзныя тэрыторыi Афганiстана, Чачнi, Югаславii, шэрагу краiн Афрыкi i Блiзкага Усходу.

Беларусi, якая ўжо больш за 58 гадоў не ведае жахаў вайны, таксама рана выкiдаць на сметнiк шыльдачку з надпiсам «Асцярожна! Мiны!». Велiзарная колькасць гэтых смяротных прылад засталася нашай краiне ў спадчыну ад Савецкай Армii i зараз знаходзiцца на складах Узброеных Сiл Беларусi.

Да таго ж амаль штодня нагадваюць аб сабе i выбухованебяспечныя прадметы часоў ваеннага лiхалецця.

Больш падрабязна аб «мiннай праблеме» нашай краiны аглядальнiк «Звязды» папрасiў расказаць начальнiка iнжынерных войскаў Узброеных Сiл Беларусi Сяргея ЛУЧЫНУ.

Дарэчы, наша размова адбылася напярэдаднi вiзiту беларускай дэлегацыi ў Жэневу на 4-ю Мiжнародную канферэнцыю па праблеме процiпяхотных мiн. Палкоўнiк Лучына таксама ўваходзiць у склад дэлегацыi, паколькi з’яўляецца, бадай, самым кампетэнтным экспертам па «мiннай праблеме» ў Беларусi.

— Сяргей Мiхайлавiч, якая колькасць процiпяхотных мiн зараз захоўваецца на складах беларускага войска?

— Запасы процiпяхотных мiн Узброеных Сiл Беларусi складаюць больш як 4,5 мiльёна штук. Прычым у 3,6 мiльёна касетных мiн, якiя маюць вадкаснае выбуховае рэчыва, скончыўся гарантыйны тэрмiн захоўвання. Далейшае захоўванне гэтых «пратэрмiнаваных» мiн можа выклiкаць незваротныя хiмiчныя рэакцыi i прывесцi да выбуху. Хоць, безумоўна, мы робiм усё магчымае, каб гэтага не дапусцiць. Па заключэнню спецыялiстаў ААН умовы захоўвання процiпяхотных мiн на складах Узброеных Сiл Беларусi адпавядаюць мiжнародным нормам бяспекi.

Аднак, як кажуць, раз у год i качарга страляе. I найлепшым спосабам вырашэння «мiннай праблемы» з’яўляецца iх утылiзацыя, калi гэта магчыма, або знiшчэнне.

Нагадаю, што наша краiна актыўна падтрымлiвае намаганнi сусветнай супольнасцi, накiраваныя на лiквiдацыю процiпяхотных мiн. Згодна з указам прэзiдэнта ў Беларусi дзейнiчае мараторый на экспарт мiн.

— Але ж Беларусь так i не падпiсала Канвенцыю аб забароне процiпяхотных мiн.

— Прынцыповых пярэчанняў з боку беларускiх уладаў i вайскоўцаў наконт далучэння да згаданай Канвенцыi няма. Гэта пацвярджае той факт, што пэўную частку сваiх «мiнных запасаў» мы знiшчылi. На сённяшнi дзень ва Узброеных Сiлах Беларусi, напрыклад, ужо няма процiпяхотных мiн кругавога паражэння. Аднак у нашай дзяржавы не хапае дастатковай колькасцi сродкаў, каб выканаць усе абавязацельствы, якiя бяруць на сябе удзельнiкi «антымiннай» Канвенцыi. Напрыклад, у выпадку далучэння да гэтага дакумента мы павiнны былi б утылiзаваць цi лiквiдаваць на працягу чатырох гадоў усе «мiнныя запасы», якiя падпадаюць пад дзеянне Канвенцыi. Затраты на лiквiдацыю адной такой мiны самым простым спосабам — метадам падрыву — складаюць у сярэднiм 1-2 долары. Але трэба ўлiчваць i экалагiчныя аспекты знiшчэння так званых «вадкасных» мiн, якiя пры згараннi выдзяляюць вельмi шкодныя рэчывы. Паводле звестак нашых украiнскiх калег, падчас знiшчэння «вадкасных» мiн метадам падрыву вайскоўцы, якiя ўдзельнiчалi ў гэтай аперацыi атрымалi псiхiчныя расстройствы i былi звольнены з армii па стану здароўя.

Зразумела, што для Беларусi такi шлях пазбаўлення ад «мiннай спадчыны» непрымальны.

Нам патрэбны сучасныя, экалагiчна чыстыя тэхналогii па утылiзацыi мiн. Гэты працэс больш дарагi. Затраты на утылiзацыю адной мiны экалагiчна чыстым спосабам, з выкарыстаннем замежных тэхналогiй, складаюць у сярэднiм 12 долараў. Атрымлiваецца, што на утылiзацыю ўсяго «мiннага запасу» Беларусi спатрэбiцца не менш чым 50 мiльёнаў долараў.

— А беларускiя вучоныя не могуць распрацаваць больш танную тэхналогiю?

— Я не сумняваюся, што i нашы вучоныя маглi б стварыць тэхналогiю па утылiзацыi мiн. Але цi мэтазгодна гэта рабiць з фiнансавага пункту гледжання? У Беларусi няма адпаведнай навуковай i вытворчай базы. На яе стварэнне зноў жа патрэбны значныя сродкi.

А ў ЗША, напрыклад, ёсць плазменная тэхналогiя па утылiзацыi вадкасных мiн, якая каштуе 7 мiльёнаў долараў. Сёлета мы, як кажуць, на свае вочы, пабачылi высокую эфектыўнасць гэтай тэхналогii. Засталося толькi знайсцi грошы на яе набыццё.

— I дзе ж выйсце з гэтага «мiннага поля»? Невядома, яшчэ колькi часу пройдзе, пакуль мы разбагацеем, а прамаруджванне — «смерцi падобна».

— Мiнiстэрства абароны сумесна з iншымi ведамствамi займаецца пошукам краiн-донараў, якiя маюць магчымасць аказаць фiнансавую дапамогу Беларусi ва утылiзацыi мiн, а таксама размiнiраваннi тэрыторыi. У Канадзе ёсць спецыяльны мiжнародны фонд, якi выдзяляе на гэтыя патрэбы грошы. Спадзяёмся, што нам усё ж удасца пераканаць мiжнародную супольнасць у неабходнасцi выдзелiць Беларусi сродкi на утылiзацыю мiн.

— Што стрымлiвае памянёны мiжнародны фонд ад аказання фiнансавай падтрымкi Беларусi на вырашэнне «мiннай праблемы»?

— Ад нас патрабуюць далучэння да Канвенцыi аб забароне процiпяхотных мiн. Толькi пасля гэтага абяцаюць выдзелiць сродкi на утылiзацыю. Але мы ўжо навучаныя горкiм вопытам лiквiдацыi звычайных узбраенняў, калi мы далучылiся да адпаведнага дагавора i былi вымушаны амаль без анiякай дапамогi знiшчаць баявую тэхнiку.

Зараз мы настойваем на тым, каб спачатку нам выдзелiлi грошы на утылiзацыю мiн, а потым мы далучымся да Канвенцыi. Бо самастойна, як я ўжо казаў, мы не зможам выканаць умоў гэтага дакумента.

Дарэчы, калi б мы далучылiся да Канвенцыi, то павiнны былi б за 10 гадоў правесцi работы па суцэльнаму размiнiраванню тэрыторыi. А гэта таксама нерэальна.

— Атрымлiваецца амаль як у знакамiтым рамане Iльфа i Пятрова: ранiцай — грошы, увечары — крэслы, альбо наадварот.

— Сапраўды, сiтуацыя ў нечым падобная. Але, я мяркую, кампрамiснае рашэнне будзе знойдзена. Як кажуць, iсцiна недзе пасярэдзiне.

— Сяргей Мiхайлавiч, вы ўзгадалi праблему размiнiравання тэрыторыi. Што зараз для Беларусi ўяўляе большую небяспеку: «пратэрмiнаваныя» мiны, якiя знаходзяцца на складах, цi схаваныя ў зямлi выбуховыя прадметы часоў вайны?

— Па вялiкаму рахунку, небяспечна ўсё, што можа выбухнуць.

На складах, праўда, мы можам забяспечыць кантроль. А вось ад «спадчыны» апошняй вайны да гэтага часу гiнуць людзi. Напрыклад, за апошнiя 58 мiрных гадоў у Беларусi ад мiн, снарадаў, гранат i авiябомб часоў другой сусветнай вайны пацярпелi больш як 6 тысяч чалавек, у тым лiку больш як 2620 чалавек загiнулi. I самае страшнае, што сярод гэтых ахвяр нямала дзяцей. Толькi за апошнiя 10 гадоў ад выбухованебяспечных прадметаў пацярпелi больш за 60 дзяцей, з якiх 25 — загiнулi.

— Вы сказалi, што за 10 гадоў «вызвалiць» беларускую зямлю ад мiн, гранат, бомб i снарадаў нерэальна. А колькi часу яшчэ спатрэбiцца сапёрам, каб цалкам ачысцiць тэрыторыю нашай краiны ад выбухованебяспечных прадметаў, якiя засталiся з ваенных часоў?

— Калi гаварыць пра «суцэльнае размiнiраванне», то ўсяго па краiне неабходна праверыць на наяўнасць выбухованебяспечных прадметаў тэрыторыю плошчай амаль 353,5 квадратнага кiламетра. Каб «ачысцiць» гэтую тэрыторыю, патрэбна вельмi шмат сродкаў. На праверку толькi аднаго гектара зямлi на наяўнасць выбуховых рэчываў неабходна ад 500 да 1200 долараў. Зразумела, што за 10 гадоў Беларусь проста не зможа самастойна вырашыць праблему суцэльнага размiнiравання. А мiжнародная супольнасць не можа выдаткаваць нам на гэта сродкi, бо праблема размiнiравання ў Афганiстане i некаторых краiнах Афрыкi куды больш вострая, чым у нас. Туды i накiроўваецца «львiная доля» сродкаў.

Што датычыць размiнiравання ўвогуле, то гэта фактычна бясконцы працэс. За апошнiя 100 гадоў Беларусь тройчы была ў эпiцэнтры вялiкiх войнаў. Толькi за час пасля другой сусветнай вайны ў нашай краiне было абясшкоджана амаль 27 мiльёнаў выбуховых прадметаў. Колькi мiн, бомб, снарадаў i гранат яшчэ захоўваюцца ў зямлi, нiхто не ведае. Але iх нямала. Бо на нашай зямлi адбывалiся вельмi жорсткiя i буйнамаштабныя баi з прымяненнем велiзарнай колькасцi выбуховых рэчываў. А, як сведчыць статыстыка, прыкладна 10 працэнтаў усiх боепрыпасаў з выбуховымi рэчывамi не спрацоўваюць падчас iх прымянення.

— У якiх рэгiёнах краiны «выбуховая спадчына» часоў вайны тоiць найбольшую небяспеку?

— Аналiз заявак ад мясцовых органаў улады на правядзенне размiнiравання сведчыць, што найбольш востра гэтая праблема паўстала ў Вiцебскай вобласцi. У гэтым рэгiёне неабходна дэталёва праверыць тэрыторыю плошчай больш як 191 квадратны кiламетр.

Кожны год воiны-сапёры праводзяць вялiкую i складаную працу па размiнiраванню тэрыторыi мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» i абводнага канала вакол цытадэлi.

Дарэчы, пошук i абясшкоджванне выбуховых прадметаў пад вадой — вельмi складаная справа. Зусiм нядаўна воiны-сапёры непадалёку ад Вiцебска дасталi з ракi Лучаса 187 выбухованебяспечных прадметаў.

— А цi дастаткова ў iнжынерных войскаў сiл i тэхнiчных сродкаў для размiнiравання?

— Сiл дастаткова. Усяго зараз у Беларусi размiнiраваннем тэрыторыi займаюцца 44 групы агульнай колькасцю больш за 200 чалавек.

У гэтым годзе, напрыклад, выканана каля 700 заявак ваенкаматаў i ў вынiку абясшкоджана амаль 3 тысячы адзiнак выбухованебяспечных прадметаў.

З тэхнiкай i спецыяльным абсталяваннем асаблiвых праблем няма. Сёлета канадскi ўрад нам падарыў 20 найноўшых мiнашукальнiкаў агульным коштам каля 50 тысяч долараў. Ствараецца таксама кiналагiчная служба па размiнiраванню. Спадзяёмся, што ў хуткiм часе сабакi-сапёры будуць аказваць самую актыўную дапамогу ў пошуку выбуховых рэчываў.

— На вашу думку, цi мэтазгодна было б дазволiць займацца размiнiраваннем недзяржаўным структурам? Магчыма, гэта паскорыла б працэс ачысткi тэрыторыi краiны ад небяспечнай спадчыны вайны.

— Я лiчу, што гэта не варта рабiць. Бо, як сведчыць крымiнальная практыка дзейнасцi «чорных следапытаў», у такiм разе з’явiцца дадатковая крынiца ўцечкi выбуховых рэчываў на нелегальны рынак.

Да таго ж неабходна будзе знайсцi сродкi на фiнансаванне такiх «бiзнес-сапёраў».

— Але ў той жа Расii камерцыйныя структуры з поспехам канкурыруюць «на мiнных палях» з дзяржаўнымi.

— Так. Але толькi ў тых выпадках, калi праект фiнансуецца Арганiзацыяй Аб’яднаных Нацый. Гуманiтарнае размiнiраванне тэрыторый сапраўды зараз з’яўляецца даходным бiзнесам. ААН штогод выдаткоўвае на гэтыя мэты сотнi мiльёнаў долараў.

— А беларускiя сапёры не спрабавалi далучыцца да гэтага бiзнесу? Мяркую, што нашы спецыялiсты не горшыя за расiйскiх.

— Беларускiя сапёры, па свайму прафесiйнаму майстэрству, сапраўды не саступаюць замежным калегам. Але для таго, каб выйсцi на «рынак размiнiравання», гэтага мала.

Найперш патрэбны грошы, прычым даволi вялiкiя. Напрыклад, неабходна застрахаваць сапёраў у мiжнароднай страхавой кампанii. Але i гэта не дае гарантый удзелу ў гуманiтарным размiнiраваннi. Трэба выйграць тэндэр, якi праводзiць ААН. Улiчваючы, што канкурэнцыя вельмi вострая, гэта няпроста. Наколькi мне вядома, украiнскiя сапёры патрацiлi тры гады, каб знайсцi сваё месца на рынку паслуг па размiнiраванню.

Зрэшты, у беларускiх сапёраў яшчэ шмат працы i на сваёй зямлi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iнтэрв’ю старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Вадзiма ПАПОВА iнфармацыйнаму агенцтву «Iнтэрфакс»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика