21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Георгiй КУЗНЯЦОЎ: «Зямельны падатак павiнен быць справядлiвым»

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Яшчэ ў снежнi «Звязда» паведамляла, што напрыканцы года парламентарыi прынялi змяненнi ў Закон «Аб плацяжах на зямлю». Згодна з iм плануецца павялiчыць паступленнi ад платы зямельнага падатку прыкладна на 30 працэнтаў, прычым стаўкi падатку будуць дыферэнцыравацца, таму асобныя з iх могуць павялiчыцца даволi iстотна. Якiя новыя прынцыповыя падыходы будуць зараз выкарыстоўвацца пры падлiку зямельнага падатку i якiх новаўвядзенняў у зямельным пытаннi магчыма чакаць у будучынi, карэспандэнту «Звязды» расказаў старшыня Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў краiны Георгiй КУЗНЯЦОЎ.

— Чым выклiкана неабходнасць увядзення новых зямельных падатковых ставак?

— Ранейшыя стаўкi былi вызначаны яшчэ ў 1992 годзе. За апошнiя 10 гадоў мы шмат разоў iх карэкцiравалi: пасля двухразовай дэнамiнацыi грошай i штогод напрыканцы сезона з улiкам iнфляцыi. Зараз, каб падлiчыць стаўку зямельнага падатку, трэба было б выкарыстоўваць дзесяткi пэўных каэфiцыентаў. Таму мы вырашылi распрацаваць i выкарыстоўваць новыя стаўкi зямельнага падатку.

— Як змянiлiся стаўкi зямельнага падатку для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў?

— Напярэдаднi мы правялi кадастравую ацэнку зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Былi ацэнены ўсе землi сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, калгасаў, саўгасаў, падсобных гаспадарак, у тым лiку кожны зямельны ўчастак цi контур. I зараз падлiчаны стаўкi зямельнага падатку ў залежнасцi ад гэтай ацэнкi. Стаўка была вызначана як сума 1 працэнта абсалютнай зямельнай рэнты i 1 працэнта нарматыўнага чыстага даходу. Агульная сума зямельных падаткаў ад усiх зямель сельгаспрадпрыемстваў застаецца на тым жа ўзроўнi, як i летась. Але стаўкi змянiлiся ў залежнасцi ад кадастравай ацэнкi зямель у кожным канкрэтным выпадку. Раней самая вялiкая стаўка зямельнага падатку iснавала ў Карэлiцкiм раёне, але ж па ацэнцы зямель ён займае толькi 7-е месца ў краiне. Зараз жа той раён, у якога бал зямель большы, будзе плацiць i большы зямельны падатак. Па новаму алгарытму закона 33 раёны ў рэспублiцы сёлета стануць плацiць нават меншы зямельны падатак, чым летась. Частка раёнаў будзе плацiць тыя ж грошы за зямлю, як i летась, астатнiя — больш.

Бясспрэчна, самая лепшая па ўрадлiвасцi зямля i, адпаведна, самы высокi падатак на землi сельскагаспадарчага прызначэння ў Нясвiжскiм раёне. Тут зямельны падатак павялiчыўся з 7722 да 9860 рублёў за гектар у год. Самы меншы падатак на зямлю для сельгаспрадпрыемстваў вызначаны ў Гарадоцкiм i Расонскiм раёнах Вiцебскай вобласцi, дзе сёлета за гектар трэба заплацiць толькi 892 рублi, летась адпаведна было 1782 i 2189 рублёў.

Больш таго, усе землекарыстальнiкi (саўгасы i калгасы) новым законам вызваляюцца ад платы зямельнага падатку за землi, занятыя балотамi, хмызняком, лесам i iншымi не прыгоднымi для сельскагаспадарчай дзейнасцi ўчасткамi.

— Аб якой плошчы зямель iдзе гаворка?

— Ёсць гаспадаркi, у якiх несельскагаспадарчыя землi, замацаваныя за сельгаспрадпрыемствамi, займаюць да 30 працэнтаў ад iх агульных плошчаў. Пэўную частку лясоў i хмызнякоў мы перазамацавалi за лясгасамi, а iншыя непрыгодныя землi вызвалiлi ад зямельнага падатку.

— Цi iснуе нейкая мiнiмальная стаўка зямельнага падатку?

— Па нашых падлiках, сельскагаспадарчыя землi з урадлiвасцю нiжэй за 21 бал не могуць даваць прадпрыемствам нарматыўна чысты даход, таму на iх вызначаны мiнiмальны фiксаваны зямельны падатак у памеры 892 рублi за гектар. Такая ж фiксаваная стаўка вызначана на ўсёй тэрыторыi рэспублiкi i ў дачыненнi да зямель, якiя заняты пад гаспадарчыя пабудовы сельгаспрадпрыемстваў. За землi, на якiх знаходзяцца фермы, гаспадарчыя i мехдвары i да т. п., прыйдзецца плацiць зямельны падатак у разлiку 892 рублi за гектар у год. Раней, па старому закону, гэтага не было, i стаўкi на такiя землi вызначалi падатковыя iнспектары самастойна.

— Якiя стаўкi зямельнага падатку пачнуць плацiць сёлета грамадзяне за землi ў сельскiх населеных пунктах?

— На сённяшнi дзень большасць зямель у населеных пунктах рэспублiкi намi не ацэнена. Пакуль што мы «прывязалi» ацэнку гэтых зямель да кадастравай ацэнкi зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Стаўкi гэтыя ў большасцi раёнаў значна павялiчылiся. Толькi ў 5 раёнах Вiцебшчыны i адным раёне Мiншчыны насельнiцтва зараз за зямлю стане плацiць менш, чым летась. У Гарадоцкiм раёне за сотку зямлi фiзiчная асоба павiнна будзе заплацiць 43 рублi ў год (раней было 57 рублёў). У Лепельскiм раёне зараз стаўка складае 93 рублi (104), Полацкiм — 52 рублi (88), Расонскiм — 43 рублi (70), Ушацкiм — 67 рублёў (78), Мядзельскiм — 117 рублёў (140).

Самай дарагой зямлёй у Брэсцкай вобласцi лiчыцца зямля Ляхавiцкага раёна — 328 рублёў за сотку, у Вiцебскай вобласцi — у Аршанскiм раёне (245 рублёў), у Гомельскай — у Жлобiнскiм (299), Рагачоўскiм i Хойнiцкiм (па 293 рублi), у Магiлёўскай вобласцi — у Кiраўскiм раёне (352 рублi) i Круглянскiм (339), у Мiнскай вобласцi — у Клецкiм (436 рублёў), Слуцкiм (389 рублёў) i Нясвiжскiм (473 рублi) раёнах, у Гродзенскай вобласцi — у Ваўкавыскiм (385 рублёў) i Карэлiцкiм (387 рублёў) раёнах.

— Якi зямельны падатак вызначаны для фiзiчных асоб, якiя пражываюць у буйных i сярэднiх гарадах краiны?

— Стаўка зямельнага падатку буйных гарадоў сёлета будзе таксама адпавядаць стаўкам, якiя падлiчваюцца згодна з кадастравай ацэнкай зямель сельскагаспадарчага прызначэння, на якiх знаходзiцца населены пункт. А ў кожным асобным горадзе гэтая мiнiмальная стаўка павялiчваецца на свой асобны каэфiцыент. Самы вялiкi зямельны падатак дзейнiчае на тэрыторыi сталiцы. Летась за сотку там плацiлi 2432 рублi ў год, зараз будзе 3917 рублёў. Самы меншы падатак на зямлю з абласных цэнтраў зараз будзе ў Вiцебску — 532 рублi за сотку, потым iдзе Гомель — 940, Брэст — 1390, Магiлёў —1484, Гродна — 1662 рублi за сотку ў год. Значна павялiчыўся зямельны падатак у буйных прамысловых цэнтрах краiны. Самая дарагая зямля, такiм чынам, па памерах падатку ў Баранавiчах — 1216 рублёў за сотку, потым iдзе Бабруйск — 1196, Салiгорск — 1036, Слуцк — 1020 рублёў за сотку.

Але гэтыя стаўкi зямельнага падатку ў гарадах, на маю думку, ужо даўно не адпавядаюць рэчаiснасцi. Мяркуйце самi: зямельны падатак у горадзе Мiнску за 10 сотак складае ў год толькi каля 40 тысяч рублёў. А ў Мiнскiм раёне, дзе пабудаваны даволi дарагiя катэджы, у якiх жывуць вельмi багатыя людзi, зямельны падатак за 15 сотак складае i ўвогуле каля 4 тысяч рублёў у год. Гэта, сама меней, не зусiм справядлiва.

(Заканчэнне будзе).

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў снежнi «Звязда» паведамляла, што напрыканцы года парламентарыi прынялi змяненнi ў Закон «Аб плацяжах на зямлю». Згодна з iм плануецца павялiчыц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика