Аляксандр Лукашэнка прыняў Вiктара Шэймана...
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Генеральны пракурор далажыў Кiраўнiку дзяржавы аб стане законнасцi i правапарадку ў краiне.
Вiктар Шэйман праiнфармаваў Прэзiдэнта краiны аб заканчэннi папярэдняга следства i накiраваннi ў суд крымiнальнай справы па абвiнавачанню былога начальнiка Беларускай чыгункi В. Рахманько. Генеральны пракурор таксама далажыў Кiраўнiку дзяржавы аб ходзе расследавання крымiнальных спраў па фактах злоўжыванняў на Беларускiм металургiчным заводзе i ў дачыненнi былога дырэктара Мiнскага трактарнага завода М. Лявонава. ...і Анатоля Тозiка Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 24 верасня прыняў Старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь Анатоля Тозiка. Анатоль Тозiк далажыў аб выкананнi шэрагу даручэнняў, кантроль за якiмi кiраўнiк дзяржавы ўсклаў на Старшыню КДК. У прыватнасцi, аб ходзе работ па будаўнiцтву газаправодаў у Лунiнецкiм i Столiнскiм раёнах, якiя будуць здадзены да 7 лiстапада гэтага года, як i было абяцана прэзiдэнтам краiны ў час наведвання iм гарадоў Iванава i Пiнска ў вераснi мiнулага года. Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, у наступным годзе неабходна ажыццявiць газiфiкацыю Давыд-Гарадка i Мiкашэвiч. У ходзе будаўнiцтва такога газаправода будуць газiфiкаваны Петрыкаўскi i Жыткавiцкi раёны. Старшыня Камiтэта дзяржкантролю далажыў кiраўнiку дзяржавы, што своечасова будзе выканана i даручэнне прэзiдэнта краiны аб уводзе ў строй да канца года Гомельскага дыспансера радыяцыйнай медыцыны i Касцюковiцкай цэнтральнай раённай бальнiцы, якiя будуюцца. Пры гэтым Анатоль Тозiк праiнфармаваў прэзiдэнта аб тым, што рэспублiка дакладна ўкладваецца ў графiк фiнансавання гэтых аб’ектаў, а вобласцi адстаюць. Анатоль Тозiк зрабiў справаздачу аб вынiках праверкi дакладнасцi справаздачных даных аб вынiках гаспадарчай дзейнасцi прадпрыемстваў сельскай гаспадаркi. Кiраўнiк дзяржавы даручыў Камiтэту дзяржкантролю сумесна з Мiнiстэрствам статыстыкi яшчэ раз комплексна i больш паглыблена праверыць шэраг раёнаў Мiнскай i iншых абласцей адносна аб’ектыўнасцi справаздачных даных не толькi ў сельскай гаспадарцы, але i ў iншых галiнах. У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка звярнуў пiльную ўвагу на падрыхтоўку да надыходзячага ацяпляльнага сезона, выказаўшы заклапочанасць работамi, якiя праводзяцца ў гэтым напрамку. У прыватнасцi, асаблiва маруднымi тэмпамi iдзе накапленне топачнага мазуту. Старшынi Камiтэта дзяржкантролю даручана давесцi да ведама адпаведных службовых асоб урада, кiраўнiкоў Мiнжылкамгаса, абласцей неабходнасць забеспячэння больш дакладнай падрыхтоўкi да ацяпляльнага сезона. Аляксандр Лукашэнка даручыў Анатолю Тозiку ўзяць на кантроль гэта пытанне i далажыць аб вынiках праверкi кiраўнiку дзяржавы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральны пракурор далажыў Кiраўнiку дзяржавы аб стане законнасцi i правапарадку ў краiне
|
|