Беларускiя заолагi занепакоены экспансiяй у Беларусь некаторых вiдаў жывёл
Гэту думку выказалi ў iнтэрв’ю «Iнтэрфаксу» ў чацвер у НДI заалогii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Яны патлумачылi, што «самым агрэсiўным вiдам, якi нанёс шкоду спрадвечным жыхарам лясоў Беларусi, з’яўляецца амерыканская норка».
«Прывезеная ў сярэдзiне 50-х гадоў у Беларусь, прадстаўнiца паўночна-амерыканскай пушной фаўны практычна знiшчыла спрадвечную абарыгенную асобiну», — сказалi заолагi. «Цяпер у Беларусi засталося не больш чым 30—40 абарыгенных асобiн гэтай жывёлiны, якiя жывуць на поўначы Вiцебскай вобласцi», — канстатавалi ў НДI. «Сур’ёзную шкоду вадаплаўнай птушцы нанеслi завезеныя ў рэспублiку некалькi дзесяцiгоддзяў назад янотападобныя сабакi», — адзначылi ў iнстытуце. Заолагi патлумачылi, што янотападобны сабака, якi «палюе на вадаплаўную дзiчыну, а таксама не ўпусцiць шанцу з’есцi маленькае аленяня цi звярка казулi, для беларускай фауны з’яўляецца крайне непажаданым вiдам». «У Беларусi дастаткова сваiх драпежных жывёл — ваўкоў, лiсаў, якiя гэтак жа, як i янотападобныя сабакi, не толькi актыўна палююць на аленяў, казуль, зайцоў, курапатак, у тым лiку i практычна знiкшых белых, але i з’яўляюцца распаўсюджвальнiкамi вiруса шаленства», — падкрэслiлi заолагi. Яны таксама адзначылi, што «беларускiя iхтыёлагi ўжо пачалi бiць трывогу ў сувязi з актыўным распаўсюджваннем у вадаёмах рэспублiкi паласатага амерыканскага рака, iнтэнсiўнае размнажэнне якога ўжо значна зменшыла жыццёвыя плошчы абарыгеннага вiду». Паводле слоў субяседнiка агенцтва, «якiм чынам няпрошаны заморскi госць трапiў у вадаёмы Гродзенскай вобласцi, нiхто да гэтага часу не ведае». Разам з тым заолагi паведамiлi, што «адзiным удалым i перспектыўным чужаземным вiдам, якi быў завезены на тэрыторыю рэспублiкi, стала андатра». Гэтыя жывёлы, якiя былі завезены ў Беларусь 25 гадоў назад з Арменii i Украiны, «занялi пустуючую экалагiчную нiшу памiж бабрамi i вадзянымi мышамi, нiкому не перашкаджаюць i не ўшчамляюць жыццёвых iнтарэсаў абарыгенных вiдаў жывёл». Цяпер у рэспублiцы налiчваецца каля 78 тысяч андатраў, завезена iх было каля 1 тысячы, паведамiлi заолагi. Яны таксама паведамiлi, што «Беларусь на працягу апошнiх дзесяцiгоддзяў таксама экспартавала для рассялення некаторыя абарыгенныя вiды фауны». Паводле слоў заолагаў, «з Беларусi ў савецкi час было вывезена каля 130 зуброў, якiх рассялiлi ў Расii, Прыбалтыцы, а ўся ўкраiнская папуляцыя зуброў мае выключна беларускiя каранi». «У гады пiку папулярнасцi бабровых каўняроў з беларускiх рэк i азёр было вылаўлена больш за адну тысячу адборных баброў, якiя былi накiраваны ва ўсе саюзныя рэспублiкi для размнажэння», — паведамiлi заолагi. «У 60-х гадах мiнулага стагоддзя з рэспублiкi было вывезена каля 600 кабаноў, якiх перасялiлi ў падмаскоўныя лясы, тады ж у Расiю было адпраўлена каля 100 беларускiх аленяў», — паведамiлi ў НДI. «Цяпер масавы экспарт i iмпарт жывёл беларускi бок не ажыццяўляе».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэту думку выказалi ў iнтэрв’ю «Iнтэрфаксу» ў чацвер у НДI заалогii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Яны патлумачылi, што «самым агрэсiўным вiдам |
|