21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзiмiр ДЗЯЛЕНДЗIК: «У жыццi трэба быць прыстойным чалавекам i нiколi не зайздросцiць па-чорнаму i

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гутарыў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ

Фiгура Уладзiмiра Дзялендзiка на шахматнай дошцы, без перабольшання, цалкам магла б называцца ферзем. Мяркуйце самi: чалавек 10 гадоў таму заснаваў фiрму «Дарыда» па вытворчасцi мiнеральнай вады i высакаякасных газiраваных напояў. За гэты час рэпутацыя спадара Дзялендзiка як адзiнага заснавальнiка прадпрыемства нiводнага разу не была «падмочана», хоць спробы «ачарнiць» фiрму, якая адразу заваявала лiдзiруючае месца на беларускiм рынку, раз-пораз узнiкалi з боку нядобразычлiўцаў. Два гады таму Уладзiмiр Вiктаравiч стаў дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ, заняўшы там не толькi цвёрдую жыццёвую i палiтычную пазiцыю, але i пасаду намеснiка старшынi Пастаяннай камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу. А яшчэ спадар Дзялендзiк з’яўляецца прэзiдэнтам футбольнага клуба з аднайменнай назвай. Сёлета ФК «Дарыда» безагаворачна прабiўся ў вышэйшую лiгу айчыннага першынства. Па вынiках сезона шмат удзячных слоў ад футбольных балельшчыкаў гучала ў адрас кiраўнiка клуба.

Нядаўна карэспандэнт «Звязды» сустрэўся з Уладзiмiрам ДЗЯЛЕНДЗIКАМ i пагутарыў з iм.

— Уладзiмiр Вiктаравiч, вы гуляеце ў шахматы?

— Гуляю, а што?

— Як вы ставiцеся да таго, што фiгура спадара Дзялендзiка на шахматнай дошцы магла б быць, напрыклад, ферзем.

— Ведаеце, я вельмi добра стаўлюся да шахмат i нават, калi ёсць час, магу партыю-другую згуляць, аднак мне вельмi не хочацца рабiць такiх параўнанняў. Нiякi я не ферзь i не кароль. Я чалавек ад зямлi. I якiя б пасады нi займаў, я заўсёды iм застануся.

— Нават нягледзячы на тое, што вы — вядомы ў рэспублiцы прадстаўнiк бiзнесу?

— Скажыце, хiба ў тым шчасце, каб называцца «крутым», нават калi дабiўся на гэтым свеце шмат чаго?! Не. Самае галоўнае ў жыццi — быць прыстойным i нiколi не зайдросцiць па-чорнаму iншым.

— Як кажуць, будзь прасцейшым — i да цябе пацягнуцца людзi?

— Безумоўна. Дарэчы, гэты выраз нiколi не быў пустым гукам для фiрмы «Дарыда», якая многiм людзям дапамагала i, думаю, будзе i надалей дапамагаць.

— Уладзiмiр Вiктаравiч, нядаўна унiтарнае прыватнае вытворчае прадпрыемства «Дарыда» адзначыла сваё 10-годдзе, з чым мы вас i вiншуем. Звычайна такiя даты «падмацоўваюцца» канкрэтнымi лiчбамi, якiя характарызуюць станоўчую дынамiку прадпрыемства.

— Дзякуй за вiншаванне. Мне асабiста вельмi прыемна адзначыць, што пра нас яшчэ ведаюць i памятаюць. Праўда, зараз не хацелася б празмерна загружаць вашых чытачоў, сярод якiх, не сумняваюся, шмат прыхiльнiкаў «мiнералкi» i газiраваных напiткаў маркi «Дарыда», мноствам лiчбаў i арыфметычных разлiкаў. Тым не менш, на найбольш значных момантах нашай дзейнасцi спынюся. Зараз на УПП «Дарыда» працуе каля 380 чалавек. Сярэдняя зарплата на заводзе складае прыкладна 220 долараў ЗША ў рублёвым эквiваленце. Мiнеральная вада i газiраваныя напiткi «Дарыда», наколькi я ведаю, карыстаюцца вялiкай папулярнасцю ў насельнiцтва, таму наша галоўная задача — забяспечэнне ўласнага рынку, з чым калектыў прадпрыемства заўсёды паспяхова спраўляецца. Нямала дарыдаўскай вады iдзе на экспарт у Расiю i краiны Прыбалтыкi, таму аб’ёмы яе вытворчасцi пастаянна растуць. Штомесяц ў дзяржказну фiрма «Дарыда» плацiць дзесьцi каля 400 мiльёнаў рублёў падаткаў, прычым, як правiла, робiць гэта без затрымак.

— Развiццё прадпрыемства iдзе без дзяржаўных крэдытаў?

— Так. Фiрма «Дарыда» не карыстаецца нейкай дзяржаўнай прэферэнцыяй. Усе грошы, у тым лiку i свабодна канверсоўную валюту, тут зарабляюць самi. Прычым 30 працэнтаў СКВ спраўна прадаецца на валютнай бiржы для дзяржаўных патрэб.

Калi весцi гаворку далей, то дадам: УПП «Дарыда» мае каля 20 буйных пастаўшчыкоў. Атрымлiваецца, што многiя з iх, дзякуючы супрацоўнiцтву з нашым прадпрыемствам, могуць зарабiць сабе на кавалак хлеба, унесцi падатковыя плацяжы ў дзяржбюджэт i г.д. Нават самыя прыблiзныя падлiкi гавораць, што фiрма «Дарыда» дае работу не адной тысячы людзей. Гэта вытворцы кардону, полiэтыленавай плёнкi, этыкетак, будаўнiкi, транспартнiкi... Наогул, на прадпрыемстве наладжаны практычна замкнёны цыкл вытворчасцi. Хутка яшчэ i коркi будзем рабiць самi, што не павiнна стаць сюпрызам для нашых патрнёраў, бо УПП «Дарыда» пастаянна ўкладвае немалыя сродкi на мадэрнiзацыю абсталявання, укараненне новых тэхналогiй, пашырэнне вытворчасцi.

— Уладзiмiр Вiктаравiч, апошнiм часам паняццi «дабрачыннасць» i «Дарыда» для многiх сталi ледзь не сiнонiмамi.

— Разумею, куды хiлiце. Дык вось, рабiць дабро — для мяне гэта, можна сказаць, жыццёвая пазiцыя. Фiрма «Дарыда» дапамагае многiм: дзецям, састарэлым, спартсменам, царкве. Цяжка нават пералiчыць тых, каму мы зрабiлi падарунак.

— Асаблiва гэта на сабе маглi адчуць земляробы Мiншчыны?

— Гэта сапраўды так. Я ўжо сказаў, што вырас на зямлi, з якой i падняўся на ногi. Таму працаўнiкi вёскi, можна сказаць, на асаблiвым рахунку. Бо менавiта ад iх майстэрства i ўмення ў многiм залежыць, цi будзе на нашым стале i хлеб, i да хлеба. Вось ужо на працягу некалькiх гадоў УПП «Дарыда» аказвае сельскiм працаўнiкам Мiнскага раёна вялiкую спонсарскую дапамогу. Звычайна яна прыходзiць да iх двойчы на год: на пасяўную i ўборачную кампанii. Кожнае такое мерапрыемства нашаму прадпрыемству абыходзiцца ў даволі значную суму. Людзi, якiя ўносяць значны ўклад у развiццё сельскагаспадарчай галiны рэспублiкi, атрымлiваюць ад «Дарыды» каштоўныя падарункi ў выглядзе халадзiльнiкаў, тэлевiзараў, мiкрахвалевых печаў, пыласосаў... А на дажынках некалькі чалавек атрымалі новенькiя аўтамабiлі. Вось так. I такiя захады для нас не з’яўляюцца нейкiмi папулiсцкiмi крокамi дзеля вырашэння пэўных задач.

— Калi б гэта была перадвыбарная пара ў народныя дэпутаты, то такую шчодрасць нехта з вашых канкурэнтаў мог бы расцанiць як пачатак выбарчай кампанii.

— Магчыма, таму дзякуй Богу, што зараз няма такiх падстаў, каб праводзiць правакацыйныя аналогii. Бо, яшчэ раз паўтаруся, дабрачыннасць — гэта маё жыццёвае крэда.

— Уладзiмiр Вiктаравiч, зараз, здаецца, самы раз закрануць вашу дэпутацкую дзейнасць. Дзялендзiка-бiзнесмена ведаюць многiя, вось Дзялендзiка-дэпутата, напэўна, менш.

— Не ўсё ж адразу. У Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ я ўжо больш як два гады. Для мяне, прызнаюся, дэпутацкi хлеб не з’яўляўся нейкай панацэяй ад усiх бед, цi дахам для бiзнесу. Тым больш, што, атрымаўшы мандат парламентарыя, я не мог займаць пасаду генеральнага дырэктара УПП «Дарыда». Зараз крэсла кiраўнiка завода займае мая жонка Ганна Мiхайлаўна. Праўда, я быў i застаюся адзiным заснавальнiкам фiрмы, таму вельмi ўважлiва сачу за яе развiццём i ўсiмi вытворчымi справамi прадпрыемства. Не хаваю, што работа ў дэпутацкiм корпусе на многiя працэсы, якiя адбываюцца ў краiне, прыадкрыла мне вочы. Зараз мне не трэба шмат тлумачыць, чаму, напрыклад, адны тавары айчыннай вытворчасцi, у тым лiку i мiнеральная вада, не могуць трапiць на палiцы нашых магазiнаў, а завозныя па большай цане выстаўлены паўсюдна. У асяроддзi некаторых дзяржчыноўнiкаў проста назiраецца лабiраванне iнтарэсаў той цi iншай фiрмы. Мяркую, што робiцца гэта не бескарыслiва. Зрэшты, гэтае пытанне ў сваёй камiсii па адукацыi, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу я ўжо падымаў i нават накiраваў запыт Генеральнаму пракурору i мiнiстру эканомiкi. Бо, згодна з артыкулам 15 Закона аб манаполii, нiводзiн чыноўнiк не мае права ўплываць на гандлёвую дзейнасць арганiзацый з самай рознай формай уласнасцi. Не так даўно прайшлi парламенцкiя слуханнi наконт лiцэнзавання вытворчай дзейнасцi. Разумнага рашэння не прынята. Паўстае пытанне: навошта прадпрымальнаму чалавеку, якi мае жаданне, сродкi i вопыт, атрымоўваць лiцэнзiю на вытворчасць шкарпэтак цi кручкоў для рыбнай лоўлi? Шкада, канешне, што так атрымлiваецца. Мне асабiста здаецца, што хто-нiхто з маiх калег стаiць у чарзе, каб атрымаць якi-небудзь мiнiстэрскi партфель, хоць гэты чалавек практычна нiяк не паказаў сябе на прафесiйнай нiве.

— Уладзiмiр Вiктаравiч, пасля вашых адкрыццяў мiжволi задумаешся над роллю дэпутацкага корпуса ў жыццi сваiх выбаршчыкаў.

— Я не згусцiў фарбы: што ёсць — тое ёсць, але не прымiце гэта за агульную характарыстыку народных выбраннiкаў. Большасць з iх прытрымлiваюцца прагрэсiўных поглядаў, яны працуюць не дзеля кар’еры цi вырашэння нейкiх шкурных задач, а для народа ў прамым сэнсе гэтага слова.

— Вы, як дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ, якiмi добрымi справамi маглi б казырнуць?

— Давайце не будзем пра казыры — не люблю выхваляцца. Наказы людзей, якiя даверылi мне прадстаўляць свае iнтарэсы ў дэпутацкiм корпусе краiны, стараюся выконваць не толькi ў прыёмныя днi. Гэта ўстаноўка тэлефонаў, падвядзенне да некаторых населеных пунктаў газаправода, падпiска на газеты i г.д. Праз вашу газету хацелася б у чарговы раз узняць пытанне наконт будаўнiцтва новай школы ў вёсцы Азярцо, што ў Мiнскiм раёне. Яна, калi не памыляюся, была ўзведзена яшчэ ў 1917 годзе. Вядома, што за гэты час будынак амаль урос у зямлю, скасабочыўся i вось-вось можа рухнуць. Яшчэ ў бытнасць прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiра Ярмошына я звяртаўся да яго з такой просьбай. Уладзiмiр Васiльевiч жвава адклiкнуўся на гэты запыт, наведаў «аварыйны» аб’ект i падпiсаў распараджэнне аб фiнансаваннi будаўнiцтва, дзе доля дзяржавы складала 70 працэнтаў фiнансавых сродкаў. Але ж прэм’ер змянiўся, а праблема засталася. На цяперашняе пiсьмо 110 дэпутатаў аб яе вырашэннi прыйшоў адказ за подпiсам аднаго з вiцэ-прэм’ераў. Прабачце, але гэтую паперу iнакш як адпiскай, не назавеш. Няўжо дзяржаўным людзям абыякавыя патрэбы дзяцей?! Цi трэба чакаць грому з яснага неба: калi трухлявая столь школы, не дай Божа, упадзе... Дарэчы, у мяне яшчэ ёсць права з указанай просьбай звярнуцца да прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнкi. Мяркую, што многiя беды ў нашай краiне адбываюцца з-за таго, што кiраўнiку дзяржавы не ўсё дакладваюць як належыць цi значна ўпрыгожваюць свае «данясеннi», якiя часам вельмi далёкiя ад рэчаiснасцi.

— Уладзiмiр Вiктаравiч, мяркуючы па некаторых вашых свежых выступленнях у СМI, нешта падобнае адбываецца i ў беларускiм футболе. Цi маглi б вы правесцi тут нейкую паралель як прэзiдэнт футбольнага клуба «Дарыда», якi сёлета трапiў у вышэйшы дывiзiён нацыянальнага першынства. Дарэчы, прымiце вiншаваннi i з гэтай нагоды!

— Дзякуй. Сапраўды, я ўжо паспеў выступiць у прэсе з даволi рэзкай ацэнкай рэальнай сiтуацыi ў айчынным футболе, чым нi ў якiм разе не хацеў бы пакрыўдзiць прэзiдэнта БФФ Рыгора Фёдарава. Напэўна, ён прыкладвае намаганнi, каб прыдаць нашаму футболу пэўны дынамiзм, павысiць яго ўзровень. Але на справе выходзiць, што ўся футбольная гаспадарка краiны паступова iдзе на дно. Вазьмiце той жа чэмпiянат краiны ў вышэйшай лiзе. На некаторыя матчы прыходзяць некалькi дзесяткаў чалавек. Не дзiўна, што выступленне нацыянальнай зборнай у сёлетнiм сезоне новага адборачнага цыкла, мякка кажучы, здзiўляе. Зрэшты, чаму здзiўляцца — да гэтага часу мы ўдала праехалi на яшчэ савецкiм багажы. А цяпер, здаецца, запас трываласцi значна зменшыўся.

— Вам не здаецца, што наш футбол у цэлым жыве i развiваецца так, як i ўся айчынная эканомiка? У такiм разе прэзiдэнт БФФ застаецца проста заложнiкам сiтуацыi.

— Вы правiльна мяркуеце. Але ж, як мне здаецца, сiтуацыю можна неяк выправiць, хаця б паспрабаваць гэта зрабiць. Па маiх падлiках, каб паставiць на ногi ўвесь айчынны футбол, пачынаючы з дзiцяча-юнацкiх школ i заканчваючы якасцю збораў i трэнiровачнага працэсу нацыянальнай зборнай, неабходна прыкладна 50 мiльёнаў амерыканскiх долараў. Для Беларусi гэта цалкам пад’ёмная сума. Iншая справа, што адна толькi дзяржава не пацягне гэты воз, бо ў яе яшчэ ёсць медыцына, адукацыя, сельская гаспадарка, ваенныя, праваахоўныя органы i г.д. А спонсары i мецэнаты не дадуць столькi грошай, бо наша заканадаўчая база такая, што практычна ўся спонсарская дапамога абкладваецца падаткам на прыбытак. Для любога прадпрыемства, асаблiва дзяржаўнага, гэта вельмi нявыгадна, бо пры такiм падыходзе можна праматаць усе абаротныя сродкi i застацца нi з чым. Тады нават гаворкi не будзе iсцi не толькi пра дабрачыннасць, але i пра ўплату падаткаў у дзяржбюджэт, ды i пра развiццё фiрмы ў цэлым.

— Атрымлiваецца, што кола замкнулася. Якое выйсце?

— Выйсце бачыцца адно — у сiтуацыю трэба ўмяшацца прэзiдэнту краiны Аляксандру Лукашэнку, якi, напрыклад, сваiм часовым Дэкрэтам заахвоцiў бы фiнансава стабiльныя фiрмы i арганiзацыi, замежных iнвестараў укладваць грошы ў айчынны спорт, у тым лiку i ў футбол, якi нездарма завецца ў народзе спортам нумар адзiн. Упэўнены, што за 3-4 гады ў краiне i стадыёнаў еўрапейскага узроўню хапала б, i класных каманд таксама. Не ведаю, якiя захады наконт гэтага робяць памочнiк прэзiдэнта краiны па спорту, Мiнiстэрства спорту i турызму i Беларуская федэрацыя футбола ў прыватнасцi, але «бiць у званы» трэба бесперапынна. Глядзiш, i кiраўнiк дзяржавы, неаднаразова атрымаўшы аб’ектыўную i своечасовую iнфармацыю, прыме адпаведнае рашэнне аб iльготах для развiцця спорту. Бо не я гэта прыдумаў, спорт — гэта палiтыка, i вельмi вялiкая палiтыка. Да таго ж не будзем забываць, што гэта яшчэ i здароўе нацыi.

— Са свайго боку вы трапна ўвасобiлi гэты выраз у жыццё, аформiўшы ФК «Дарыда» пуцёўку ў вышэйшай лiзе.

— Мы паставiлi такую мэту i дасягнулi яе за тры гады iснавання каманды. Да таго ж з паляны, дзе раней паслiся каровы i нарыхтоўвалася сена, зрабiлi вельмi прыстойны па еўрапейскiх мерках стадыён. Будзем гуляць i рыхтавацца да новых перамог з надзеяй на тое, што ў хуткiм часе масавыя вiды спорту, сярод якiх будзе i футбол, атрымаюць сапраўдную дзяржаўную падтрымку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiгура Уладзiмiра Дзялендзiка на шахматнай дошцы, без перабольшання, цалкам магла б называцца ферзем. Мяркуйце самi: чалавек 10 гадоў таму заснаваў фi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика