21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб некаторых пытаннях выкарыстання чэкаў «Жыллё» да ўвядзення працэдуры перарэгiстрацыi i пасля яе

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

Пасля публiкацыi ў нумары газеты ад 10 лiстапада адказу Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi на абагульнены запыт «Звязды», складзены на падставе шматлiкiх пытанняў чытачоў адносна магчымасцi выкарыстання перарэгiстраваных iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» для пагашэння крэдытаў, узятых на будаўнiцтва i набыццё жылля (матэрыял выйшаў пад назвай «За крэдыты чэкамi не разлiчышся»), на «гарачую лiнiю» абрынулася чарговая хваля скаргаў i прэтэнзiй з боку заяўнiкаў. Як так, абуралiся чытачы, мы ж раней на свае вочы бачылi iнфармацыю, што жыллёвыя квоты могуць выкарыстоўвацца ў тым лiку i для аплаты паявога ўзносу ў жыллёвым цi жыллёва-будаўнiчым кааператыве, цi для пагашэння крэдыту (пазыкi), узятага на будаўнiцтва жылля ў гэтых кааператывах, фiнансаванне iндывiдуальнага цi калектыўнага жыллёвага будаўнiцтва, рэканструкцыi аднакватэрных, блакаваных жылых дамоў, долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўнiцтве, набыццi жылля праз куплю, а таксама для пагашэння запазычанасцi па крэдытах банкаў i пазыках юрыдычных асоб, што былi ўзяты i выкарыстаны на ўказаныя мэты. «А цяпер са спасылкай на мiнiстэрства вы пiшаце, што рабiць гэтага нельга».

Давайце больш падрабязна разгледзiм сiтуацыю з чэкамi.

Першае. Нагадаем, што ў памянёных вышэй запытах чытачоў i, адпаведна, адказе на iх мiнiстэрства гаворка iшла пра магчымасць выкарыстання для пагашэння крэдытаў i пазык, узятых на будаўнiцтва i куплю жылля, перарэгiстраваных iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё». Дык вось, да з’яўлення Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 6 «Аб упарадкаваннi абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» ад 7 чэрвеня 2005 года чэкi iндэксавалiся (г.зн. 1 рубель чэка памнажаўся на суму, якая складала каля 13.000), што ў вынiку (у залежнасцi ад колькасцi чэкаў, якiя меў той цi iншы грамадзянiн) давала магчымасць чалавеку мець жыллёвую квоту часам на даволi значную суму. Яе, гэту суму, i мела сэнс некуды ўкладваць (у дадзеным выпадку — у будаўнiцтва).

Што змянiлася са з’яўленнем памянёнага дакумента? Згодна з пунктам 1.13, перарэгiстраваныя ва ўстаноўленым парадку чэкi «Жыллё» не падлягаюць iндэксацыi (г.зн. што 1 рубель чэка роўны 1), адпаведна, колькi ў грамадзянiна чэкаў, такой сумай ён i будзе валодаць пасля перарэгiстрацыi каштоўных папер. Напрыклад, калi ў яго 100 чэкаў — значыць, i жыллёвая квота будзе складаць 100. Такую суму ўкладваць у тое ж будаўнiцтва няма нiякага сэнсу. Менавiта па гэтай прычыне выкарыстанне перарэгiстраваных iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» (як мы пiсалi раней, i просiм звярнуць увагу на гэту акалiчнасць яшчэ раз) для пагашэння крэдытаў, узятых на будаўнiцтва цi набыццё жылля, не прадугледжана.

Другое. У некаторых чытачоў, як мы зразумелi з iх зваротаў, сiтуацыя з выкарыстаннем чэкаў крыху iншая. У прыватнасцi, яны паспелi iх некуды ўкласцi да пачатку працэдуры перарэгiстрацыi, у тым лiку i ў пагашэнне крэдытаў цi пазык, узятых для будаўнiцтва цi куплi жылля. Галоўнае, каб на той момант гэтыя каштоўныя паперы былi праiндэксаваныя, г.зн. аблвыканкамамi былi прыняты адпаведныя рашэннi.

Згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб бюджэце на 2005 год» (арт. 22, п. 2.2.), у рэспублiканскiм бюджэце былi прадугледжаны сродкi менавiта на гэтыя мэты. Праўда, тут трэба падкрэслiць, што выкарыстаць для пагашэння крэдытаў i пазык, узятых на будаўнiцтва i набыццё жылля, можна было толькi ўласныя чэкi (г.зн. налiчаныя непасрэдна грамадзянам i членам iх сем’яў), але не набытыя iмi ў iншых грамадзян.

Трэцяе. Некаторыя чытачы задавалi такое пытанне: а што рабiць менавiта з чэкамi «Жыллё», якiя былi набыты iмi ў староннiх людзей? Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 6 «Аб упарадкаваннi абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» (п.1.2) дае адзiн адказ: перарэгiстрацыi падлягаюць толькi чэкi, што былi налiчаны непасрэдна грамадзянам Рэспублiкi Беларусь; атрыманы ў спадчыну цi па рашэнню суда; набыты па дагаворах куплi-продажу, мены, дарэння ў мужа (жонкi), бацькоў, дзяцей, усынавiцеляў, усыноўленых, родных братоў i сясцёр, дзеда, бабкi, унукаў.

Чацвёртае. Гэты пункт напрамую вынiкае з пункта першага. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 16 красавiка 1992 года «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду», асноўнае прызначэнне жыллёвай квоты (чэкаў «Жыллё») — прыватызацыя жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь. У мiнулы раз гэтыя словы выклiкалi ў многiх чытачоў абурэнне. Спадзяёмся, з нашага сённяшняга матэрыялу (калi кiравацца не толькi эмоцыямi) яны, прынамсi, зразумеюць механiзм далейшага адзiнага шляху выкарыстання перарэгiстраваных iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё»...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля публiкацыi ў нумары газеты ад 10 лiстапада адказу Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi на абагульнены запыт «Звязды», складзены на падста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика