Моладзь i дзяржава
Вiкторыя ЗАХАРАВА
17 лiстапада, у Мiжнародны дзень студэнтаў, у краiне плануецца правесцi адзiны дзень iнфармавання на тэму «Моладзь Беларусi — стратэгiчны рэзерв сацыяльных перамен». Праз тыдзень у Мiнiстэрстве адукацыi пройдзе калегiя, дзе будзе разгледжаны ход выканання Дзяржаўнай праграмы «Моладзь Беларусi» на 2004—2005 гады. Аб гэтым паведамiла на прэс-канферэнцыi начальнiк упраўлення па справах моладзi Мiн-адукацыi Iрэна Дыль.
Паводле яе слоў, адным з важнейшых пунктаў дзяржаўнай маладзёжнай праграмы застаецца ўмацаванне шэрагаў самай масавай маладзёжнай грамадскай арганiзацыi ў краiне — Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, а таксама Рэспублiканскага саюза грамадскiх аб’яднанняў «Беларускi камiтэт маладзёжных арганiзацый». У полi зроку дзяржавы застаецца таксама комплексная работа з моладдзю — як на рэспублiканскiм, так i на рэгiянальным узроўнi — развiццё нарматыўна-прававой базы, удасканаленне фiнансавай i сацыяльнай падтрымкi моладзi. З важнейшых унутрырэспублiканскiх падзей у жыццi моладзi Iрэна Дыль адзначыла тое, што ўжо зараз у Беларусi пачалася падрыхтоўка да «трэцяга працоўнага семестра», складаецца пералiк аб’ектаў, на якiх студатрады будуць працаваць летам 2006 года. Ёсць навiны i ў рамках мiжнароднага маладзёжнага супрацоўнiцтва: так, падчас Дзён Маскоўскай вобласцi ў Рэспублiцы Беларусь прайшоў Форум сяброўства. Удзел у iм узялi маладзёжныя студэнцкiя непрафесiйныя творчыя калектывы гарадоў Маскоўскай вобласцi i гарадоў Беларусi. Беларусы, у сваю чаргу, запрошаны да ўдзелу ў форуме моладзi Маскоўскай вобласцi, якi адбудзецца 8 снежня ў Падольску. У блiжэйшы ж час, 18 лiстапада, сустрэнуцца прадстаўнiкi гарадоў-пабрацiмаў Васкрасенска (Маскоўскай вобласцi) i Салiгорска.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 лiстапада, у Мiжнародны дзень студэнтаў, у краiне плануецца правесцi адзiны дзень iнфармавання на тэму «Моладзь Беларусi — стратэгiчны рэзерв сацыя
|
|