21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адрасная сацыяльная дапамога — гэта часовая падтрымка, а не гарантыя

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ладзiла «прамую лiнiю» па праблемах, звязаных з адраснай сацыяльнай дапамогай. Спецыялiсты ведамства — начальнiк аддзела развiцця i каардынацыi Упраўлення сацыяльнай дапамогi i сацыяльнага абслугоўвання Надзея БАСЮК i вядучы спецыялiст згаданага ўпраўлення Таццяна ФЁДАРАВА — адказалi i на многiя iншыя пытаннi, якiя мелi дачыненне, у прыватнасцi, да праблем звальненняў i водпускаў, санаторна-курортнага лячэння, надомнага абслугоўвання, будаўнiцтва жылля, павелiчэння пенсiй i знiжэння падаткаў для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, бясплатных лякарстваў, крэдытаў для збору дзяцей у школу...

Па вялiкаму рахунку, «прамая лiнiя» пацвердзiла адметнасць часу — схiльнасць суайчыннiкаў да ўтрыманства. Грамадзяне патрабуюць, спрачаюцца i нават лаюцца, успрымаючы дзяржаўныя льготы i дапамогi як... гарантаваную зарплату. Дарэчы, нават беспрацоўныя не задаюць сапраўды важнага пытання: а дзе мне знайсцi работу? Некаторым грамадзянам цяжка даецца ўсведамленне таго, што ў адносiнах да адраснай сацыяльнай дапамогi не аднойчы тлумачылася: у гэтага вiду дзяржаўнай падтрымкi не можа быць патэнцыяльных атрымальнiкаў. Гэта значыць, што настройвацца па жыццi трэба не на «падаянне», а на змяненне свайго фiнансавага становiшча.

Такiм чынам, вось усё, што вы хацелi ведаць пра адрасную сацыяльную дапамогу:

Хто мае права на атрыманне адраснай сацыяльнай дапамогi (АСД)?

Мнагадзетныя i няпоўныя сем’i, якiя выхоўваюць непаўналетнiх дзяцей;

Сем’i, у якiх выхоўваюцца дзецi-iнвалiды да 18 гадоў;

Сем’i, якiя выхоўваюць непаўналетнiх дзяцей i ў якiх адзiн з бацькоў — iнвалiд I цi II групы;

Сем’i, якiя выхоўваюць непаўналетнiх дзяцей i ў якiх абодва бацькi — беспрацоўныя, стаяць на ўлiку ў дзяржаўнай службе занятасцi не менш чым тры месяцы i выконваюць абавязкi беспрацоўнага;

Студэнцкiя сем’i, у якiх абодва бацькi навучаюцца бясплатна ў ПТВ, ССНУ цi ВНУ;

Сем’i, якiя даглядаюць iнвалiда I групы цi асобу, якая старэй за 80 гадоў;

Адзiнокiя iнвалiды I, II, III груп з дзяцiнства старэй за 18 гадоў, якiя атрымлiваюць сацыяльную пенсiю;

Адзiнокiя пенсiянеры i шлюбныя пары пенсiйнага ўзросту.

Колькi «важыць» АСД?

Каб прэтэндаваць на АСД, мала падпадаць пад вышэйзгаданую катэгорыю, — неабходна, каб сярэднедушавы сукупны даход на члена сям’i не перавышаў 48.430 рублёў (60 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму, якi на сённяшнi дзень складае 80.717 рублёў).

Такiм чынам, калi на аднаго члена сям’i i прыпадае менш чым 48.330 рублёў, то яму даплацяць столькi, колькi не хапае. Гэта рознiца i ёсць адрасная сацыяльная дапамога, сярэднi памер якой па краiне склаў у першым паўгоддзi 11.608 рублёў. Атрымаць АСД можна не толькi ў грашовым, але i ў натуральным выражэннi: прадуктамi харчавання, адзеннем. Праўда, ад агульнага аб’ёму АСД натуральны складае пакуль 0,7 працэнта.

Цi праўда, што мець права на АСД не азначае атрымаць яе?

Праўда. Лiтаральна таму, што пад увагу будуць узяты не толькi ўсе даведкi аб даходах i льготах, якiмi карыстаюцца члены сям’i, але i маёмасны стан апошняй. Гэта значыць, што АСД не разлiчана на сем’i, у якiх сярэднедушавы даход нiжэйшы за ўстаноўленую норму, але ёсць, напрыклад, аўтамабiль, шматпакаёвая кватэра i г.д. Гэтыя падрабязнасцi высвятляюць спецыялiсты Упраўлення працы i сацыяльнай абароны па месцы жыхарства. Сюды неабходна звяртацца з заявай i патрэбнымi даведкамi аб стане спраў за тры папярэднiя месяцы.

Цi могуць выплату АСД затрымаць... як заработную плату?

На жаль. Паводле даных на 1 лiпеня гэтага года, мелi запазычанасцi па выплаце АСД у Брэсцкай вобласцi: за мiнулы год — Iванаўскi, за I квартал гэтага — 9 раёнаў; Гомельская: толькi за I квартал — 9 раёнаў; Гродзенская: за I i II кварталы — 4 раёны; Магiлёўская: за I квартал — 4 раёны, за II — 13 (хаця пагашэнне iдзе хуткiмi тэмпамi), Вiцебская: за мiнулы год — 4 раёны, за I квартал — 19, за II — 14. Па Мiнскай вобласцi разлiкi праведзены, а ў Мiнску запазычанасць маюць 5 раёнаў.

Чаго каштуе АСД дзяржаве?

Сёлета на выплату адраснай дапамогi запланавана 3 мiльярды 67 мiльёнаў рублёў з кансалiдаванага бюджэту (маецца на ўвазе сукупнасць рэспублiканскага i абласных бюджэтаў). 2,8 мiльярда рублёў ужо назначаны ў першым паўгоддзi, аднак фактычна выплачаны толькi 1,9 мiльярда (запазычанасць складае 32,9 працэнта).

Мiж iншым, увогуле на шматлiкiя дапамогi дзяржава расходуе 14 працэнтаў ВУП.

Хто атрымлiвае АСД?

Увогуле пераважная большасць атрымальнiкаў адраснай сацыяльнай дапамогi — гэта мнагадзетныя сем’i. А ў прыватнасцi ўлiк паказвае, што атрымальнiкамi застаюцца фактычна адны i тыя ж асобы. АСД ператварылася не ў часовую падтрымку, а ў нешта накшталт... пенсii цi заработнай платы. Фiнансавае становiшча «адраснiкаў» застаецца нязменным на працягу паўгода—года. Так, колькасць грамадзян, якiя звярнулiся па дапамогау паўторна, павялiчылася ў першым паўгоддзi ў параўнаннi з папярэднiм перыядам у два разы — 56.331 чалавек, або 71,2 працэнта ад агульнай колькасцi атрымальнiкаў. Адсутнасць змен у лепшы бок асаблiва характэрная для катэгорыi адзiнокiх грамадян.

Што з АСД будзе далей?

А далей адрасная сацыяльная дапамога будзе налiчвацца тым, на каго яна, паводле першапачатковай iдэi, i разлiчана. Не будзе брацца пад увагу катэгарыяльны падыход, застанецца адзiн — нястача, патрэба ў часовай падтрымцы сям’i цi асобы, якiя трапiлi ў складаную жыццёвую сiтуацыю. Пры налiчэннi АСД будзе ўзяты пад увагу нават эканамiчны патэнцыял працаздольнасцi, паколькi грамадзяне ў рэшце рэшт павiнны адвыкаць ад утрыманства i праяўляць актыўнасць у спробах змянiць фiнансавае становiшча.

Не аднойчы паведамлялася, што ў Асiповiцкiм раёне падыходзiць да завяршэння «пiлотны праект», якi грунтуецца на памянёных прынцыпах. Праект дэманструе надзвычай эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў. Так, у мiнулым годзе да пачатку «пiлота» дапамогу атрымлiвалi 90 сем’яў (79 працэнтаў — мнагадзетныя i няпоўныя). Падчас эксперыментальнага размеркавання АСД звярнулася 41 няпоўная сям’я, з якiх адмову атрымалi 35, i 17 мнагадзетных, з лiку якiх адрасная дапамога не была назначана нiкому.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ладзiла «прамую лiнiю» па праблемах, звязаных з адраснай сацыяльнай дапамогай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика