Пытаннi сямейныя i не толькi...
Аксана АСТРОЎСКАЯ
ВАМ АДКАЗВАЕ ЮРЫСТ — Я нарадзiла дзiця. Яшчэ да родаў муж развёўся са мной. Цi лiчуся я мацi-адзiночкай?— Усё залежыць ад таго, як вы будзеце афармляць пасведчанне аб нараджэннi дзiцяцi. Мацi-адзiночкай лiчыцца жанчына, якая нарадзiла дзiця без шлюбу, калi ў пасведчаннi аб нараджэннi графа «бацька» была запоўнена з яе слоў. Гэта значыць калi бацька дзiцяцi не пажадаў яго прызнаваць добраахвотна i прымусова ўстанаўленне бацькоўства не праводзiлася. У адпаведнасцi з Кодэксам аб шлюбе i сям’i бацькоўства ў адносiнах да дзiцяцi, народжанага без шлюбу, устанаўлiваецца па сумеснай заяве яго бацькоў. Калi ваш былы муж не выкажа жадання падаць такую заяву, вы, калi лiчыце патрэбным, можаце настойваць на ўстанаўленнi бацькоўства ў судовым парадку. Для гэтага вам неабходна будзе звярнуцца з адпаведнай заявай у суд. — Мая дачка развялася з мужам. Дзiця засталося з ёю. Муж не прымае нiякага ўдзелу ў яго выхаваннi, алiменты выплачваюцца па выканаўчаму лiсту з яго зарплаты. Але гэта капейкi. Цi можа дачка адмовiцца ад алiментаў з тым, каб бацька потым не мог патрабаваць ад дзiцяцi даглядаць яго ў старасцi? — Ад алiментаў, якiя выплачваюцца на ўтрыманне дзiцяцi, мацi адмаўляцца не мае права, паколькi яны выплачваюцца не для яе. Адмова мацi ад алiментаў сама па сабе не вызвалiць дзiця ад абавязкаў даглядаць бацьку ў старасцi. У адпаведнасцi з Кодэксам аб шлюбе i сям’i, аўтаматычна дзiця вызваляецца ад абавязку даглядаць бацьку, пазбаўленага бацькоўскiх правоў, а таксама калi судом будзе ўстаноўлены факт ухiлення бацькi ад выканання бацькоўскiх абавязкаў па выхаванню i ўтрыманню дзiцяцi. Пазбаўленне бацькоўсiх правоў ажыццяўляецца толькi ў судовым парадку ў адносiнах да бацькоў непаўналетнiх дзяцей, якiя ўхiляюцца ад выканання абавязкаў па выхаванню дзяцей, вядуць амаральны лад жыцця, аказваючы шкодны ўплыў на дзяцей, з’яўляюцца хранiчнымi алкаголiкамi або наркаманамi. Пазбаўленне бацькоўскiх правоў вызваляе дзiця ад абавязкаў па ўтрыманню бацькi, але не вызваляе бацьку ад абавязкаў утрымлiваць дзiця. — Я збiраюся здаваць сваю кватэру ў арэнду. Цi трэба заключаць дагавор з кватарантам i дзесьцi яго рэгiстраваць? — Дагавор найму (арэнды) кватэры неабходна заключаць i рэгiстраваць у ЖЭСе, хоць бы з меркаванняў уласнай выгады. Не аформленую пiсьмова дагаворанасць будзе вельмi складана даказваць у выпадку ўзнiкнення спрэчак. У дагаворы ж можна ўказаць не толькi памер, але i парадак аплаты (напрыклад, якога чысла кожнага месяца), можна ўказаць абавязкi кватаранта праводзiць бягучы рамонт i г. д. Тым больш, што нават калi вы дагавор не складзяце, гэта не вызвалiць вас ад неабходнасцi зарэгiстравацца ў якасцi падаткаплацельшчыка i плацiць падаходны падатак у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў РБ ад 10 красавiка 2002 г. № 464.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Я нарадзiла дзiця. Яшчэ да родаў муж развёўся са мной. Цi лiчуся я мацi-адзiночкай?
|
|