21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Роўныя правы — толькi пры пражываннi

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«ГАРАЧЫ» ТЭЛЕФОН «ЗВЯЗДЫ» 268-27-41

Ксенiя Паўлаўна Войнiч — грамадзянка Расiйскай Федэрацыi, але апошнiя 9 гадоў яна пастаянна пражывае ў Рэспублiцы Беларусь (у Стоўбцах), маючы пасведчанне на права жыхарства. «Так ужо склалася жыццё — муж у мяне ваенны — што дзецi нашы жывуць i ў Беларусi, i ў Расii. Зараз я хачу пераехаць на пастаяннае месца жыхарства ў Расiйскую Федэрацыю — там у мяне нарадзiўся праўнук. Чула, што ў такiх выпадках, калi чалавек пераязджае на пастаяннае жыхарства за мяжу, яму выплачваюць пенсiю адразу за шэсць месяцаў наперад. Тым больш што грамадзянам Расiйскай Федэрацыi, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, прадастаўлены роўныя з беларускiмi грамадзянамi правы на пенсiйнае забеспячэнне. Але калi я звярнулася па месцы майго цяперашняга жыхарства ў органы сацыяльнай абароны, мне далi адмоўны адказ, маўляў, нiякай пенсii адразу за шэсць месяцаў наперад пры пераездзе плацiць не будзем. Чаму?

Вось што нам паведамiла начальнiк аддзела арганiзацыi пенсiйнага забеспячэння мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Каралёва, адказваючы на гэтае пытанне заяўнiцы.

— Нiякiх парушэнняў з боку нашых раённых службаў няма: жанчыне далi правiльны адказ. Сапраўды, калi гаварыць пра згаданую сiтуацыю, грамадзяне Расiйскай Федэрацыi, якiя пражываюць у нашай краiне, i ўласна беларускiя грамадзяне маюць роўныя правы на пенсiйнае забеспячэнне. Але менавiта пры пражываннi, пры пераездзе ж (у тым лiку i калi беларус паедзе ў Расiю) выплаты спыняюцца i ўзнаўляюцца ўжо па новым месцы жыхарства. Такая сiтуацыя датычыцца не толькi расiйскiх грамадзян, але i, напрыклад, грамадзян Казахстана i iншых.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ксенiя Паўлаўна Войнiч — грамадзянка Расiйскай Федэрацыi, але апошнiя 9 гадоў яна пастаянна пражывае ў Рэспублiцы Беларусь (у Стоўбцах), маючы пасведч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика