Воiны-чыгуначнiкi — верхнядзвiнцам
Аляксандр ПУКШАНСКI
Ваеннаслужачыя 77-га асобнага маставога батальёна чыгуначных войскаў зрабiлi два вельмi неабходныя падарункi жыхарам Верхнядзвiнскага раёна Вiцебскай вобласцi.
Салдаты пад кiраўнiцтвам афiцэраў пабудавалi пад’язныя пуцi да мясцовага прадпрыемства райаграсэрвiсу, а таксама так званы павышаны чыгуначны пуць для разгрузкi вагонаў, у якiх прывозяць даламiтавую муку i iншыя вельмi важныя для сельскiх жыхароў грузы. На ўсе неабходныя работы затрачана каля 1,5 мiльярда рублёў. Па падлiках спецыялiстаў, усе выдаткi акупяцца ўжо праз 2-3 гады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ваеннаслужачыя 77-га асобнага маставога батальёна чыгуначных войскаў зрабiлi два вельмi неабходныя падарункi жыхарам Верхнядзвiнскага раёна Вiцебскай
|
|